Інтэрв'ю

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЗЯТЛАЎСКІЯ ГАЗАВІКІ - ЛЕПШЫЯ Ў ВОБЛАСЦІ

Урачыстае адкрыццё пасля капітальнага рамонту адміністрацыйнага будынка Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння дало магчымасць не толькі пабачыць, у якіх умовах сёння працуюць газавікі, але і даведацца, чым падмацаваны вытворчыя поспехі газавай галіны рэгіёна. На пытанні карэспандэнткі адказаў генеральны дырэктар унітарнага рэспубліканскага прадпрыемства "Гроднааблгаз" Яўген Смірноў.

— Яўген Барысавіч, як змянілася структура ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз", што яна сёння сабой уяўляе?
— У мінулым годзе мы правялі аптымізацыю і рэструктурызацыю прадпрыемства. Асноўны напрамак — пазбаўленне ад "іншых" відаў дзейнасці, ад якіх вызваліліся і тарыфы на газ для спажыўцоў. Дзякуючы гэтаму, мы змаглі сканцэнтравацца на дзейнасці эксплуатацыйнай працы: на сёння мы не выконваем работы па праектаванні і будаўніцтве сістэмаў газазабеспячэння. Па вобласці былі аптымізаваны 90 работнікаў, якія, аднак, не засталіся без працы. Яны атрымалі перакваліфікацыю і цяпер выконваюць іншыя эксплуатацыйныя задачы на нашых прадпрыемствах у вобласці і рэспубліцы. Сёння на Гродзеншчыне працуюць пяць арганізацый, якія маюць статус філіялаў. Іх складаюць 13 раёнаў газазабеспячэння, у тым ліку — Дзятлаўскі, які не так даўно ўвайшоў у склад вытворчага ўпраўлення "Слонімгаз". Нягледзячы на тое, што па тэрыторыі прадпрыемства "Гроднааблгаз" самае маленькае ў рэспубліцы, па ўзроўні газіфікацыі мы — першыя.



КІРЫЛ КЕДУК. Яго творчы дзённік

Кірыл Кедук—беларускі піяніст з сусветным імем, лаўрэат больш чым 15 міжнародных конкурсаў. Артыст выступаў на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках. У ліку іх — Steinway Hall у Нью-Ёрку, Mozarteum у Зальцбургу, Sala Verdi ў Мілане, Bridgewater Hall у Манчэстэры, Teatro Politeama Garibaldi ў Палерма, Hamarikyu Asahi Hall у Токіа. I гэта — за няпоўныя 28 гадоў.

На дасягнутым вядомы музыкант не спыняецца: сёлета аматары класічнай музыкі змогуць пабачыць на адной сцэне выступление Кірыла Кедука і вядомага беларускага віяланчэліста Івана Карызны, дарэчы, ураджэнца Дзятлаўшчыны. Іх сумесны еўрапеўскі тур пройдзе ў жніўні-верасні. Як узнікла яго ідэя, карэспандэнтка газеты пацікавілася непасрэдна ў Кірыла Кедука. Ён таксама адказаў на пытанні, якія датычацца жыцця і творчасці ўвогуле, а таксама захапленняў.



УМЕЕМ ПРАЦАВАЦЬ I АДПАЧЫВАЦЬ

Нездарма ў народзе кажуць: хто не ўмее адпачываць, той не можа добра працаваць. Эра машын, магчыма, яшчэ наперадзе, сёння ж на прадпрыемствах і ў арганізацыях працуюць жывыя людзі. Азначыць прыярытэтным для кожнага мудрага кіраўніка з’яўляецца не толькі прафесійны рост і эфектыўнасць работніка, a і камфортныя ўмовы яго працы, адпачынку. Аб працоўных буднях і баўленні вольнага часу работнікаў Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм карэспандэнту распавёў яго дырэктар Віктар Адамчык.

— На базе Дзятлаўскага ПМС прайшоў семінар аб’яднання Гроднамеліявадгас, на якім прысутнічаў першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, а таксама госці з 15 прадпрыемстваў меліярацыйных сістэмаў нашага аб'яднання. Семінар прысвячаўся падвядзенню вынікаў працы за трэці квартал гэтага года і пытанням навядзення парадку на зямлі. Па выніках семінара арганізацыя атрымала высокую ацэнку.



ПАШТОВАЯ СУВЯЗЬ КРОЧЫЦЬ У НАГУ З ПРАГРЭСАМ

3 кожным днём прадпрыемства “Белпошта" становіцца ўсё больш шматфункцыянальным, беручы на сябе шэраг няпрофільных паслугаў, працягваючы ажыццяўляць дастаўку газет і карэспандэнцыі. Пра паштовыя навінкі, аўтаматычную сарціроўку пісьмаў, работу плацежных тэрміналаў і транспартную дастаўку пошты карэспандэнт гутарыла з начальнікам Дзятлаўскага вузла паштовай сувязі Наталляй Цітовай.

- Наталля Мікалаеўна. раскажыце, якім шляхам сёння ідзе пісьмо ад адпраўніка да адрасата?
— Уся пісьмовая карэспандэнцыя, апроч заказной, праходзіць праз Мінскі пункт сарціроўкі. Выключэнне складаюць толькі пісьмы, якія адпраўляюцца ўнутры нашага раёна. Сарціроўка пісьмаў ажыццяўляецца аўтаматычна: ужо створаны адрасныя базы, згодна з якімі карэспандэнцыя размяркоўваецца да індэкса.