Інфарм-кур'ер

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Провады зімы ў Наваельні

Яны прайшлі ў пасёлку напярэдадні Вялікага посту. Адкрылі свята вясёлыя і неўгамонныя скамарохі, ролю якіх сыгралі Яніна Шмыгіна, Таццяна Загорцава, Алена Майсюк, Наталля і Кацярына Нагорныя.

Затым на прадстаўленне завітала Гаспадыня-Масленіца — Марына Іванова. Яна пачаставала ўсіх прысутных блінамі, прапанавала вясёлыя забавы, гульні, песні і танцы.



ДОМ У3ОРНАГА СУПРАЦЬПАЖАРНАГА СТАНУ

Лепшых вынікаў па ўмовах агляду на сельскі населены пункт узорнага супрацьпажарнага стану дабіўся населены пункт в. Раготна, а лепшымі сельскімі жылымі дамамі сталі жылыя дамы грамадзян Уладзіміра Браніслававіча Нічыпара (в. Горка, вул. Садовая, 11) Войневіцкага сельсавета, Леаніда Іванавіча Кучуры (в. Гута, дом 33) Рудаяварскага сельсавета, Віктара Мікалаевіча Пятніцы (в. Вензавец, вул. Садовая, 2а) Вензавецкага сельсавета.

Лепшых вынікаў у раёне па правядзенні агляду дасягнулі аглядавыя камісіі Вензавецкага, Войневіцкага і Рудаяварскага сельскіх выканаўчых камітэтаў. Пераможцы агляду-конкурсу атрымаюць грашовыя прэміі.



У ліку лепшых

Дзятлаўскае ДТСААФ — у ліку лепшых арганізацый па падрыхтоўцы вадзіцеляў: ужо два гады запар яно займае другое месца ў вобласці.

Па выніках 2010 года Дзятлаўскае ДТСААФ лепшае сярод 67 арганізацый.

Другі год застаецца на належным узроўні і працэнт здачы на правы з першага разу ў навучэнцаў Дзятлаўскага ДТСААФ. Гэты паказчык складае 65% пры сярэднім паказчыку ў вобласці — каля 50%.



20 красавіка: інфарм-кур'ер

СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРЧЫ СХОД

На 27 красавіка прызначаны справаздачна-выбарчы сход раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын". На сходзе будзе падрахункавана работа раённага жансавета, абмеркаваны задачы на бліжэйшы час, адбудуцца выбары праўлення і прэзідыума жаночай арганізацыі.

АКЦЫЯ "ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ-2011"

3 16 па 23 красавіка праводзіцца "Тыдзень лесу-2011". Акцыя наладжана Міністэрствам
сельскай гаспадаркі Беларусі. Яна праводзіцца пад дэвізам "Новыя лясы — нашчадкам у спадчыну". У час акцыі запланавана пасадка дрэваў, навядзенне парадку ў лясах і парках.



Рэклама турыстычнага маршруту

У школах Дзятлаўскага раёна праходзіў раённы конкурс на лепшы рэкламны маршрут турыстычнага пахода "Малое кальцо Дзятлаўшчыны".

Да прапанаванага задания школьнікі падышлі творча, стараліся крэатыўна представіць свой турыстычны праект. Лепшым з іх прызнаны турыстычны маршрут гімназіі №1 (гімназісты прапанавалі нават два праекты).

Другое месца між сабой раздзялілі СШ №3 г. Дзятлава і Раготнаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа. Трэцяе месца заняў Рудаяварскі дзіцячы сад-сярэдняя школа.



Абласны агляд-конкурс

У вёсцы Мінойты Лідскага раёна прайшоў першы абласны агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод людзей, якія жывуць у інтэрнатах і аддзяленнях кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў.

Дзятлаўшчыну на конкурсе прадставілі Ганна Іосіфаўна Радомская і Таццяна Іванаўна Сідорчык. Яны атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.



"Майстры Дзятлаўшчыны"

Пад такой назвай у Гродне ў музеі абласнога навукова-метадычнага цэнтра з 5 красавіка пачала працаваць выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На ёй прадстаўлены каля 200 вырабаў народных умельцаў Дзятлаўскага раёна. Палітра дэкаратыўнай творчасці рознажанравая — ад тканых ручнікоў і посцілак да вырабаў з саломкі, бісеру.



5 лютага. Інфарм-кур'ер

АБНОЎЛЕНА ДЗІЦЯЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ

На рамонт было зачынена дзіцячае аддзяленне райбальніцы. Над абнаўленнем працавалі рабочыя ААТ "Дзятлаварамбуд". У аддзяленні абноўлены палаты, устаноўлены новыя вокны і дзверы. Пакоі абсталяваны новай мэбляй, зручнай для маленькіх пацыентаў.

КРЫЖОВАЕ СВЯТА ВЁСКІ

У жыхароў Хадзяўлянаў ёсць традыцыя: напрыканцы студзеня ладзіць крыжовае свята. У гэты дзень вяскоўцы ўпрыгожваюць крыж новымі ручнікамі, кветкамі, а ў Дзятлаўскім храме Прэабражэння Гасподняга заказваюць малебен за здароўе і дабрабыт жыхароў вёскі.



2 лютага - Инфарм-кур'ер

ЛІКВІДАВАНЫ СВК "РУДАЯВАРСКІ"

Адбылася рзарганізацыя сельгаспрадпрыемстваў: адзін з самых невялікіх і небагатых сельгаскааператываў "Рудаяварскі" далучаны да СВК "Хвінявічы".

Цяпер на сельскагаспадарчай карце Дзятлаўшчыны — 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў замест 11.



Інфарм-кур'ер-8

ПІСЬМЕННІК ГОДА

Нядаўна ў Гродне адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне прэміяй А. Дубко Гродзенскага абласнога камітэта. Сёлета яе атрымалі 12 таленавітых дзеячаў культуры і мастацтва. У ліку лаўрэатаў — наша зямлячка, ураджэнка вёскі Капці Ала Нікіпорчык. Яна прызнана лепшай у намінацыі "Пісьменнік года".