Кірмаш

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзятлава. Кірмаш

Гандаль на суботнім кірмашы ў Дзятлаве ішоў бойка. Першымі, здаецца, размялі заўсёды папулярныя ячмень і трыцікале. Яны завабілі пакупнікоў і цаною - па 20-25 капеек за кілаграм.

Аднак не ва ўсіх, аказалася, ячмень у фаворы:
— Ведаеш, — кажа мой знаёмец, — а я за ячменем і не ганюся. 3 уласнага вопыту пераканаўся, што лепш у корм для свойскіх птушак дабаўляць пшаніцу. Яна хоць і даражэйшая, але эфект дае большы.

Пшаніца з масавай зернявой групы была, натуральна, самая дарагая — па 35 капеек за кілаграм. Авёс — па 20, трыцікале — па 22-25, проса — па 50.



Запрашаем на кірмаш... у Зэльву

25 жніўня 2012 года ў г.п.Зэльва адбудзецца свята - Ганненскі кірмаш. Пачнецца ён у 11 гадзін на цэнтральнай плошчы гарадскрга пасёлка.

У праграме:
- Ушанаванне перадавікоў жніва 2012 года.
- Канцэртная праграма з удзелам зорак беларускай эстрады і сталічных калектываў казацкай песні "БатькАтаман", групы "Федерация", цыганскае шоу, "Прымакі" (Рэспубліка Польшча).
- Прэзентацыя аграсядзібаў і аб'ектаў малога і сярэдняга бізнэсу. Канферэнцыя, падрыхтаваная прадстаўнікамі гэтых структур.



5 лістапада. Восеньскі кірмаш

У суботу, 5 лістапада, у Дзятлаве прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш. Сельгаспрадпрыемствы прапанавалі гараджанам сваю прадукцыю, прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы "падворак". Прамысловыя прадпрыемствы і райспажыўтаварыства таксама ладзілі выставы-продаж тавараў. Прынялі ўдзел у кірмашы прадпрымальнікі і фермеры.

Гараджане мелі магчымасць не толькі купіць агародніну, садавіну, зерне, жывёлу, а і паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, паслухаць і пабачыць выступленні народных калектываў "Ятранка", "Зараначка", "Прымакі", пачаставацца на "вясковых падворках".

3 пытаннем "Дзе самыя гасцінныя гаспадары, самыя галасістыя зазывалы, самы цікавы "падворак" і багатая прадукцыя?" я звярнулася да намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. Мялешкі.