Энергаінспекцыя інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НЕ ХАДЗІЦЕ, ДЗЕЦІ, У ТРАНШЭІ ГУЛЯЦЬ

Бацькам заўсёды неабходна памятаць аб правілах тэхнікі бяспекі пры карыстанні цеплавой энергіяй. У час летніх канікулаў дзеці большую частку часу прадастаўлены самі сабе, і могуць трапіць у бяду.

Пасля заканчэння ацяпляльнага сезона арганізацыі праводзяць рамонтныя работы і гідраўлічныя іспыты на цеплавых сетках. Іспыты цеплавых сетак звязаны з павышаным ціскам. Небяспеку выклікаюць разрывы трубаправодаў падземнай пракладкі, бо пад асфальтам або дзірваном можа ўтварыцца прамывіна, запоўненая гарачай вадой. Калі трапіць у такую яму, можна атрымаць апёкі ўсёй паверхні цела або смяротныя траўмы.



Засцеражом дзяцей ад электратраўмаў

Праблема гібелі і траўмавання дзяцей у электраўстаноўках выклікае ў работнікаў дзяржэнерганагляду асаблівую трывогу. 3-за нашага няведання, нядбайнасці, а часам і з-за раўнадушша дзеці атрымліваюць цяжкія электратраўмы і нават гінуць ад паражэння электрычным токам. Гульні з электрычнасцю могуць прывесці і да пажараў.

Сфера выкарыстання электрычных прыбораў і ўстройстваў з кожным годам пашыраецца, і патрабуюцца спецыяльныя веды пры іх выкарыстанні. Электрычныя ўстройствы вырабляюцца з максімальнымі ступенямі аховы, але тэта не адмяняе патрабаванняў правільнай іх эксплуатацыі і выканання правілаў электрабяспекі.



Будзьце асцярожныя ля ліній электраперадач у час жніва

Жніво — адна з самых адказных кампаній года. Перад яго ўдзельнікамі, як заўсёды, стаіць задача правесці ўборку за кароткі час. Задзейнічана максімальная колькасць тэхнікі, людзей. Пры гэтым вельмі важна, каб на жніве абавязкова выконваліся правілы тэхнікі бяспекі, у тым ліку і тыя, якія датычацца электрабяспекі.

У час жніва збожжаўборачныя камбайны і іншая тэхніка нярэдка працуюць каля ліній электраперадач, у іх ахоўных зонах. Пры невыкананні правілаў аховы электрычных сетак можа здарыцца непапраўнае. На жаль, на сёлетнім жніве ўжо ёсць няшчасны выпадак.



Энергазберажэнне - самая танная крыніца энергіі

Праходжанне асенне-зімовага перыяду звязана з сур'ёзнымі праблемамі ў энергазабеспячэнні спажыўцоў з-за дэфіцыту газу і мазуту, якія паступаюць на электрастанцыі і кацельні з Расіі.

Шматгадовая практыка еўрапейскіх краін пераконвае ў тым, што, перагледзеўшы ў нашым паўсядзённым жыцці свае звычкі і паводзіны, можна значна знізіць патрэбнасць у энергіі. I гэта зусім не азначае пагаршэнне жыццёвага стандарту ці адмову ад камфорту.

3 усёй спажываемай у быце энергіі большая частка (79%) ідзе на ацяпленне памяшканняў, 15% энергіі расходуецца на цеплавыя працэсы (награванне вады, гатаванне ежы і г. д.), 5% энергіі спажывае электрычная бытавая тэхніка і 1% расходуецца на асвятленне, радыё- і тэлевізійную тэхніку.