Грамадства

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дапамога павінна быць комплекснай

Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта № 185 ад 26 красавіка, у Дзятлаўскім раёне працуе міжведамасны савет па каардынацыі дзейнасці для аказання комплекснай пераемнай дапамогі ахвярам гвалту ў сям'і.



“БЕЛАЯ РУСЬ” ТРЫМАЛА СПРАВАЗДАЧУ

У Дзятлаве прайшла чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Белая Русь". Вынікі пяцігадовай дзейнасці арганізацыі, эфектыўнасць яе работы, заахвочванне членаў “Белай Русі” ў арганізацыях раёна, работа аб'яднання на будучых прэзідэнцкіх выбарах - вось некаторыя з пытанняў, абмеркаваных ходам пасяджэння. На канферэнцыі з 83 абраных дэлегатаў прысутнічалі 72.

Прэзідыум канферэнцыі быў абраны ў складзе старшыні дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, галоўнага рэдактара газеты “Перамога" A.M. Кудзінава, намесніка старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М.В. Мацюкевіча, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама I. С. Кухарэвіча і галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Н.Я. Калодкі.



ГЛАБАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ Ў ЛАКАЛЬНЫМ МАШТАБЕ

Паспрабуйце налічыць пяцёрку праблем, на вашу думку, найбольш актуальных для сучаснага грамадства. Верагодней за усё. тры тэмы, абмеркаваныя у час Адзінага дня інфармавання насельніцтва на Дзятлаўшчыне. будуць у гэтым пераліку. Прафілактыка СНІДу, супрацьдзеянне наркаманіі і незаконнаму абароту наркотыкаў, вытворчы траўматызм - пытанні, узнятыя на працягу сустрэчы дакладчыкаў з работнікамі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Сваім бачаннем праблемнай сітуацыі і шляхамі выйсця з яе з прысутнымі падзяліліся начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Павел Канстанцінавіч Скрабко і намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Валер'евіч Мацюкевіч.



ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАЗІЦЫЯ “БЕЛАЙ РУСІ”

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне “Белая Русь” правяло пашыранае пасяджэнне рэспубліканскага савета. Галоўнае пытанне павесткі дня - справаздача аб рабоце за сямігадовае існаванне арганізацыі і зацвярджэнне плана падрыхтоўкі і ўдзелу арганізацыі ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі будучага года.

Цяпер у Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне “Белая Русь" уваходзяць 6 абласных, Мінская гарадская, 15 гарадскіх, раённых арганізацыі, 12 арганізацый, створаных па вытворчым прынцыпе і больш за 7,5 тысячы пярвічных арганізацый.

Грамадскае аб'яднанне хутка і дынамічна развіваецца, становіцца ўсё больш папулярным сярод розных слаёў насельніцтва.



ЗАПРАШАЕМ НА ФЕСТЫВАЛЬ-КІРМАШ

Беларускае грамадскае аб'яднанне трусаводаў запрашае прыняць актыўны ўдзел у Трэцім сельскагаспадарчым мерапрыемстве-аграфоруме "Бабіна лета-2014”.

Мерапрыемства будзе праходзіць 27-28 верасня 2014 годаў Мінскай вобласці, Дзяржынскім раёне, в. Станькава на пляцоўцы каля рэстарана “Графскі маёнтак”, што знаходзіцца ля возера.

Гэта першы буйны кірмаш-фестываль арганічнай і фермерски гаспадаркі, які праводзіцца ў Беларусі пры падтрымцы Навукова-даследчага ўніверсітэта Біядынамікі (Швецыя) і МООЖ "Усход-Захад" (Беларусь).



Пра тое, як паламаная вешка можа каштаваць жыцця і адкуль у смецця "растуць ногі"

Колькі каштуе чысціня, хто ў нашым агульным доме — Беларусі смеціць, у што можа абысціся паламаны дарожны знак, наколькі мы ўвогуле добрыя гаспадары на сваей роднай зямлі, а ў прыватнасці, на нашых дарогах і прыдарожных тэрыторыях — з гэтымі пытаннямі паспрабавала разабрацца фотакарэспандэнт "Перамогі".

ХТО ВЫКІДВАЕ СМЕЦЦЕ?

Вясна — пара, калі з'яўляецца свежая зеляніна і квецень. Але перш за ўсё з-пад снегу з'яўляецца тое, што не мае ніякага дачынення да вясновага хараства прыроды, а толькі яе псуе. Размова ідзе пра смецце. I гэта датычыцца мяне, вас, вашых дзяцей, суседзяў і наогул — усіх людзей. Разумееце, не існуе нейкай злой істоты, якая раскідвае ўночы смецце навокал. Радзіму ў сметнік мы ператвараем уласнымі рукамі. "Не-е-е!" — скажаце вы, — "я — прыкладны грамадзянін". Магчыма. Але тады чые дзеці ідучы са школы кідаюць паперкі ад цукерак? Хто пакідае пустыя бутэлькі і іншае смецце пасля шашлыкоў? Хто выкідвае акуркі абы-дзе? Хто?



Дятловский район: Демография и питание школьников

Демографическая ситуация на Дятловщине обсуждалась на недавнем заседании совета по демографической безопасности, которое прошло во главе с заместителем председателя райисполкома П.И.Чирко.

Рассматривались вопросы о демографической ситуации в районе за 9 месяцев 2010 года, об организации детского питания в учреждениях образования района.

С докладам выступил заместитель главного врача Дятловской районной больницы В.В.Кречик. Он сосредоточил внимание на тех мероприятиях, которые направлены на улучшение демографической ситуации в районе. В числе них — еженедельный выезд специалистов районной поликлиники в сельские медицинские учреждения, работа по диспансеризации населения, подворные медицинские обходы, что позволяет выявить больных на ранних стадиях болезни. С целью выявления так называемых социальных болезней (туберкулез, алкоголизм) медиками района проводится профилактический осмотр жителей района.



Пакаленне NEXT выбірае...

"О, часы, о, норавы" — у гэтым антычным афарызме адлюстравана адна з галоўнейшых заканамернасцяў жыцця: няма нічога пастаяннага, усё змяняецца. Змяняемся і мы, людзі. А як адбываецца гэты рух (па спіралі або ў якойсьці іншай геаметрычнай прагрэсіі) — гэта ўжо іншае пытанне. А цяпер давайце паразважаем пра норавы сённяшніх дзяцей і падлеткаў, успомнім сваё юнацтва і дзяцінства.