Інфарм-кур'ер

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ГРОШЫ Ў ПЛАСТЫКУ

Пластыкавая картка становіцца ўсё больш папулярнай сярод дзятлаўчан. Толькі карткамі "Беларусбанка" сёння карыстаюцца 13,6 тысячы чалавек (практычна кожны другі жыхар нашага раёна). Самай папулярнай па-ранейшаму з'яўляецца "зарплатная" картка БЕЛКАРТ, аднак паступова набірае папулярнасць кабэйджынгавая картка, якая апроч магнітнай паласы мае электронны чып і дадатковую сістэму абароны.



ДОЎЖАЦЦА ПРАДМЕТНЫЯ АЛІМПІЯДЫ

3 15 па 23 лістапада ў раёне праходзіць другі тур рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У ім бяруць удзел вучні 8-11 класаў - пераможцы ўнутрышкольнага адбору. Самай папулярнай у другім туры стала біялогія: на ўдзел у алімпіядзе па гэтым прадмеце пададзены 29 заявак.

Больш за 20 удзельнікаў сабралі алімпіяды па матэматыцы, хіміі, беларускай мове, геаграфіі і фізіцы (адпаведна 26, 22, 24, 23 і 22 чалавекі). Самымі нешматлікімі сталі алімпіяды па астраноміі (2 вучні) і нямецкай мове (4 вучні).



Інфарм-кур'ер - №6

НОВЫ МЕДЫЦЫНСКІ АПАРАТ

У санаторыі "Радон" з'явіўся новы медыцынскі апарат VACUMED. Ён неабходны для барацьбы з сардэчна-сасудзістымі хваробамі і не толькі. Прымяненне апарата прыводзіць да аднаўлення пругкасці скуры, сценак сасудаў, сустаўных звязак, мышачнай тканкі.

"ЗАХАВАЕМ СЯБЕ ДЛЯ ЖЫЦЦЯ"

У рамках праекта "Наша дыскатэка", які распрацаваны раённым аддзелам адукацыі сумесна з раённым камітэтам грамадскага аб'яднання "БРСМ", была праведзена тэматычная дыскатэка. "Захаваем сябе для жыцця. Я плюс ты мінус СНІД". Удзел у мерапрыемстве прыняла і валеолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Н. Юрэня. Яна расказала падлеткам аб ВІЧ-інфекцыі, да якой, як сведчыць статыстыка, прыводзяць амаральны лад жыцця, ужыванне наркотыкаў.
Узорная тэатральная студыя "Мелодыя душы" паказала шоу-спектакль "Я выбіраю жыццё". Дыскатэка ўключыла шэраг конкурсаў і заданняў. Таксама ў час мерапрыемства падлеткам было прапанавана ананімна адказаць на пытанні наконт ужывання наркотыкаў, правядзення адпачынку.



Інфарм-кур'ер - 88

КОНКУРС ГУТАРКОВАГА ЖАНРУ

9 лістапада адбыўся абласны агляд конкурс артыстаў гутарковага жанру. Дзятлаўшчыну на ім прадстаўлялі Ганна Антончык (Казлоўшчынскі ГДК), Ніна Лашкоўская (Данілавіцкі СДК), Ганна Кашырэц (Студзераўшчынскі дом фальклору).

"З МУЗЫКАЙ І ПЕСНЯЙ ЗАЎЖДЫ РАЗАМ"

Адбыўся раённы агляд конкурс самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў клубных установаў Дзятлаўскага раёна "З музыкай і песняй заўжды разам". Былі вызначаны лепшыя артысты, якія прадставяць Дзятлаўшчыну на занальным туры фестывалю самадзейных выканаўцаў, які пройдзе ў Слоніме.



ПРЫШЧАПІСЯ – І БУДЗЬ ЗДАРОВЫ

У нашым раёне ў разгары прышчэпкавая кампанія супраць грыпу, якую праводзіць раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з Дзятлаўскай ЦРБ.

На сённяшні дзень бясплатнай вакцынай прывіты 3500 чалавек. Першачарговае права на бясплатныя прышчэпкі супраць грыпу мелі вучні школ і выхаванцы дзіцячых садкоў, пенсіянеры, настаўнікі, прадстаўнікі сілавых структур і тыя, хто знаходзіцца на дыспансерным уліку.

У раён ужо паступіла платная вакцына расійскай і кітайскай вытворчасці, ідэнтычная бясплатнай, коштам 37930 рублёў. Кожны жадаючы можа прышчапіцца супраць грыпу ў любой з амбулаторый ці паліклінік раёна. Дагаворы на платную вакцынацыю ўжо заключаны з шэрагам арганізацый і прадпрыемстваў раёна: Дзятлаўскім сыраробным заводам, санаторыем “Радон”, Дзятлаўскім лясгасам, Дзятлаўскім гаргазам, Дзятлаўскай ЖКГ, Парэцкім спіртзаводам. З наступнага тыдня там пачнецца платная вакцынацыя.



ПАВІНШАВАЛІ ПЕДАГОГАЎ РАЁНА

5 кастрычніка ў раённым Доме культуры адбылося традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, якое сабрала педагогаў раёна.

Да заслужаных настаўнікаў Дзятлаўшчыны звярнуліся са словамі віншавання старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, начальнік аддзела адукацыі I. С. Кухарэвіч і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі С. Б. Фабішэўскі.

3 нагоды прафесійнага свята тыя, хто працуе на ніве адукацыі, атрымалі віншаванні і ўзнагароды, песні і вершы, і нават "Настаўніцкі вальс".



МАЦІ-ГЕРАІНІ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

Штогод жанчыны, шматдзетныя маці, якія могуць па праву называцца ўзорнымі апякункамі сваіх дзяцей, атрымліваюць высокія дзяржаўныя ўзнагароды.

Сёлета ордэнам Маці ўзнагароджаны Галіна Мікалаеўна Шчыпанава (Гезгалы), Наталля Якаўлеўна Усцімава (Гезгалы), Алена Вікенцьеўна Семянча (Руда Яварская), Наталля Аляксандраўна Макавецкая (Дзятлава).



НАШЫ – НА “ЕЎРАРЭГІЁНЕ “НЁМАН”

З 4 па 6 кастрычніка ў Гродне праходзіць рэспубліканскі кірмаш-выстава “Еўрарэгіён-“Нёман-2012”, дзе штогод дэманструюцца дасягненні сельскай гаспадаркі, прамысловасці і сферы паслугаў як прадпрыемстваў Гродзеншчыны, так і іншых абласцей Беларусі, а таксама замежных партнёраў.

Асобнай секцыяй на выставе прадстаўлены прадукты харчавання і тавары народнага спажывання, сярод якіх і прадукцыя прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна. Сёлета ў “Еўрарэгіёне “Нёман” прымаюць удзел АСП “Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод”, ААТ “Парэцкі спіртзавод”, ААТ “Боркаўскі крухмальны завод” (у складзе абласнога аб’яднання “Гроднахарчапрам”) і ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” (у складзе абласнога аб’яднання “Гроднамясамалпрам”). На выставу нашы заводы прадставілі навінкі прадукцыі, а таксама тыя яе віды, якія добра зарэкамендавалі сябе ў спажыўцоў.



ПРЫЗЫЎ-2012

У разгары – асенняя прызыўная кампанія. Сёлета, як і заўжды, маладыя дзятлаўчане таксама папоўняць шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

-- Прызыўныя мерапрыемствы, згодна з указам №352 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ідуць ужо з 2 жніўня, – канстатуе ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец. – Непасрэдна адпраўка ў войска будзе праходзіць з 15 лістапада.



У 2013-М – НОВЫ МАГАЗІН

Такі прагноз дае Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Прасторны харчовы магазін павінен з’явіцца ў лютым 2013 года ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве.

-- Каб пабудаваць новы магазін, мы заключылі дагавор з Гродзенскім аблвыканкамам на выдзяленне для гэтых мэтаў зямлі без аўкцыёну, – тлумачыць дырэктар Дзятлаўскага філіяла Мікалай Гародка. – Быў аб’яўлены тэндар, па выніках якога выбралі фірму-падрадчыка. Ім стала мінскае прадпрыемства “Трафіка”, не навічок у сферы будаўніцтва зборных павільёнаў.