Энерганагляд інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Электрабяспека ў зімова-стойлавы перыяд утрымання жывёлы

Набліжаецца перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. У сувязі з гэтым перад кіраўнікамі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і энергетычнымі службам! гаспадарак стаіць задача паклапаціцца пра электрабяспеку людзей і жывёл у жывёлагадоўчых памяшканнях у гэты перыяд.

Спецыфічныя ўмовы сельскагаспадарчай вытворчасці, павышаная вільготнасць, распаўсюджанне небяспечных напружанняў па асноўных і пабочных токаправодзячых частках, даступнасць сельскіх электраўстановак некваліфікаванаму персаналу павышаюць небяспеку ў час праходжання зімова-стойлавага перыяду.



"Жучок" не гарантуе бяспекі

_____________________________________________________________________________________________________
Когда зарождается новая жизнь хочется окружить ее самым лучшим, чтобы ничего не потревожило ее. Многие клиники могут предложить вам платное ведение беременности. Но не многие действительно обеспечат вам по-настоящему хорошее и достоверное наблюдение. Тем более, чтобы найти платное ведение беременности, вы побегали по многим больницам. Так получите действительно профессиональную и качественную помощь и наблюдение.
_____________________________________________________________________________________________________

Самымі масавымі ахоўнымі апаратамі ад кароткіх замыканняў і перагрузак электрычнай сеткі з'яўляюцца плаўкія засцерагальнікі — "пробкі". Унутраны асноўны элемент "пробкі" — калібраваная плаўкая ўстаўка, якая спрацоўвае пры перавышэнні велічыні току каліброўкі (6А, 10А і інш.).

На сёння ў 90% выпадкаў толькі "пробкі" захоўваюць электраправодку індывідуальных дамоў, лецішчаў, гаражоў. Пры спрацоўванні (перагаранні) засцерагальніка разрываецца электрычны ланцуг і абясточваецца пашкоджаны ўчастак, таму неабходна замяніць плаўкую ўстаўку засцерагальніка на новую таго ж тыпу. На практыцы ўстаўкі часта замяняюць адрэзкамі меднага дроту, так званымі "жучкамі".



Аб прадухіленні надзвычайных сітуацый, звязаных з эксплуатацыяй воданагравальнага абсталявання

Характэрнымі траўмамі ў час зксплуатацыі тэхналагічных цеплаўстановак і трубаправодаў з'яўляюцца апёкі гарачай вадой, парай, гарачымі тэхналагічнымі вадкасцямі. Прычынамі апёкаў могуць быць дрэнна апаражнёныя ад гарачай вады і пары ўчасткі трубаправодаў і сасудаў, выпадковыя выкіды вады, пару, тэхналагічных вадкасцяў, адсутнасць цеплавой ізаляцыі на тэхналагічных цеплаўстаноўках, параправодах і кандэнеатаправодах, іншыя парушэнні Правілаў тэхнічнай эксплуатации і тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак.

Паводле інфармацыі Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, з-за парушэння патрабаванняў эксплуатацыі воданагравальнага абсталявання ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь сталі частымі няшчасныя выпадкі ў час яго эксплуатацыі, якія прывялі да цяжкіх наступстваў. Так, з 2004 года па цяперашні час у выніку выбухаў газавых балонаў, воданагравальных катлоў і іншага воданагравальнага абсталявання пацярпелі 27 чалавек, з іх — 7 загінулі.



Аб падрыхтоўцы спажыўцоў да ацяпляльнага сезона

Дзяржэнерганаглядам ажыццяўляецца пастаянны кантроль за падрыхтоўкай спажыўцоў і цеплакрыніц да ацяпляльнага сезона і надзейнасцю іх энэргазберажэння ў асенне-зімовы перыяд.

Працэс падрыхтоўкі гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011/2012 года павінен праходзіць арганізавана, каб своечасова забяспечыць дастаткова высокую ступень гатоўнасці і надзейнасці энергазабеспячэння спажыўцоў.

Для гэтага неабходна распрацаваць арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы энергетычнага абсталявання, электрычных і цеплавых сетак да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011/2012 года, прадугледзеўшы:
- забеспячэнне надзейнасці электразабеспячэння ўстановак спажыўцоў у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў;



Электрабяспека людзей на будаўнічых пляцоўках

У маі 2011 года інспекцыяй энерганагляду па Дзятлаўскім раёне сумесна з раённай камісіяй па ахове працы былі правераны будаўнічыя арганізацыі раёна: ДРБУ-119, Дзятлаўскае ПМС, ДП "Дзятлаўская МПМК-147", ААТ "Дзятлаварамбуд", ААТ "Будкомплекс". Шмат парушэнняў дзеючых тэхнічных нарматыўна-прававых актаў і правілаў выяўлена ў ДП "Дзятлаўская МПМК-147", ААТ "Дзятлаварамбуд".

Забяспечыць электрабяспеку людзей, якія працугоць на будаўнічых пляцоўках, — важнейшая задача кіраўнікоў будаўнічых арганізацый. Электратраўматызм вельмі небяспечны і часта прыводзіць да цяжкіх і смяротных выпадкаў.



Электрабяспека ў час уборкі ўраджаю-2011

Хутка пачнецца падрыхтоўка тэхнікі да ўборкі ўраджаю, да прыёму зерня на збожжатаках. Ад таго, як падрыхтавана тэхніка і электраўстаноўкі на збожжатаках і збожжапрыёмных пунктах, залежыць надзейнасць работы збожжатакоў і электрабяспека персаналу, які іх абслугоўвае.

Для забеспячэння бяспечнага, надзейнага і бесперабойнага электразабеспячэння аб'ектаў уборкі ўраджаю ў першую чаргу неабходна выканаць:
- ачысціць ад пылу, бруду, карозіі, пафарбаваць, зачысціць і падцянуць кантакты фазных і зазямляючых праваднікоў;
- праверыць спраўнасць дзвярэй уводных і размеркавальных устройстваў, шчытоў, пультаў і забяспечыць іх запорным! ўстройствамі;
- правесці вымярэнне супраціўлення ізаляцыі правадоў, кабеляў і пры нездавальняючых выніках правесці іх замену;
- праверыць адпаведнасць устаноўленых свяцільнікаў умовам навакольнага асяроддзя, надзейнасць іх мацавання;
- правесці прафілактычныя іспыты перасоўных электрапрыёмнікаў і пераносак для іх падключэння.



Летні адпачынак: будзем асцярожнымі

Пачаліся летнія канікулы. У дзяцей — шмат вольнага часу. Аднак у час адпачынку і гульняў заўсёды неабходна памятаць аб небяспецы электрычнага току, які асабліва небяспечны для дзяцей, бо ямы па сваіх фізічных дадзеных больш адчувальныя да электрычнага току. Каб гульні не заканчваліся трагічна, неабходна памятаць і выконваць правілы электрабяспекі.

Забараняецца:
- адчыняць дзверы і пранікаць у трансфарматарныя падстанцыі і размеркавальныя ўстройствы;
- адкрываць электраразмеркавальныя шчыты і трапляць за агароджы, дзе ўстаноўлена электраабсталяванне;
- узлазіць на апоры ліній электраперадачы і трансфарматарных пунктаў;
- гуляць пад лініямі электраперадач, запускаць паветраных змеяў, мадэлі самалётаў, выкарыстоўваць для гульняў месца побач з электраўстаноўкамі і абсталяваннем, якія знаходзяцца пад напружаннем;



Эканомце свае грошы

3 мэтай прадастаўлення для насельніцтва магчымасці эканоміць грашовыя сродкі па аплаце за электраэнергію пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №138 ад 4.02.2011 года, якая ўступіла ў сілу з 1.02.2011 года, вызначаны дыферэнцыраваныя па часавых перыядах тарыфы на электраэнергію для насельніцтва.

1. Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электраплітамі:
- аднаставачны тарыф — 164,6 руб. за 1 кВт/гадз.;
- дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах: мінімальных нагрузак {з 22.00 да 17.00) — 115,2 руб. за 1 кВт/гадз., максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 329,2 руб. за 1 кВт/гадз.



Прафілактыка электратраўматызму - важнейшая задача

Прафілактыка электратраўматызму - адзін з найбольш прыярытэтных накірункаў дзейнасці органаў Дзяржаўнага энергетычнага нагляду Рэспублікі Беларусь.

Нягледзячы на меры, якія прымаюцца органамі Дзяржэнерганагляду, у цэлым па Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе ўзровень электратраўматызму на аб'ектах спажыўцоў паднаглядных органам Дзяржэнерганагляду, у параўнанні з 2009 годам, павялічыўся ў 1,43 раза. За гэты перыяд адбылося 20 няшчасных выпадкаў, з іх 11 - са смяротным выходам, 9 - з цяжкім. Групавых няшчасных выпадкаў у 2010 годзе зарэгістравана не было.

Самая значная колькасць электратраўмаў з году ў год фіксуецца ў летні перыяд. Так, у 2010 годзе на лета прыйшлося 9 няшчасных выпадкаў (45% ад агульнай колькасці). Найбольш схільнымі да траўматызму за гэты перыяд сталі маладыя людзі ад 21 да 30 гадоў (8 чалавек).



Прафілактыка цеплатраўматызма

Для прадухілення выпадкаў цеплатраўматызму пры эксплуатацыі энергетычнага абсталявання кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый неабходна:
- выконваць патрабаванні як службовых інструкцый, інструкцый па ахове працы, так і Правілаў тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі цеплавыкарыстоўваючых установак і цеплавых сетак спажыўцоў;
- сачыць за ўкамплектаванасцю штатаў адпаведным цеплатэхнічным персаналам, які прайшоў інструктажы і праверку ведаў дзеючых правілаў, своечасова, якасна і ў поўным аб'ёме праводзіць тэхнічнае абслугоўванне цеплаўстановак, выпрабаванні ахоўных сродкаў;
- абавязаць адказных асобаў за спраўны стан і бяспечную эксплуатацию цеплаўстановак дадаткова правесці абследаванне сваёй цеплавой гаспадаркі на прадмет іх адпаведнасці правілам ПТЭ, ПТБ і мясцовым інструкцыям. Выяўленыя недахопы ўхіліць;