Інфарм-кур’ер

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Інфарм-кур’ер - 29-2014

ВЯРТАЕЦЦА СЛУЖБА Ў РЭЗЕРВЕ

З наступнага вясновага вайсковага прызыву адпраўка на службу ў рэзерве будзе ажыццяўляцца двойчы на год. Дагэтуль адбор на яе праводзіўся толькі штогадова. Першачарговае права на такі від нясення вайсковага абавязку будуць мець спецыялісты сельскай гаспадаркі і вытворчасці, працяглая адсутнасць якіх на працоўным месцы можа пашкодзіць працоўнаму працэсу, таксама ў ліку падставаў для “рэзерву” – сямейныя абставіны (малыя дзеці і г. д.). Кожны выпадак разгледзіць прызыўная камісія. Цяпер па Дзятлаўскім раёне ўжо ідзе адбор вайскоўцаў новага прызыву, паводле плана вясновага прызыву з 15 па 30 мая шэрагі Узброеных Сіл Беларусі павінны папоўніць 40 прызыўнікоў. Вайскоўцы-рэзервісты, якіх прызыў будзе трое, прыступяць да нясення службы 29 мая.



Інфарм-кур’ер № 20

НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ БУДУЦЬ ЗДЫМАЦЬ ФІЛЬМ

Ізраільскі рэжысёр-дакументаліст Барыс Мафцыр пачаў работу над кінаанталогіяй аб трагедыі халакосту на тэрыторыі краін былога СССР.
Здымачны працэс ужо стартаваў, цяпер рыхтуецца першы фільм трылогіі, які называецца “Ахоўнікі памяці”. У аснове яго падзеі, якія на працягу 70 гадоў пасля трагедыі адбываліся ў тым самым месцы і ў той самы час. Другі фільм “Да апошняга кроку” рэжысёр плануе здымаць у Дзятлаве і ў іншых гарадах Беларусі – Нясвіжы, Лахве, Клецку, Глыбокім. Ён раскажа пра яўрэйскае супраціўленне ў Беларусі. Трэці фільм будзе прысвечаны “Чорнай кнізе” – дакументам і сведчанням відавочцаў аб зверствах фашыстаў супраць яўрэйскага народу на акупаванай тэрыторыі ў гады халакосту.



Інфарм-кур’ер - №7

ВЫНІКІ “ЁЛАЧНАГА КІРМАШУ”

У апошнюю дэкаду мінулага года, напярэдадні навагодніх і калядных святаў, на “Ёлачным кірмашы” ў Дзятлаве і ва ўсіх лясніцтвах раёна вёўся продаж навагодніх дрэваў.

Як паведамляе інфармацыйны партал ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, было рэалізавана 739 навагодніх дрэваў на суму больш за 33 мільёны беларускіх рублёў. Найбольш лясных прыгажуняў прадалі насельніцтву ў Вензавецкім лясніцтве (92 дрэвы).



СМАЧНА ЕСЦІ!

З пачатку снежня Дзятлаўскі лясгас праводзіць зімовы догляд за ляснымі жывёламі, якія жывуць на тэрыторыі лясоў Дзятлаўшчыны. На працягу трох зімовых месяцаў егеры і іншыя работнікі лясніцтваў будуць падкормліваць лясных звяроў і наглядаць за імі. Для гэтага ў кожным лясніцтве лясгаса ўжо падрыхтаваны “пачастункі”: сена – для аленяў і касуляў, бульба – для дзікоў, саланцы – для ласёў. Створаны спецыяльныя навесы для курапатак.

-- Для падкормкі жывёл сена было нарыхтавана ў кожным лясніцтве, а на набыццё бульбы мы заключылі дамовы з гаспадаркамі раёна, такімі, як СВК “Хвінявічы”, СВК “Вензавец”, СВК “Слава працы” і СВК “Русь-Агра”, – даводзіць інжынер па паляўнічай гаспадарцы Максім Марцукевіч.



РЫХТУЕМСЯ ДА ЗІМЫ

Супрацоўнікі дзятлаўскай дзяржаўтаінспекцыі сустрэлі зіму Адзіным днём бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Хутка зіма – рыхтуемся разам!”. Яны нагадалі вадзіцелям пра неабходнасць падрыхтоўкі аўтатранспарту да выкарыстання ў бліжэйшыя месяцы.

Гэта і замена шын на зімовыя, і прывядзенне ў належны стан хадавой часткі, рулявога кіравання, тармазной сістэмы, электраабсталявання, асвятляльных прыбораў, шклоачышчальнікаў, сістэмы ахалоджвання і іншага.

Непаладкі, якія нязначна ўплывалі на здольнасць вадзіцеля бяспечна кіраваць аўтамабілем, зімой могуць стаць ракавымі.



ДОБРАЕ СЭРЦА

Такую сімвалічную назву носіць валанцёрскі рух, атрады ягога аб’ядноўваюць больш за 16,5 тысячы маладых людзей па ўсёй Беларусі.

Дзятлаўскі раён прадстаўлены 18 атрадамі руху “Добрае сэрца”, у якіх удзельнічаюць вучні 9-11 класаў большасці школ раёна. Валанцёрскія атрады аказваюць дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючым людзям. Таксама заключаны дамовы аб бескарыснай дапамозе з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і некаторымі іншымі арганізацыямі раёна.

На працягу года валанцёрскія атрады правялі ў раёне дабрачынныя акцыі “Тыдзень дабра”, “Дзякуй за Перамогу!”, “Мой падарунак – ветэрану”, “Клопат”.