Фонд сацыяльнай абароны інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРА ЗМЕНЫ Ў НАЗНАЧЭННІ ДАПАМОГ ПА ЧАСОВАЙ НЕПРАЦАЗДОЛЬНАСЦІ

З 11 ліпеня 2013 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 №569, якая зацвердзіла Палажэнне аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах (далей -- Палажэнне).

У адпаведнасці з дадзеным Палажэннем дапамога па часовай непрацаздольнасці падлічваецца ў каляндарных днях з заработку за 6 каляндарных месяцаў, што папярэднічаюць месяцу надыходу часовай непрацаздольнасці (далей – разліковы перыяд). Работнікам, якія не маюць у разліковым перыядзе заработку ў наймальніка або маюць заработак не менш, чым за каляндарны месяц, дапамога па часовай непрацаздольнасці налічваецца з тарыфнай стаўкі (аклада) без надбавак і павышэнняў.



ПРА АБАВЯЗКОВЫЯ СТРАХАВЫЯ ЎЗНОСЫ

Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №40 ад 16 студзеня 2009 года індывідуальныя прадпрымальнікі (далей – ІП) абавязаны плаціць страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пры ўмове ўплаты страхавых узносаў ІП маюць права на дапамогу за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання (напрыклад, дапамога па часовай непрацаздольнаці, дапамога па цяжарнасці і родах, дапамога на пахаванне і іншае), а таксама на тое, што перыяды ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці будуць залічаны пры вызначэнні памеру прызначанай у будучым пенсіі.

Індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права (але не абавязаны) плаціць страхавыя ўзносы: калі яны знаходзяцца ў працоўных адносінах; або з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій; або маюць права на дапамогу па доглядзе за дзіцём да трох гадоў; або атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднеспецыяльную, вышэйшую адукацыю на дзённай форме атрымання адукацыі; або з’яўляюцца замежнымі грамадзянамі ці асобамі без грамадзянства.



ЧЫМ ПАГРАЖАЕ ЗАРПЛАТА “Ў КАНВЕРТАХ”?

Аб тым, што на зарплату “у канверце” сваю будучыню не пабудуеш, а прынясеш страты і сабе, і дзяржаве, сказана і напісана шмат. Але, тым не менш, многія аддаюць перавагу менавіта такому спосабу разліку – “у канверце”. Варта заўважыць, што ў асноўным ідуць на такія парушэнні заканадаўства прыватныя фірмы.

Прычына, па якой работадаўцы адыходзяць у “цень”, зразумелая: такім чынам яны зводзяць да мінімуму выплаты ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Палічым разам: акрамя 12-працэнтнага падаходнага падатку, які бярэцца з зарплаты, наймальніку даводзіцца плаціць 34% адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама ўзносы на абавязковае прафесійнае страхаванне.

Работнікі лёгка пагаджаюцца на “шэрую” наяўнасць: толькі б плацілі! І першыя некалькі месяцаў ім усё ж плацяць, як дамаўляліся. Потым надыходзіць поўны фінансавы шціль. “Канвертавыя” адносіны працягласцю не вызначаюцца, і тады работадаўцы прыкрываюцца развагамі пра цяжкае становішча бізнэсу, маўляў, час банкроцтва – не за гарамі.



ПРА НОВАЕ ПРЫ НАЗНАЧЭННІ ДАПАМОГІ ПА ЦЯЖАРНАСЦІ І РОДАХ

Артыкул 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” (далей – закон) прымяняецца пры назначэнні дапамогі па цяжарнасці і родах жанчынам, у якіх права на дапамогу ўзнікла пасля ўступлення ў сілу закона (1 студзеня 2013 года). Варта мець на ўвазе, што згодна з артыкулам 21 названага закона днём узнікнення права на дапамогу па цяжарнасці і родах з’яўляецца дзень, з якога жанчына ў адпаведнасці з заканадаўствам вызваляецца ад работы ў сувязі з цяжарнасцю і родамі, а таксама ўсынаўленнем (удачарэннем), устанаўленнем апекі над дзіцём ва ўзросце да трох месяцаў.

Артыкулам 9 закона ўстаноўлены наступныя новаўвядзенні пры назначэнні дапамогі па цяжарнасці і родах жанчынам, якія працуюць на падставе працоўных дагавораў (кантрактаў):
-- павялічаны перыяд, за які вызначаецца сярэднядзённы заробак для налічэння дапамогі па цяжарнасці і родах. Сярэднядзённы заробак вызначаецца ва ўстаноўленым парадку за шэсць каляндарных месяцаў, што папярэднічаюць месяцу, у якім узнікла права на дапамогу;
-- дапамога па цяжарнасці і родах назначаецца за каляндарныя дні перыяду, пацверджанага лістком непрацаздольнасці;



ЗАПЛАЦІЦЕ СТРАХАВЫЯ ЎЗНОСЫ

Дзятлаўскі раённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва нагадвае аб тым, што неабходна заплаціць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за 2012 год.

У адпаведнасці з Палажэннем аб плаце абавязковых страхавых ўзносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 года №40, пры плаце абавязковых страхавых ўзносаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія не з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў (далей – адзіны падатак), за справаздачны год сума названых узносаў павінна быць не меншай за суму, вылічаную з сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай заканадаўствам і праіндэксаванай у месяцах ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, пры ўмове атрымання ад указанай дзейнасці даходу. У выпадку, калі даход індывідуальнага прадпрымальніка, які не з’яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку, меншы за суму памераў указанай мінімальнай заработнай платы, сума абавязковых страхавых узносаў, якую неабходна заплаціць, вылічваецца з даходу, што з’яўляецца аб’ектам падаткаабкладання.



ЗВЕСТКІ ДЛЯ ВАШАЙ БУДУЧАЙ ПЕНСІІ

З 1 студзеня 2003 года ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае індывідуальны (персаніфікаваны) улік у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Персаніфікаваны ўлік – гэта інфармацыйная база дадзеных, якая складаецца з індывідуальных асабовых рахункаў працуючых грамадзян (застрахаваных асобаў), на якіх накопліваецца інфармацыя, неабходная для назначэння пенсіі. Такім чынам, персаніфікаваны ўлік – гэта звесткі для вашай будучай пенсіі.

Калі вы з 2003 года працавалі хаця б адзін дзень па працоўным, грамадзянска-прававым дагаворы або самастойна плацілі абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, то вам адкрыты індывідуальны асабовы рахунак і выраблена пасведчанне сацыяльнага страхавання. У пасведчанні ўказаны страхавы нумар, які з’яўляецца нумарам вашага асабовага рахунка.