Год моладзі - 2015

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МОЛАДА - НЕ ЗЕЛЕНА

Сельгасвытворчы кааператыў "Хвінявічы" ганарыцца сёння адным са сваіх маладых спецыялістаў. Як кажа старшыня гаспадаркі Мікалай Бубноўскі, галоўны інжынер Юрый Маслоўскі — гэта молада, але не зелена, такога чалавека можна рыхтаваць сабе на змену. За два гады хлопец праявіў сябе адказным, ініцыятыўным спецыялістам. На ім цяпер "трымаецца ўвесь аўтапарк і механічная майстэрня кааператыву, у падпарадкаванні - амаль 100 чалавек. Пра жыццёвы выбар, станаўленне ў прафесіі і планы на будучыню малады чалавек расказаў карэспандэнту газеты "Перамога".

— Сам я родам з Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адвучыўшыся ў Жыровіцкім тэхнікуме на механіка, прыехаў па размеркаванні на Дзятлаўшчыну. Адпрацаваў паўгода на пасадзе інжынера па забеспячэнні, і прызвалі ў войска. Увесь тэрмін адслужыў у Мінску, у войсках МУС, а дэмабілізаваўшыся, вярнуўся працаваць у гаспадарку.



Моладзевы турзлёт у Рыбаках

З 16 па 18 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Здаровы я — здаровая краіна!».

Арганізатары сёлетняга мерапрыемства — Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ», Дзятлаўскі раённы камітэт ГА «БРСМ», Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Летась лепшыя моладзевыя каманды з розных раёнаў Гродзеншчыны ўпершыню прыехалі ў Рыбакі на турысцкія спаборніцтвы, і цяпер вырашылі зноў сустрэцца на гасціннай дзятлаўскай зямлі.

Cіламі тут мераліся 17 мацнейшых рэгіянальных каманд.

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства песняй «Сэрца зямлі маёй» прысутных павіталі Валерый Макарчык і Таццяна Дудкіна.



Новыя імёны Дзятлаўшчыны

Па выніках раённага адборачнага туру конкурсу “Новыя імёны Беларусі” права прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласным этапе атрымалі Ірына Гапоненка, Алеся Чурай, Мікалай Райко. Карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарылаз імі, папрасіла расказаць пра сябе і свет сваіх захапленняу.

У ТАЛЕНТА — НАРОДНЫЯ ВЫТОКІ

Ірына Гапоненка валодае ярка выражаным “народным” голасам. Як лічыць сама дзяўчына, яна атрымала яго ў спадчыну: у свой час яе бабуля Аляксандра Шыдла спявала ў фальклорным гурце вёскі Погіры, з’яўлялася яго кіраўніком. Спявала ў гурце і Ірына. А вось прыйшоўшы ў Гезгалаўскі сельскі дом культуры, яна начала асвойваць песеннае майстэрства ўсур’ёз пад кіраўніцтвам Святланы Русак. Тандэм прынёс плённыя вынікі: Ірына паспяхова прымала ўдзел у творчых конкурсах, сярод якіх “Звонкая раніца", “Масты надзей”.



НОВЫЯ ІМЁНЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

Раённы адборачны этап рэспубліканскага моладзевага вакальнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі”, арганізатарам якога выступав Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай Белтэлерадыёкампаніі, прайшоў на Дзятлаушчыне. Сваё вакальнае майстэрства на ім прадставілі 12 канкурсантаў.

Канцэртная праграма адбылася ў раённым Доме культуры. Падтрымаць канкурсантаў сюды прыйшлі іх родныя і блізкія, сябры, калегі. Яны дарылі выканаўцам апладысменты і кветкі. А кампетэнтнае журы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевічам ацэньвала вакальнае майстэрства канкурсантаў, іх уменне трымацца на сцэне, сцэнічны вобраз.



МОЛАДЗЬ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ СТАРТУЕ

У Гродне прайшла урачыстая цырымонія адкрыцця Года моладзі. Для ўдзелу ў ей у абласны цэнтр з’ехаліся маладыя людзі з усіх раёнаў
Гродзеншчыны. У склад дэлегацый уваходзілі самыя актыўныя і ініцыятыўныя члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Дзятлаўшчыну на мерапрыемстве прадстаўляла дэлегацыя з 17 чалавек на чале з начальном аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандрам Камаровым і першым сакратаром раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Анастасіяй Чурай. У склад дэлегацыі ўваходзілі актывісты РК ГА “БРСМ”: шматразовыя пераможцы раённых моладзевых спаборніцтваў на сяўбе і жніве, прадстаўнікі гаспадарак і арганізацый раёна, навучэнцы ўстановаў адукацыі, якія маюць на сваім рахунку перамогі ў моладзевых конкурсах і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.



МАЙСТАР ЛЕСУ I БУДУЧЫ ЭКАНАМІСТ

Свой прафесійны шлях Аляксандра Мыслівец звязала з лясной гаспадаркай. Цяпер дзяўчына працуе дыспетчарам у Дзятлаўскім лясгасе, да гэтага была майстрам лесу ў Лявонавіцкім лясніцтве. Асвойвала асаблівасці дадзенай галіны ў Полацкім лясным каледжы.

Чаму паступіла менавіта туды? Разважаючы над гэтым, Аляксандра адзначае, што абраная прафесія дазваляе як мага больш знаходзіцца на свежым паветры, у цесным кантакце з прыродай, што ў першую чаргу карысна для здароўя.

Па сумяшчальніцтве Аляксандра з'яўляецца яшчэ і сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Дзятлаўскага лясгаса. На гэтай пасадзе яна толькі год, аднак за плячыма дзяўчыны — багаты вопыт удзелу ў акцыях і праектах ГА “БРСМ" у студэнцкія гады.



ДЗЯТЛАЎШЧЫНА СТАЛА ДРУГОЙ РАДЗІМАЙ

Ірына Бушчык, бухгалтер СВК "Вензавец", на Дзятлаўшчыне ўжо семы год.
Сюды яна, ураджэнка Шчучынскага раёна, прыехала працаваць па размеркаванні пасля заканчэння Навагрудскага аграрнага каледжа.

Належныя ўмовы працы, забяспечанасць добраўпарадкаваным жыллём, размяшчэнне Вензаўца паблізу раённага цэнтра - усё гэта паспрыяла таму, каб Ірына і яе муж засталіся на Дзятлаушчыне надоўга. Ды, як гаворыць маладая жанчына, планаў мяняць месца жыхарства ў яе пакуль няма.



МОЛАДЗЬ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ СТАРТУЕ: СВЯТКІ.BY

Дзе на Дзятлаўшчыне збіраецца самая актыўная і крэатыўная працоўная моладзь нашага раёна, каб выдатна правесці час з песнямі і танцамі, жартамі і гумарам, цікавымі знаёмствамі і найлепшымі ўражаннямі? Вядома, на традыцыйнай сустрэчы маладых спецыялістау “Святкі.Ьу". Менавіта з яе сёлета пачалася акцыя “Моладзь Дзятлаўшчыны стартуе", прымеркаваная да адкрыцця Года моладзі на Дзятлаўшчыне.

Арганізатары сустрэчы - раённы камітэт ГА "БРСМ”, сектар па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага дома культуры, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама пры падтрымцы прафсаюзных арганізацый - паклапаціліся, каб кожны ўдзельнік “Святак.Ьу" адчуваў сябе жаданым госцем і адначасова мог прадэманстраваць свае здольнасці і таленты. Як кажуць, на іншых паглядзець і сябе паказаць.



ФЕСТЫВАЛЬ ПАТРЫЯТЫЧНАЙ ПЕСНІ

Абласны моладзевы фестываль патрыятычнай песні "Сэрца зямлі маёй", прысвечаны Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі, з ініцыятывы
грамадскага аб'яднання "Беларускі рзспубліканскі саюз моладзі" пройдзе на Гродзеншчыне ў лютым 2015 года.

Удзел у ім прыме саюзная моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года. Фестываль будзе праходзіць у два туры: да 21 лютага - адборачныя конкурсы ў рэгіёнах і 26 лютага - заключны этап у Гродне. Журы будзе ацэньваць удзельнікаў у наступных намінацыях: “Вакальная група, трыа, дуэт" (прафесійныя і самадзейныя выканаўцы), “Саліст-вакаліст” (прафесйныя і самадзейныя выканаўцы); "Аўтарская песня” (самадзейныя выканаўцы); асобная намінацыя да Года моладзі “Маладосць мая - Беларусія” (прафесійныя і самадзейныя выканаўцы).



МОЛАДЗЬ БУДЗЕ РЫХТАВАЦЦА ДА 70-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГІ

2015 год аб’яўлены ў Беларусі Годам моладзі, гэта значыць, што моладзевым інтарэсам, праблемам, выхаванню, занятасці, баўленню вольнага часу будзе надавацца асаблівая ўвага. У сваю чаргу, кіраўніцтва дзяржавы чакае ад моладзі свежых ідэяў і адказных адносінаў да справы.