Інспекцыя па справах непаўналетніх інфармуе



За якія ўчынкі даводзіцца адказваць

Не створаны ўмовы для немаўляці

Калі нараджаецца дзіця, для яго ўжо набыты новыя прыгожыя рэчы, каляска, дзіцячы ложак і шмат іншых дробязяў, падрыхтаваны пакой, і родныя з нецярпеннём чакаюць выпіскі матулі з немаўлём з бальніцы. На жаль, так бывае не заўжды.

На адрас камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама паступіла хадайніцтва аб прызнанні маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне дзіцяці, якое з'явілася на свет у снежні 2016 года і да гэтага часу знаходзіцца ў бальніцы. Маці нованароджанага родам з Дзятлаўшчыны, бацька — з Лідчыны. Дарослыя нідзе не працуюць, шлюб паміж імі не зарэгістраваны. Па словах медыкаў, жанчына стала на ўлік па цяжарнасці ў Дзятлаве, пазней выехала ў Лідскі раён. Яна не заўсёды выконвала рэкамендацыі дактароў, нават самавольна пакідала радзільнае аддзяленне, не наведвала малога пасля нараджэння.



ЧАМУ ГІНУЦЬ ДЗЕЦІ

Здаецца, лета -- радасны час, а тут такое... Дзве стрыечныя сястры, вучаніцы 5 і 6 класаў гомельскіх школ, якія адпачывалі на канікулах у бабулі, у вёсцы Рудня-Марымонава Гомельскага раёна, пайшлі пагуляць за вёску ў кар'ер. Тут дзяўчынкі капалі пячоры. Грунт абваліўся, і непаўналетнія загінулі.

Летам бацькоў заклікаюць вывозіць дзяцей з мегаполісаў на аздараўленне, далей ад гарадскога жыцця з яго спакусамі. Але, як бачым, і на ўлонні жывапіснай прыроды дзяцей можа напаткаць бяда. Непаўналетнія гінуць на вадаёмах, дома, калі застаюцца адны, пад коламі транспарту.

Па аператыўных даных МНС і МУС, у Беларусі з пачатку 2013 года патанулі 24 дзіцяці (летась -- 42), у пажарах загінулі 16 (12), у дарожных здарэннях -- 10 (11). Паранена ў дарожных аварыях 218 (249) дзяцей. Як сведчыць статыстыка, да 70% гэтых трагедый адбыліся з-за нядбайнасці дарослых.