Гісторыя Дзятлаўшчыны



3 гісторыі паходжання Наваельні

Часам заснавання любога паселішча лічыцца першае ўзгадванне яго назвы ў пісьмовых крыніцах. Доўга лічылася, што Наваельня ўпершыню ўзгадвалася ў XVI стагоддзі як вёска Ельня. Назва адлюстроўвала прыродныя асаблівасці мясцовасці. Аднак, спасылаючыся на даныя Беларускага дзяржаўнага архіва, можна смела сцвярджаць, што ўпершыню Ельня вядома ўжо ў пачатку XV стагоддзя.

Сучасная Наваельня суадносіцца гісторыкамі з назвай паселішча Ельня, што знаходзілася пры ўпадзенні ракі Ятры ў раку Моўчадзь. Да 1451 года маёнтак Ельня належаў князю Федзюку Даўгальдавічу. У 1451-ым кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык перадаў сядзібу з вёскай Ельня канцлеру ВКЛ, смаленскаму намесніку Міхаілу Кязгайлавічу. У самога вялікага князя не было дзяцей, таму пасля яго смерці сядзіба і вёска Ельня сталі ўласнасцю Міхаіла Кязгайлавіча.



Палубачкі

Калі з дарогі на Дварэц скіраваць управа і па гравійцы праехаць тры кіламетры, то вачам адкрыецца цудоўны краявід узгоркаў, размежаваных лагчынкамі, што ўтвораны ручаінамі і безназоўнымі рачулкамі, ахоўна зарослых кустамі і дрэўцамі. Тут утульна схавалася ў нізінцы паміж пагоркамі разараных палёў вёска Палубачкі. Паводле архіўнага дакумента "Вопросные листки и обложки к ним о населённых пунктах на землях, входивших в состав Дворецкой вол. Слонимского уезда 1886 года", вёска пазначана пры ўрочышчы "Середнее". Назва ўрочышча паказвае на яго размяшчэнне паміж іншых урочышчаў. Што ёсць праўда.

У тым жа "Анімалістычным слоўніку Гродзеншчыны" зафіксавана каля Палубачак "поле Селішча". I гэта ёсць яшчэ адно пацвярджэнне даўняга пасялення каля вёскі. Ізноў прасочваецца тэндэнцыя навасёлаў будавацца каля старога месца з раней апрацаванай зямлёй.



Муляры

Муляры месцяцца на градзе за кіламетр ад асфальтавай дарогі з Дзятлава ў Дварэц. У справе за 1886 год "Вопросные листки и обложки к ним о населённых пунктах на землях, входивших в состав Дворецкой волости Слонимского уезда" вёска занесена ў "Дворцовую волость" і пазначана пры ўрочышчы Селішчы.



Малдуці

Вёска Малдуці. Адзіная яе вуліца.працягам болей за кіламетр кіруе ад асфальтавай шашы Дзятлава-Навагрудак у бок вёскі Змяёўцы.

Некалі вуліца была забрукавана неапрацаваным каменем, што ёсць неаспрэчным сведчаннем тымчасовай цывілізацыі. Але наступнага тэхнічнага прагрэсу брукаванка не вытрымала. Пад коламі цяжка нагружаных трактароў-машын камяні праселі, і ўтварыліся глыбокія каляіны. Колькі гадоў таму праблему праезду часткова вырашылі гравійнай падсыпкай.



ПАЛАЦ РАДЗІВІЛАЎ. АД ГІСТОРЫІ ДА СУЧАСНАСЦІ

18 красавіка ў календары пазначаны як Сусветны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Ён яшчэ раз нагадвае грамадству аб неабходнасці захавання сусветнай культурнай спадчыны.

Наша краіна мае багатыя і ўнікальныя культурныя каштоўнасці. Яны сведчаць аб гістарычным і духоўным развіцці Беларусі.



СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

Снежань 1942 года стаў трагічным для Дзятлаўшчыны. З 13 па 16 снежня па ўсёй тэрыторыі раёна фашысты ўчынялі масавыя карныя акцыі – палілі вёскі, а жыхароў расстрэльвалі або палілі жыўцом цэлымі сем’ямі. Больш за 70 гадоў мінула з той пары, але для такіх злачынстваў тэрміну даўнасці не існуе.
Сёння жыве народная памяць – пра 2230 тысяч беларусаў, забітых і закатаваных за тры гады акупацыі. Нездарма кажуць: хто не памятае свайго мінулага, асуджаны зноў перажыць яго.

Рыхтуючыся да паходу на Усход, Гітлер і яго паплечнікі знімалі са сваіх салдат усялякую адказнасць за крывавыя расправы. Вось некалькі сведчанняў гэтых страшных запаветаў: “У цябе няма сэрца, нерваў, на вайне яны не патрэбны, знішчы ў сабе шкадаванне і спачуванне, забівай кожнага рускага, савецкага, не спыняйся, калі перад табой стары або жанчына, дзяўчынка або хлопчык, – забівай, гэтым ты ўратуешся ад пагібелі, забяспечыш будучыню сваёй сям’і і праславішся навекі”; “Большасць з нас павінны ведаць, як выглядаюць 100 трупаў, якія ляжаць шэрагам, або 500, або 1000. Вытрымліваць усё гэта да канца і ў той жа час… заставацца прыстойнымі людзьмі…”; “Не будзьце мяккімі і сентыментальнымі”.



ДЗЯТЛАВА: ДВОР, ВОЛАСЦЬ, РАЁН

З гісторыі Дзятлаўскага раёна

Сучасны горад Дзятлава гістарычна стасуецца з паселішчам, якое ў пісьмовых крыніцах узгадваецца як "двор Здетело". У 1498 годзе двор быў падараваны Вялікім князем Літоўскім Аляксандрам гетману князю Астрожскаму. Згодна дарчага акта К. Астрожскі меў права заснаваць мястэчка. Звычайна з перадачай двара да яго далучалася і наваколле. Інвентар 1580 года засведчыў у здетельскім уладанні вёскі з прылеглымі “грунтамі”: Ахонава, Вусце, Заполле, Засецi (сучаснае Засецце), Нарбутовiчы (Нарбутавiчы), Клiшэвiчы (Клiшавiчы), Курпеші (Курпяшы), Норчевiчы (Норцавiчы), Пiнчiчi (Пенчыцы), Покгіры, (Погіры), Раклевiчы, Розважа (Разважжа), Ходевічы (Хадзяўляны), Ятвязь (Ятвезь), а таксама вёскі Хведевечы, Неоселое на Корсніку, Кунашэвiчы, Промшва i “Новоосажонае ў Новiнах”. Па нашых падліках, агульная плошча ўладання, у якое ўваходзілі пералічаныя паселішчы з “грунтамі”, склала звыш 283 квадратных кiламетраў.

У 1507 годзе Сігізмунд І пацвердзіў права князя Астрожскага на двор Здетело. Паселішча мясцілася па абодвух берагах ракі Дзятлаўкі і яе прытока Памарайкі.



Рыбакоўская школа. 1934 год

Гэта школьная падзея, засведчаная фатаграфіяй, здарылася 77 гадоў таму. Мяркуючы з надпісаў на фотаздымку, прысвечана яна была завяршэнню навучальнага года. 27 мая 1934 года выхаванцы адукацыйнай установы "Szkola powszechna" ў Рыбаках (на Дзятлаўшчыне) згрупаваліся пад беленай сцяной сваей школкі, каб маленькім эпізодам увайсці ў гісторыю. 36 вучняў і настаўніца. Самым меншым было, верагодна, па гадкоў 8-9. Значыць сёння ім не менш, чым па 85-86.

Ці адклікнецца хто, каб прыгадаць тую майскую падзею (фотаздымак 77 гадоў таму быў, безумоўна, неардынарнай падзеяй і для дзяцей, і для дарослых)? Ці раскажа хто пра той дзень, пра тую вясну, пра тую школу? Хто зможа распавесці пра колішнія Рыбакі, у якіх была нават свая школа?! Наўрад...



Быт сялянскіх дзяцей Дзятлаўшчыны

Быт сялянскіх дзяцей Дзятлаўшчыны, як і іншых рэгіёнаў Беларусі, быў цікавым і адметным сваёй самабытнасцю, якая была абумоўлена укладам сялянскага жыцця таго часу. Многія сучасныя людзі, асабліва моладзь, маюць аб ім слабое ўяўленне або не ведаюць зусім. Вось некаторыя звесткі аб быце дзяцей старой сялянскай сям'і сучаснага Дзятлаўскага раёна.

Вядома, што выхаванне і догляд за дзецьмі патрабуе шмат клопатаў сям'і, асабліва жанчыны-маці. Даўней усё выхаванне і догляд за дзецьмі сялянская сям'я ажыццяўляла сама. У ёй была выпрацавана свая сістэма выхавання, якая базіравалася на звычаёвым (няпісаным) сямейным правіле.



З гісторыі промыслаў Дзятлаўшчыны

Як і раней, у гэты час пераважную большасць насельніцтва Дзятлаўскага раёна складалі сяляне, гаспадарка якіх насіла паўнатуральны характер. Многія неабходныя рэчы (прадукты харчавання, адзенне, іншыя предметы хатняга і гаспадарчага ўжытку) сяляне выраблялі самі. Гэта патрабавала ўмення і велізарнай працы.

Вядома, што здаўна галоўным заняткам сельскага беларускага насельніцтва, у тым ліку і Дзятлаўшчыны, з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля. Апрача іх у сельскіх паселішчах бытывалі многія промыслы, якія працавалі на мясцовай сыравіне.