Інфарм-кур'ер

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЛІДАРЫ “ДАЖЫНАК-2012”

У верасні прайшлі “Дажынкі-2012”. Самае важнае ў годзе свята хлебаробаў рэспублікі сёлета прымалі Горкі Магілёўскай вобласці. Адразу чатыры дзятлаўчаніны вярнуліся адтуль з заслужанымі ўзнагародамі.

Старшы камбайнер Уладзімір Гукіш стаў другім у рэспубліцы па намалоце зерня, за што атрымаў у падарунак мотаблок. Браты Дзмітрый і Сяргей Жыхі занялі другое месца сярод моладзевых камбайнавых экіпажаў, іх узнагародзілі скутарам і халадзільнікам. Вадзіцель Віталь Болтач таксама стаў віцэ-чэмпіёнам сярод маладых, за што атрымаў у падарунак хатні кінатэатр. Усе чацвёра лідараў жніва – працаўнікі СВК “Граніт-Агра”.



Акцыя па пажарнай бяспецы

Яна праводзіцца супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з мясцовымі органамі ўлады і зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў. Акцэнт ставіцца на праверку супрацьпажарнага стану пакінутых хатаў, тэрыторый каля іх, папярэджанне незаконнага пражывання ў пустуючых хатах людзей.

Жыхары раёна, якія ведаюць аб домаўладаннях, дзе збіраюцца для распіцця спіртных напояў, дзе жывуць грамадзяне без пэўнага месца жыхарства, аб выпадках парушэнняў законных інтарэсаў дзяцей, іншых членаў сям'і, могуць паведамляць гэтую інфармацыю па тэлефоне 101. Своечасовае паведамленне дазволіць пазбегнуць трагедый.



Выхаванне дашкольнікаў

Дар'я Абрамчык з Гезгалаўскага дзіцячага яслі-сада стала пераможцай раённага конкурсу сярод выхаванцаў дашкольных установаў "Я даследчык". Другое месца занялі навучэнцы дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці яслі-сада №2 г. Дзятлава Данііл Івашэвіч і Данііл Шуляк. На трэцім месцы — Лізавета Белавус з яслі-сада №1 г. Дзятлава і Ягор Пікта з Наваельнянскага яслі-сада.



"Песенны вернісаж"

Конкурс прайшоў у Дзятлаўскім раённым доме культуры. Ён сабраў выканаўцаў эстраднай творчасці. Лепшай з іх у намінацыі "саліст-вакаліст" стала Алеся Чурай з Белагурнаўскага сельскага дома культуры. Другое месца раздзялілі Алена Ермаловіч — навучэнка Казлоўшчынскага ліцэя і Таццяна Гурноўская з Хвінявіцкага СДК. Прадстаўнік Дзятлаўскага раённага дома культуры Аляксандр Пігульскі заняў трэцяе месца.

За арыгінальнае афармленне музычнага нумара дыпломам і прызам адзначаны прадстаўнік раённай бальніцы Валерый Макарчык.



Пройдуць канцэртныя праграмы

5 мая ў рамках моладзевага марафона "Моладзь за здаровы лад жыцця" ў Дзятлаўскім раённым доме культуры адбудзецца канцэрт навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Пачатак мерапрыемства ў 14 гадзін.

Пасля канцэрта адбудзецца выступление спявачкі Жанэт. Кошт білета — 15 тысяч рублёў. Для моладзі ва ўзросце да 31 года ўваход свабодны.



Культурнае жыццё

28 красавіка ў клубных установах Дзятлаўшчыны пройдзе шэраг мерапрыемстваў да Дня Чарнобыльскай трагедыі. У 18 гадзін яны адбудуцца ў Казлоўшчынскім ГДК і Данілавіцкім СДК. У 15 гадзін — у Міроўшчынскім СК і Жукоўшчынскім СДК.

26 красавіка, у 15 гадзін, у Хвінявіцкім СДК адбудзецца мерапрыемства да 130-годдзя Карнея Чукоўскага.

Да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы прысвечаны вечар, які пройдзе 28 красавіка, у 19 гадзін, у Лявонавіцкім СДК.



Велікодны канцэрт

Яго падрыхтавалі вучні Нядзельнай школы пры храме Прэабражэння Гасподня г. Дзятлава.

Мерапрыемства адбылося 17 красавіка ў раённым Доме культуры.

Гучалі вершы і песні духоўнай тэматыкі, дзеці віншавалі прысутных з вялікай радасцю — Уваскрэсеннем Хрыста.

Са святам дзятлаўчан павіншаваў і Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, пратаіерэй Мікалай Пінчук.



Выступіць дзіцячы калектыў з Мінска

28 красавіка Дзятлаўшчыну ў чарговы раз наведае аб'яднанне праваслаўных міліцыянераў з г. Мінска.

Сустрэча пройдзе ў Дзятлаўскім раённым доме культуры. На яго сцэне выступіць і дзіцячы праваслаўны хор "Лукамор'е".

Канцэртная праграма будзе прысвечана светламу Вялікадню.

Пачнецца мерапрыемства ў 12 гадзін.



За здаровы лад жыцця: чарговае пасяджэнне раённага міжведамаснага савета

3 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне раённага міжведамаснага савета па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, венерычных хваробаў і туберкулёзу, фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Была заслухана інфармацыя аб выкананні мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў Дзятлаўскім раёне за 2011 год, рэалізацыі Дзяржпраграмы па прафілактыцы туберкулёзу за мінулы год, аб рабоце па прафілактыцы інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, і заразных хваробаў скуры.



Акцэнт на эстэтычнае выхаванне

У Дзятлаўскім раёне адбылася выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, на якой разглядаліся пытанні развіцця музычна-эстэтычнага выхавання на Дзятлаўшчыне.

Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнікі аддзелаў культуры вобласці, дырэктары базавых дзіцячых школ мастацтваў.