Гісторыя

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Няхай гучыць родная мова

Святкуючы 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, з вучнямі сустрэліся беларускі паэт, бард, пісьменнік з Гомеля Андрэй Мельнікаў і краязнаўца з Дзятлава Валерый Петрыкевіч.

Госці пабылі ў Вензаўцы, Казлоўшчыне, Жукоўшчыне, у Дзятлаве сустракаліся з навучэнцамі сярэдніх школ №1 і №3. Сустрэча з гімназістамі адбылася ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, удзел у ёй таксама прыняў мастак Іван Козел.

Карэспандзнтка газеты "Перамога" пабыла на ўроку беларускай літаратуры ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, які для навучэнцаў 8-9 класаў правялі госці.



СТАРОНКІ, АПАЛЕНЫЯ ВАЙНОЙ

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі

СМІ ў Інтэрнэце ніколі не змогуць замяніць друкаваныя выданні. Больш таго, асаблівы гонар адчуваеш, калі ў Нацыянальнай бібліятэцы гартаеш пажоўклыя ад часу газеты Вялікай Айчыннай вайны. Да цябе, нібыта праз рукі, прыходзіць святое пачуццё памяці і ўдзячнасці нашым дзядулям і бацькам, што змагаліся за наш сённяшні шчаслівы дзень.

Адразу заўважу, што ў Айчынную вайну на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі выходзілі больш за 160 газет падпольных партыйных органаў і партызанскіх фарміраванняў. А ў варожы тыл досыць актыўна засылаліся газеты “Савецкая Беларусь”, “За Савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь”. Асаблівым поспехам карысталіся газета-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну” і сатырычны лісток “Партызанская дубінка”.



ПАРТЫЗАНСКАЯ БРАНЯ

Дакументы ваенных гадоў, успаміны ўдзельнікаў тых падзеяў, публікацыі даследчыкаў, мемуары ветэранаў сведчаць пра актыўную барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на нашай зямлі. Вялі яе партызанскія фарміраванні, што базаваліся ў 1941-1944 гадах у Ліпічанскай пушчы. Ужо вясной і летам 1942 года народныя мсціўцы ажыццявілі шэраг удараў па апорных пунктах захопнікаў, разбілі некалькі варожых гарнізонаў. Але з адной стралковай зброяй весці адкрытыя баі з фашыстамі, штурмаваць варожыя ўмацаваныя бункеры было вельмі складана. Партызаны шукалі магчымасці выкарыстаць цяжкую баявую тэхніку, пакінутую пасля баёў 1941-га ў навакольных лясах. Пра гэта сведчыць інфармацыя, прадастаўленая савецкаму камандаванню ў верасні 1942 года Васілём Фёдаравічам Кавязіным, камандзірам Арлянскага партызанскага атрада, які летам 1942-га перайшоў лінію фронту для ўсталявання больш цеснай сувязі з савецкім камандаваннем.

З інфармацыі В.Ф. Кавязіна: “У раёне вёскі Вялікая Воля ёсць цяжкі бранявік з 45-мілімятровай пушкай і танкетка Т-27... Іх можна хутка пусціць у ход, калі адрамантаваць і дастаць гаручае, акумулятары. Акрамя таго, у рацэ Шчара ў раёне вёскі Вялікая Воля знаходзіцца бронемашына і тры лёгкія танкі з 45-мілімятровымі пушкамі. Тамсама, непадалёк, у балотах стаяць яшчэ тры нашыя падобныя танкі. Усю гэтую зброю можна прывесці ў дзеянне, але для гэтага патрэбныя інструменты і некаторыя дэталі, а таксама паліва. Тамсама, у рацэ Шчары, знаходзяцца дзве гаўбіцы, але да іх патрэбныя неабходныя часткі да гарматнага замка”.



"МУЗЕЙ ЗБІРАЕ СЯБРОЎ

19 мая ў рамках акцыі "Ноч музеяў" Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на мерапрыемства "Музей збірае сяброў". У праграме:

  • 18.00 -- адкрыццё свята;
  • 18.20 -- пазнавальная гадзіна "Легенды зямлі дзятлаўскай";
  • 18.50 -- фэшн-паказ мадэляў касцюма і аксэсуараў "Дзятлаўскія зоркі льняной казкі";
  • 19.20 -- батлейка;
  • 19.50 -- выстаўка адной ночы "Скарб 16-17 стагоддзяў";


Сядзібы Дзятлаўшчыны і Панямоння

Рэшце мясцовых сядзібаў пашчасціла ацалець празу віхуры дзесяцігоддзяў, іншыя засталіся толькі ў памяці. Гісторыя пакінула нам звесткі пра сядзібы ў вёсках Курпяшы, Дварэц, Лапушна, Міроўшчына, Нянадавічы, Страла, Боркі, Нагародавічы, Накрышкі, Раготна, Горка, Азяраны, Войневічы, у Казлоўшчыне. Што-нішто засталося ад сядзібы 1819 года ў Жыбартоўшчыне, у Жукоўшчыне. У Дзятлаве часткова захавалася сядзіба (палац) 1751 года.

На тэрыторыі Гродзеншчыны да 21 стагоддзя ацалела каля чатырох дзясяткаў разнастайных помнікаў сядзібна-паркавай архітэктуры, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Датуюцца яны ХVІ – пачаткам ХХ стагоддзяў, маюць, вядома, розную ступень захаванасці. І таму наш сумесны гістарычны абавязак – зберагчы іх для будучыні. Між іншым, 2013-і аб’яўлены ў Беларусі Годам беражлівасці.



Даўнейшае аблічча Гродна

Пераўтварэнне грамадства ў 60-90-я гады 19 стагоддзя пацягнула за сабой змену аблічча беларускіх губернскіх гарадоў. Горад Гродна, як цэнтр заходняй губерніі, стаў хуткімі тэмпамі змяняцца. Характар змяненняў планіровачнай структуры горада ў эпоху капіталізму знаходзіўся ў прамой залежнасці ад фарміравання асноўных функцыянальных зон: прамысловай, прысядзібнай і цэнтра.

Пачалася актыўная перабудова цэнтральных кварталаў: пашыраліся асноўныя вуліцы, павялічвалася вышыня будынкаў. У горадзе з'явіліся новыя плошчы, скверы, паркі. Інтэнсіўна ішло будаўніцтва грамадскіх пабудоваў, а таксама нярэдка асабнякоў і жылых будынкаў.

Росту горада садзейнічала рака Неман, якая з'яўлялася важнейшай воднай артэрыяй, што звязвала цэнтр горада з ускраінай і прамысловым раёнам. У сувязі з гэтым узніклі свае асаблівасці пры архітэктурным будаўніцтве горада. Не дарэмна Гродна ў 60-я гады 19 стагоддзя стаў камерцыйна-фінансавым і культурным цэнтрам. У гэты ж час тут канцэнтраваліся і асноўныя прамысловыя прадпрыемствы. Прыкладам з'яўляецца тытунёвая фабрыка Шэрашэўскіх, вынесеная ў прамысловую зону за раку Неман.



Руда Яварская: школьны музей

Даніна памяці

1965 год з'яўляецца пунктам адліку ў гісторыі музея Рудаяварскай школы. Ён быў заснаваны тагачасным дырэктарам гэтай установы адукацыі Сяргеем Іванавічам Клімко. Год за годам, крок за кро-кам ішла карпатлівая работа па стварэнні экспазіцыі музея, яго афармленні. Экспанаты збіралі настаўнікі і вучні, перадавалі жыхары навакольных вёсак. Разам з гэтым ішоў грунтоўны збор інфармацыі аб гісторыі родных мясцінаў. Важнае месца ў гэтым накірунку заняло вывучэнне тэмы Вялікай Айчыннай вайны.



"Мінулае i сучаснае Дзятлава"

Пад такой назвай днямі адкрываецца фотавыстава ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

На выставе будуць экспанавацца звыш 70 фотаработ. На іх — наш горад, пачынаючы з канца 19-га стагоддзя і да цяперашняга часу.