Энерганагляд інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НЕ ЗАБЫВАЙЦЕ ПРА ЭЛЕКТРАБЯСПЕКУ

З мэтай выканання патрабаванняў электрабяспекі Ў час правядзення навагодніх мерапрыемстваў, арганізацыі святочных кірмашоў і ёлак энерганагляд рэкамендуе наладку ілюмінацыі ёлак праводзіць толькі вопытным электратэхнічным персаналам. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць гірлянды электрычных лямпачак заводскага вырабу з напружаннем сілкавання не больш за 42 В. у адваротным выпадку вышыня падвешвання ніжняй электралямпы павінна быць не менш за 2,5 метра або ёлка павінна агароджвацца, каб людзі не маглі трапіць у зону яе ўстаноўкі. Падключэнне ёлачных гірляндаў на напружанне 220 В неабходна выконваць праз устройства ахоўнага адключэння.

Лідыруючае месцы па практычнасці і эстэтычнасці займаюць святлодыёдныя (LED) гірлянды. Іх перавагамі з’яўляюцца павышаная ахова ад вільгаці, невялікае энергаспажыванне, высокая яркасць, шмат колераў, дынаміка святла. Яны выкарыстоўваюцца як на вуліцы, так і ў інтэр’еры, зручныя ў мантажы. Акрамя таго, тросы падвешвання кабеляў і гірлянд павінны быць занулены і заземлены.



ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА Ў НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ

Пры пакупцы электрычнай гірлянды ўважліва прачытайце, што напісана на ўпакоўцы. На ёй павінны быць указаны фірма-вытворца, назва вырабу, яго прызначэнне, на якую магутнасць і якое напружанне разлічаны. У кожнай упакоўцы павінна знаходзіцца інструкцыя на рускай мове. У прадаўца – сертыфікат, выдадзены той жа фірме, што ўказана на ўпакоўцы. У сертыфікаце бяспекі павінна быць спасылка на пажарны сертыфікат. Калі ж яго няма, такой гірляндай можна ўпрыгожваць толькі інтэр’ер, але не ёлку.

У вулічных гірляндаў лямпы ўстаўлены ў патроны са спецыяльным ушчыльняльнікам, што захоўвае іх ад пылу і вільгаці. Калі адаптар для вулічных гірляндаў не захоўвае ад вільгаці, ён павінен знаходзіцца ў памяшканні і мець доўгі далучальны шнур. Калі ваша гарлянда міргае і “спявае”, у яе сертыфікаце павінна быць спасылка на пратакол па электрамагнітнай сумяшчальнасці. Неабходна праверыць месцы злучэння гэтага блока з правадамі (не павінна быць рухомых і аголеных).



ЗВЯРТАЙЦЕСЯ ПА ДАПАМОГУ ДА СПЕЦЫЯЛІСТАЎ

Уладальнікам прыватных дамоў, дачаў, катэджаў і іншых загарадных пабудоваў часта даводзіцца самастойна вырашаць праблемы з правядзеннем будаўнічых і рамонтных работ паблізу ліній электраперадачы.

Правядзенне работ паблізу ўводу у дом часта прыводзіць да няшчасных выпадкаў. Так, непрацуючы жыхар вёскі Яцвезь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці па просьбе суседкі фарбаваў франтон яе дома. Калі мужчына падымаўся па лесвіцы, яна зламалася. Пры падзенні ён дакрануўся да правадоў адгалінавання ўводу ў дом. У выніку пацярпелы атрымаў электрычныя апёкі 1-2 ступеняў.



АХОВА АД ПАРАЖЭННЯ ТОКАМ У ЭЛЕКТРАЎСТАНОЎКАХ

Большасць выпадкаў электратраўматызму адбываецца з-за невыканання спажыўцамі электраэнергіі патрабаванняў нарматыўна-прававых актаў і тэхнічных нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць правядзенне работ у электраўстаноўках.

Асноўнымі парушэннямі патрабаванняў тэхнічных нарматыўна-прававых актаў з’яўляюцца: невыкананне арганізацыйных, тэхнічных мерапрыемстваў; незахаванне мераў бяспекі пры рабоце з ручным электраінструментам; самавольнае пашырэнне рабочага месца.

Да ліку фактараў, якія ўплываюць на ўзровень электратраўматызму, варта аднесці таксама фармальнае правядзенне інструктажоў; ажыццяўленне работ без прымянення ахоўных сродкаў; самавольныя дзеянні і асабістая неасцярожнасць пацярпелых; выкананне работ у стане алкагольнага ап’янення і нізкая вытворчая дысцыпліна.



БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ З ЭЛЕКТРЫЧНЫМ ТОКАМ

Электратраўматызм па сваіх наступствах вельмі небяспечны і часта прыводзіць да смяротных выпадкаў. Так, 11 чэрвеня 2012 года ў населеным пункце Сушышкі Воранаўскага раёна пад напружанне трапіў і загінуў чалавек, 1962 года нараджэння, палявод СВК “Доцішкі”. Работнікі Лідскіх электрасетак і энергаінспекцыі па Воранаўскім раёне, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі, што каля апоры ВЛ-0,4 кВ у двары жылога дома без нумара ляжыць чалавек, сціскаючы ў руках неізаляваны провад, які складаўся з ізаляваных і неізаляваных кавалкаў розных сячэнняў і быў накінуты на правады ВЛ-0,4 кВ.

Паколькі гэты дом быў нежылы, то з мэтай папярэджання электратраўматызму і пажарнай бяспекі ён быў адключаны ад сеткі электразабеспячэння (дэманціраваны ўвод ад апоры ВЛ да жылога дома). Пацярпелы жыў у гэтым доме самавольна.



Вынікі падрыхтоўкі Дзятлаўскага раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд

Адзін з важнейшых фактараў, неабходных для жыццядзейнасці чалавека як у народнай гаспадарцы ў целым, так і ў быце — цеплавая энергія. Гэта - адзін з самых неабходных відаў энергіі, асабліва ў зімовую пару года. Якаснае ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне магчымы толькі пры добрым стане і правільнай эксплуатацыі цеплавыкарыстоўваючых установак і цеплавых сетак.

У Дзятлаўскім раёне падрыхтоўка спажыўцоў і энергазабяспечваючых арганізацый цеплавой энергіяй да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011-2012 гадоў завершана. Ва ўсіх арганізацыях і на прадпрыемствах горада і раёна зррблены прамыўка і іспыты на трываласць і шчыльнасць унутраных сістэм ацяплення, праведзена работа па рамонце і ўцяпленні будынкаў прадпрыемстваў, жылога фонду горада і раёна.



Электрычны ток нядбайнасці не даруе

Электратраўматызм па сваіх наступствах у параўнанні з іншымі відамі траўматызму найбольш небяспечны і часцем за іншыя траўмы прыводзіць да цяжкіх і смяротных зыходаў. Вось некалькі прыкладаў такіх здарэнняў.

7 ліпеня 2011 года ў населеным пункце Губінка Гродзенскага раёна ў двары жылога дома навучэнец Гродзенскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа імя I. Счаснага рамантаваў пластмасавы бампер свайго аўтамабіля з прымяненнем электрапаяльніка заводскага вырабу, разлічанага на напружанне 220 В пераменнага току.



Электрычны ток нядбайнасці не даруе

Электратраўматызм па сваіх выніках у параўнанні з іншымі відамі траўматызму найбольш небяспечны і часцей за іншыя траўмы прыводзіць да цяжкіх і смяротных выпадкаў. Вось некалькі прыкладаў такіх здарэнняў.

24 ліпеня 2011 года каля населенага пункта Гольч Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці пры правядзенні работ па ўборцы збожжавых у КСУП "Раўковічы" ў зоне праходжання ВЛ-110 кВ "Чачэрск-Рогінь" камбайнер, 1991 года нараджэння, залез на бункер камбайна для размеркавання зерня і, наблізіўшыся да провада ВЛ-110 кВ на недапушчальную адлегласць, быў паражоны электрычным токам. Яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Чачэрскай ЦРБ, дзе паставілі дыягназ "тэрмічныя апёкі твару, грудзей, верхніх канечнасцяў 1 і 2 ступені ў выніку паражэння электрычным токам".



Падрыхтоўка да ацяпляльнага перыяду

У кастрычніку пачынаецца ацяпляльны сезон. Дзяржэнерганаглядам ажыццяўляецца пастаянны кантроль за ходам падрыхтоўкі спажыўцоў і цеплакрыніц да ацяпляльнага сезону, надзейнасцю іх энергазабеспячэння пры праходжанні асенне-зімовага перыяду. Усім прадпрыемствам і арганізацыям, якія маюць на сваім балансе крыніцы цеплазабеспячэння або сістэмы спажывання цеплавой энергіі, неабходна атрымаць пашпарт гатоўнасці згодна з устаноўленым графікам, зацверджаным старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама.

Аднак тэрміны, устаноўленыя графікам, спажыўцамі не заўсёды выконваюцца, нягледзячы на тое, прамысловы гэта спажывец з нёкалькімі буйнымі аб'ектамі або непрамысловы з адным маленькім магазінам.



За адзін крок да небяспекі

Без электраэнергіі немагчыма жыццё сучаснага чалавека. Электрычнасць — наш памочнік у працы і быце. Але электрычная энергія тоіць у сабе небяспеку, калі парушаюцца правілы яе прымянення.

Штогод у рэспубліцы гінуць людзі ад электрычнага току. Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў — пад'ёмы на апоры ліній электраперадач, накіды на провады і іх абрывы, пранікненне ў размеркавальныя ўстройствы электраўстановак пабочных асобаў, самавольнае падключэнне электраўстановак да электрасеткі з парушэннямі правілаў карыстання.

Вось некалькі выпадкаў паражэння электрычным токам са смяротным зыходам.