Гандаль

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Восеньскі кірмаш у Наваельні

У Наваельні месца кірмашу адшукаеш адразу, калі ты не мясцовы чалавек: арыенцір - музыка па наваколлі, людзі -
з веласіпедамі і на машынах.

Абапал дарогі размясцілі свой тавар сельскага-спадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фермерскія гаспадаркі, райспажыўтаварыства.



ВЫСТАВА-ПРОДАЖ НА ВОСЕНЬСКІМ КІРМАШЫ

У выставе-продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, якая праходзіла 29 кастрычніка, прынялі ўдзел 9 сельгаскааператываў.

Так, СВК "Войневічы" на сваім падворку "Кірмашовыя забавы" гандляваў зернем, насеннем, ялавічынай. "Вензавецкі хутарок" СВК "Вензавец" запрашаў набыць таксама зерне — ячмень, трыцікале, пшаніцу, жыта, авёс, проса.

Свой асартымент прадукцыі прадаставіў СВК "Белагурна". На яго падворку "Чым багаты, тым і рады" можна было купіць не толькі зерне збожжавых культур, але і кукурузы. Сельгаскааператыў наладзіў цікавую абарону свайго падворка з удзелам маладых спецыялістаў СВК "Белагурна".



"Кромань" - новы магазин адкрыўся ў Дзятлаве

9 лістапада ў памяшканні Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання адкрыўся новы сеткавы магазін "Кромань" гандлёвага адкрытага акцыянернага таварыства "Гродна Культгандаль". Традыцыйную чырвоную стужку ля ўвахода ў новы аб'ект гандлю перарэзалі намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Паўлавіч Жыдко і намеснік дырэктара ГААТ "Гродна Культгандаль" Галіна Мікалаеўна Цярэшка.

Ганаровых гасцей і першых пакупнікоў запрасілі ў гандлёвую залу, якая прыемна ўразіла сваім афармленнем. Па-першае, тут зроблены еўрарамонт — магазін аформлены ў моднай шэра-чорнай колеравай гаме. Па-другое, на паліцах — шырокі выбар беларускіх тавараў лёгкай прамысловасці па памяркоўных цэнах. Таксама "Кромань" прапаноўвае сваім пакупнікам падарункавыя сертыфікаты, якія можна атаварыць як у Дзятлаве, так і ў любым магазіне гандлёвай сеткі "Кромань".



РАЗВІТАЛЬНЫ СВЯТОЧНЫ АКОРД

Навагоднія святы - самыя радасныя, яскравыя і працяглыя. Яны пачынаюцца зазвычай 25 снежня каталіцкімі Калядамі і доўжацца ажно да 14 студзеня, калі ўся краіна зноўку, ужо неафіцыйна, святкуе Новы год па старым стылі. Святочны марафон праходзіць пад папулярныя ў народа фільмы, павышаны попыт на мандарыны і абавязкова - навагоднюю аздобу, атрыбуты якой мы паўсюль беражліва захоўваем ледзь не цэлы месяц. А мы працягваем тур па навагодніх магазінах, гэтым разам - на гасціннай казлоўшчынскай зямлі.

Немагчыма праехаць-абысці ўвагай магазін у гарпасёлку з рамантычнай назвай “Ивушка". Тутэйшыя прадаўцы праявілі сябе не толькі ўдалымі дызайнерамі, але і неблагімі рукадзельніцамі. 3 увахода пакупнікоў сустракае цэлая навагодняя пляцоўка, дзе побач з упрыгожанай ёлкай размясцілася галоўная гераіня года - каза. 3 лёгкай рукі прадаўца Алены Скрундзь і яе калегаў каза, пашытая з тканіны, атрымала афарбоўку ў клетку, модную “шлюбную” сукенку і балалайку ў прыданае. Ну, сапраўды, не каза, а нявеста! Яна ж - сімвалічны абярэг і галоўная вартаўніца харчовага асартыменту магазіна, гатовых фабрычных і складзеных у магазіне падарункаў. Па суседстве з рагатай прыгажуняй - сімвалічнае дрэва пажаданняў, кожная драўляная фігурка на галінках якога - добрае зычанне наадрас наведвальнікаў.



ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ У ДЗЯТЛАВЕ

Традыцыйна напрыканцы кастрычніка у Дзятлаве праходзіць вялікі кірмаш, на які сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы прывозяць сваю прадукцыю, СВК ладзяць падворкі-выставы, работнікі культуры раёна прапануюць канцэртную праграму і бяспройгрышную латарэю. Не выключэннем стаў і гэты год.

На кірмаш сельгаскааператывы прывезлі зерне, агародніну, садавіну, мяса. Праўда, не так многа, як раней, бо шмат пастаўшчыкоў, асабліва агародніны, напалохалі кастрычніцкія замаразкі. Калі на мінулых кірмашах капусты, цыбулі, буракоў было зашмат, то цяпер нават не хапала.

Сустрэла некалькі знаёмых, якія хацелі прыдбаць капусту, ды ўжо не было. Цяпер давядзецца спадзявацца на СВК “Жукоўшчына", які гандлюе па чацвяргах і суботах на малым рынку ў Дзятлаве, і фермераў.



ВАНДРОЎКА Ў “СВЕТ ТЭХНІКІ”

Амаль два гады таму ў цэнтры Дзятлава адкрыўся новы магазін “Свет тэхнікі” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Першы дзяржаўны пункт гандлю бытавой тэхнікай мусіў стварыць канкурэнцыю шэрагу ўжо існуючых камерцыйных. Наколькі гэта атрымалася і што тут з’явілася за два гады – даведаемся ў яго работнікаў.

-- Асартымент магазіна і яго тавараабарот, безумоўна, за два гады працы змяніліся ў бок павелічэння, – зазначае Мікалай Сіняк, прадавец-кансультант гандлёвай кропкі. – Калісьці пачыналі пераважна з гандлю пральнымі машынамі, тэлевізарамі і халадзільным абсталяваннем, а цяпер, паглядзіце, якая разнастайнасць.



АБ ВЫНІКАХ МАНІТОРЫНГУ ГАНДЛЁВЫХ АБ’ЕКТАЎ

На працягу студзеня-лютага 2013 года спецыялісты ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” ажыццяўлялі кантроль за выкананнем пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара РБ ад 06.01.2012 года №2 “Аб актывізацыі і павышэнні эфектыўнасці выканання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства гандлёвымі аб’ектамі, рыначнымі ўтварэннямі, аб’ектамі грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу”.

Пры правядзенні маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

  • не выконваліся тэмпературныя рэжымы пры захоўванні прадуктаў харчавання ў двух выпадках, у прыватнасці, у магазінах “Міні-маркет” ПГУП “Пасатгандаль”, “Ивушка” ў гарпасёлку Казлоўшчына;
  • адсутнічалі этыкеткі і інфармацыі на спажывецкай тары ў 5 выпадках (магазіны “Прадукты” ў гарпасёлку Казлоўшчына, “Прадукты” ў гарпасёлку Наваельня, “Верасок” у горадзе Дзятлава, “Эльза” ПГУП “Эльзапрад”, аўтамагазін у гарпасёлку Казлоўшчына);


ПАЙШЧЫКІ ПЛАЦЯЦЬ МЕНШ

Усё часцей у магазінах спажывецкай кааперацыі мы чытаем пра скідкі на тавары для пайшчыкаў, прымеркаваныя да святаў і памятных датаў. Хто такія загадкавыя “пайшчыкі”, як імі стаць і якія гандлёвыя выгоды чакаюць такіх спажыўцоў, даведаемся ў дырэктара Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Мікалая Гародкі.

-- Мікалай Віктаравіч, хто такія пайшчыкі і чаму яны могуць набываць тавары па зніжаным кошце?
-- Пайшчыкі – члены Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Прычым, пайшчыкам можа быць не толькі работнік таварыства, а кожны пакупнік. Гродзенскае аблспажыўтаварыства прадастаўляе пайшчыкам магчымасць набываць тавары па цэнах са скідкай на велічыню падатку на дабаўленую вартасць (далей ПДВ).



Магазін "Пралеска": на старым месцы - па новых ценах

Новы працоўны тыдзень для жыхароў вуліцы Гагарина ўДзятлаве і прылеглай ваколіцы вызначыўся адкрыццём пасля мадэрнізацыі магазіна "Пралеска", які належыць Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Гандлёвая кропка не толькі пераўвасобілася знешне, але і стала выгадна адрозніваццаад астатніх - гэта першы магазін-дьіскаўнтар.

Што гэта значыць і чым магазін стаў лепшым для спажыўцоў - тлумачыць у час яго адкрыцця намеснік дырэктара Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыў-таварыства Валянціна Уладзіміраўна Баравік:



Па заробкі - у лес і на агарод

"Летні дзень год корміць" - кажуць у народзе. А калі моцна пастарацца, летам можна зарабіць не толькі на хлеб надзённы, але і на булку з маслам. Усе магчымасці матухна прырода дае нам сама - сёлета багата ягадаў і грыбоў у лесе, ды і на прысядзібным участку галіны гнуцца ад небывалага ўраджаю парэчак, вішань ды яблыкаў. Маўляў, карыстайся гэтым падарункам ашчадна — і не пакрыўдзіш ні прыроду, ні сябе.

Запаслівыя гаспадыні актыўна бяруцца пераводзіць прыроднае багацце ў хатнія нарыхтоўкі, а тыя, хто хоча атрымаць "жывы капітал" — мяркуюць выгадна змяняць сабранае на нацыянальную валюту. Можна рэалізаваць ягады і грыбы праз прамы продаж па прыкладзе бабуль, якія штодня стаяць побач з гарадскім міні-рынкам з вёдрамі, вядзерцамі ды слоікамі з ягадамі. Пяцілітровую ёмістасць чарніцаў (прыкладна 3,5 кілаграма) прапануюць па 90 тысяч рублёў. Можна ягады і ў сталіцу завезці: там літр чарніцаў будзе каштаваць на рынку каля 30 тысяч рублёў. Але на гэта патрэбны ў першым выпадку вольны час, а ў другім — яшчэ і выдаткі на транспарт.