Энергазабяспячэнне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Улік і рэгуляванне водпуску цяпла

Неабходнасць укаранення энергазберагаючых тэхналогій на сёння не выклікае ні ў каго сумненняў. Гэта абумоўлена двума фактарамі: экалогія і эканоміка. Пры гэтым выкарыстанне такіх тэхналогій падразумявае выкарыстанне сістэм уліку энергіі і рэгулявання яе спажывання, гэта ў поўнай меры адносіцца да сістэм ацяплення будынкаў.

Асноўная асаблівасць вузлоў уліку цеплавой энергіі ў тым, што самі па сабе прыборы ўліку не дазваляюць эканоміць цеплавую энергію, а толькі фіксуюць рэальны расход цеплавой энергіі на ацяпленне будынка і гарачае водазабеспячэнне — падаюць спажыўцу і энергазабяспечваючай арганізацыі толькі інфармацыю пра работу сістэмы ацяплення.



Правіла энергабяспекі

Электрычныя прыборы, якімі мы карыстаемся дома, на рабоце, электрычныя сеткі і падстанцыі, якія бачым на вуліцы і ў полі, пры нармальнай рабоце бяспечныя. Тым не менш, у Беларусі і за яе межамі людзі працягваюць гінуць ад паражэння электрычным токам. Вось асноўныя прынцыпы забеспячэння бяспекі пры карыстанні электраэнергіяй, бытавымі прыборамі.

1. Небяспеку для жыцця чалавека ўяўляюць электраўстаноўкі любога напружання. Наибольшее распаўсюджанне атрымалі электрычныя сеткі напружаннем 220—380 вольт. Многа смяротных няшчасных выпадкаў адбываецца з людзьмі, якія трапілі пад такое напружанне.



Электрабяспека ў навагоднія святы

Пры пакупцы электрычнай гірлянды ўважліва прачытайце, што напісана на ўпакоўцы. На ей павінны быць указаны фірма-вытворца, назва вырабу, яго прызначэнне, на якую магутнасць і якое напружанне разлічаны. У кожнай упакоўцы павінна знаходзіцца інструкцыя на рускай мове. У прадаўца - сертыфікат, выдадзены той жа фірме, што указана на ўпакоўцы. У сертыфікаце бяспекі павінна быць спасылка на пажарны сертыфікат. Калі ж яго няма, такой гірляндай можна ўпрыгожваць толькі інтэр'ер, але не ёлку.



Беражыце энергію

Энергазберажэнне — рацыянальнае выкарыстанне энергіі. Перагледзеўшы ў паўсядзённым жыцці свае звычкі і паводзіны, можна значна знізіць патрэбнасць у энергіі. 3 усёй спажываемай у побыце энергіі большая частка (79%) ідзе на ацяпленне памяшканняў, 15% расходуецца на цеплавыя працэсы (награванне вады, гатаванне ежы і г. д.), 5% энергіі спажывае электрычная бытавая тэхніка і 1% расходуецца на асвятленне, радыё- і тэлевізійную тэхніку.

Што такое 1 кВт/гадз. энергіі? Вам патрабуецца 1 кВт/гадз. энергіі для таго, каб 50 гадзін слухаць радыё, 110 гадзін карыстацца электрапрыборам для галення, на 17 гадзін пакінуць гарэць лямпу магутнасцю 60 Вт, 12 гадзін глядзець каляровы тэлевізар, 2 гадзіны пыласосіць, прыняць 5-хвілінны душ, нагрэць на 6 градусаў поўную ванну вады (150 л).



Асцярожна: пракладзены кабель

Без электраэнергіі немагчыма ўявіць жыццё сучаснага чалавека. Каб электразабеспячэнне нашых дамоў і прадпрыемстваў было надзейным і бяспечным, неабходна ведаць і выконваць правілы аховы кабельных ліній і сетак, мець уяўленне аб павышанай небяспецы электрычнага току і больш высокім узроўні смяротных і цяжкіх электратраўмаў у параўнанні з іншымі відамі траўмаў. Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў неабходна больш увагі надаваць выкананню правілаў эксплуатацыі і аховы кабельных ліній да 35 кВ і больш.

Каб пазбегнуць паражэння людзей электрычным токам і пашкоджання кабельных ліній, неабходна:
раскопкі кабельных трас або земляныя работы каля іх праводзіць толькі пасля атрымання адпаведнага дазволу арганізацыі, па тэрыторыі якой праходзіць кабельная лінія, і арганізацыі, якая эксплуатуе кабельную лінію.



Тарыфы на электраэнергію

31 кастрычніка 2011 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1459 унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 года №138. Дадзеная пастанова ўступіла ў сілу з 1 лістапада 2011 года.

Тарыфы на электрычную энергію наступныя.

Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі: аднаставачны тарыф — 202,6 руб. за 1 кВт/гадз.; дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах: мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 141,8 руб. за 1 кВт/гадз., максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 405,2 руб. за 1 кВт/гадз.