Камітэт дзяржкантролю інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АБ ВЫНІКАХ ПРАВЕРКІ НАВЯДЗЕННЯ ПАРАДКУ НА ПЕРАПРАЦОЎЧЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАХ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных пры наведванні адкрытага акцыянернага таварыства "Слуцкі льнозавод" і "Слуцкі мясакамбінат" праводзіліся кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па навядзенні парадку на перапрацоўчых прадпрыемствах вобласці.

У ходзе праведзеных маніторынгаў на 36 прадпрыемствах вобласці ўстаноўлена, што на шэрагу прадпрыемстваў перапрацоўкі будынкі знаходзяцца ў нездавальняючым стане, патрабуюць правядзення рамонту.



АБ СТАНЕ РАЗЛІКАЎ ЗА ЗАКУПЛЯЕМЫЯ Ў НАСЕЛЬНІЦТВА МАЛАКО І ЖЫВЁЛУ

Праведзены аналіз зваротаў грамадзян, якія паступаюць, у Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ходзе правядзення “Прамой лініі”, а таксама на “Тэлефон даверу” паказаў, што ў сельскагаспадарчых арганізацыях адзначаюцца факты несвоечасовага разліку з насельніцтвам за здадзеныя жывёлу і малако, а таксама вызначэнне ў дагаворах тэрмінаў разлікаў за прынятую жывёлу пры грашовай форме разлікаў звыш 15 каляндарных дзён.

Такія факты ў СВК “Орля” і ГП “Першамайск-Агра” Шчучынскага, СВК “Агра-Ліпнішкі” Іўеўскага, СВК імя Чарняхоўскага Карэліцкага, ЛРСУП “Мажэйкава” Лідскага, ГП “Эксперыментальная база “Пагародна” Воранаўскага раёнаў.



АБ ПАРУШЭННЯХ ДАНЫХ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦІ НА ПРАДПРЫЕМСТВАХ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ходзе праведзеных праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці суб'ектаў вобласці вызначаны скажэнні дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Хацелася б адзначыць, што за скажэнне дадзеных статсправаздачнасці толькі за IV квартал 2013 года Камітэтам вобласці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 8 чалавек на суму больш за 20 мільёнаў рублёў.

Так, пры праверцы СВК "Забалацкі-Агра" Воранаўскага раёна было ўстаноўлена, што з мэтай утойвання недастачы маладняку буйной рагатай жывёлы ў колькасці 13 галоў загадчыкам комплексу ў бухгалтэрыю кааператыва ў лютым 2013 года былі прадастаўлены першасныя ўліковыя дакументы на рэалізацыю за наяўны разлік дадзенай жывёлы работнікам комплексу. Аднак у далейшым выяўлена, што дадзены маладняк загінуў яшчэ ў жніўні 2012 года. Разам з тым, на яго на працягу сямі месяцаў спісваліся кармы, малако на выпойванне, і, акрамя таго, налічвалася заработная плата аператарам жывёлагадоўчага комплексу, чым быў нанесены ўрон кааператыву на суму больш за 28 мільёнаў рублёў.



АБ ПРАВЯДЗЕННІ МАНІТОРЫНГАЎ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праводзіцца маніторынг па пытанні стану безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак па рознічных плацяжах.

Просім грамадзян аб існуючых фактах адмовы прадпрыемствамі гандлю ў правядзенні разлікаў банкаўскай плацежнай карткай, выпадках тэхнічнага збою работы плацежных тэрміналаў інфармаваць Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па тэлефоне ў г. Гродне 74-30-21 да 1 лістапада бягучага года.



АБ ВЫНІКАХ ПРАВЕДЗЕНАГА МАНІТОРЫНГУ ЗА ХОДАМ ПАДРЫХТОЎКІ ДА РАБОТЫ Ў АСЕННЕ-ЗІМОВЫ ПЕРЫЯД 2013/2014 ГОДА Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці 26 верасня 2013 года было разгледжана пытанне аб выніках маніторынгу за ходам падрыхтоўкі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2013-2014 года. Калегіяй было адзначана, што падрыхтоўка ў вобласці ажыццяўляецца ў цэлым у адпаведнасці з распрацаванымі арганізацыйна-тэхнічнымі мерапрыемствамі. Задавальняецца ў асноўным патрэбнасць насельніцтва, аб'ектаў сацыяльнай сферы і культурна-бытавога прызначэння ў мясцовых відах паліва, завяршаюцца замена і будаўніцтва цеплавых сетак, стварэнне неабходных запасаў паліва.

Разам з тым меры, якія прымаюцца, недастатковыя.



ПРА НЕАБХОДНАСЦЬ ЗБІРАЦЬ АДХОДЫ

З мэтай кантролю за выкананнем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2012 №313 Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (ці) увоз спажывецкіх тавараў, упакаваных у пластмасавую, шкляную тару, тару на аснове паперы і кардону, аб неабходнасці забеспечваць збор адходаў ці заключыць з аператарам другасных матэрыяльных рэсурсаў дагавор і ўносіць плату за збор адходаў.



ВЫЯЎЛЕНЫ ПАРУШЭННІ Ў ААТ “БЕЛКАРД”

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці прымяненне санкцый абмеркаваў у прысутнасці работнікаў праверанага прадпрыемства
Дзяржаўныя кантралёры Гродзенскай вобласці прадоўжылі практыку ўдасканалення формаў і метадаў работы. Разбор выяўленых парушэнняў праводзіцца ў прысутнасці работнікаў праверанага прадпрыемства. Прадстаўнікі КДК дакладна і даходліва тлумачаць факты і прычыны учыненых парушэнняў і, што самае галоўнае, памер штрафных санкцый.

Гэтым разам новы падыход быў прыменены на ААТ “Белкард” у Гродне. Супрацоўнікі КДК агучылі вынікі пазапланавай праверкі прадпрыемства. У прыватнасці, выяўлена незаконная (празмерная) выплата штогадовага аднаразавага ўзнагароджання (гадавога бонуса) па выніках работы ААТ “Белкард” за 2012 год кіраўнікам і асобным работнікам прадпрыемства ў суме звыш 610 мільёнаў рублёў – з прычыны невыканання даведзенага ААТ “БАТЭ” (кіруючая кампанія холдынга “Аўтакампаненты”) паказчыка па аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал, які фактычна склаў 18123 мільёны рублёў пры даведзеным у бізнес-плане заданні ў 21000 мільён рублёў. Выконваючы абавязкі кіраўніка прадпрыемства толькі за адзін месяц на гэтай пасадзе ў 2012 годзе атрымаў узнагароджанне ў памеры большым за 160 мільёнаў рублёў.



МІМА КАСЫ

Інфармацыя з Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па выніках праверкі дзяржаўнай установы “Гродзенская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін”

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці праверыў, як выконваецца дзеючае заканадаўства пры ажыццяўленні фітасанітарнага кантролю (нагляду), афармленне падкаранціннай прадукцыі ў пунктах пропуску пры праходжанні падкаранціннай прадукцыі транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, аплату паслугаў інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін.

У снежні мінулага года было выяўлена, што толькі за лістапад 2011 года па адным пункце пропуску “Каменны Лог” не паступілі ў даход бюджэту сродкі за афармленне 1190 адзінак транспартных сродкаў на суму больш за 371 мільён рублёў, за красавік 2012 года па гэтым пункце пропуску не паступілі ў даход бюджэту сродкі за афармленне 1295 адзінак транспартных сродкаў на суму больш за 436 мільёнаў рублёў.



АБ ВЫНІКАХ ПРАВЕРАЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці працягнута практыка абмеркавання вынікаў праверачных мерапрыемстваў і пытання аб памеры штрафных санкцый, якія выносяцца па іх з удзелам працоўнага калектыву.

У ходзе разгляду, куды былі запрошаны члены працоўнага калектыву СВК “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна і яго кіраўнік, прадстаўнікі Камітэта вобласці падрабязна расказалі аб выяўленых парушэннях і прадугледжанай адміністрацыйнай адказнасці, а таксама праінфарміравалі калектыў аб рабоце Камітэта дзяржаўнага кантролю, задачах, якія стаяць перад імі.



АБ ВЫНІКАХ МАНІТОРЫНГУ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў чэрвені 2013 года быў праведзены маніторынг шэрагу аб’ектаў установаў адукацыі, аховы здароўя і культуры, на якіх рамонтна-будаўнічыя работы выконваліся з частковым прымяненнем гаспадарчага спосабу ці толькі гаспадарчым спосабам.
Па стане на 1 чэрвеня 2013 года ў вобласці вяліся рамонтна-будаўнічыя работы на 778 аб’ектах, на 147 з іх (ці на 19%) будаўніча-мантажныя работы ажыццяўляліся з прымяненнем гаспадарчага спосабу.

Бясспрэчны значны эканамічны эфект пры правядзенні рамонтна-будаўнічых работ гаспадарчым спосабам. Эканомія бюджэтных сродкаў, у залежнасці ад арганізацыі работ, можа складаць да 50%.

Разам з тым, не заўсёды пры заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў прад’яўляюцца кваліфікацыйныя патрабаванні да асобаў, якія ажыццяўляюць будаўнічыя работы, не ўказваецца адказнасць асобаў, якія заключылі дагаворы, за няякаснае выкананне работ.