Экалогія

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАВОДЗІЦЦА АКЦЫЯ “ЧЫСТЫ ВАДАЁМ”

Згодна з рашэннем праўлення Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” праходзіць акцыя “Чысты вадаём”. Яна праводзіцца з 21 па 27 красавіка.

Арганізатарамі акцыі выступілі абласныя і раённыя ўстановы Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Водныя аб’екты нашай краіны сталі любімым месцам адпачынку не толькі жыхароў Беларусі, але і шматлікіх замежных гасцей. Акцыя “Чысты вадаём” у першую чаргу скіравана на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны напярэдадні адкрыцця сезону масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.



СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ВОДНА-БАЛОТНЫХ УГОДДЗЯЎ

Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў штогод праводзіўся 2 лютага. У 1997 годзе ў іранскім горадзе Рамеер была падпісана канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, маючых міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражывання водаплаваючых птушак (Рамсарская канвенцыя).

На 1 лютага 2013 года да Рамсарскай канвенцыі далучылася 160 краін. Больш за 1912 водна-балотных угоддзяў агульнай плошчай больш за 186 млн. га ва ўсім свеце ўключаны ў Рамерскі спіс.



ПАКІНЬЦЕ МАШЫНУ ДОМА

22 верасня - Міжнародная акцыя "Дзень без аўтамабіля"

У Беларусі 22 верасня пройдзе чарговая штогадовая міжнародная акцыя "Дзень без аўтамабіля”.

Асноўная мэта акцыі - скіраваць увагу насельніцтва да вялікай экалагічнай праблемы нашых гарадоў: якасці паветра, якім мы дыхаем. Таксама сярод мэтаў акцыі - паказаць уплыў кожнага чалавека на сваё здароўе, прапаганда здаровага ладу жыцця.

Нягледзячы на тое, што аўтатранспартны комплекс з'яўляецца важнейшай галіной эканомікі, якая задавальняе патрэбы грамадства ў перавозках, ён у той жа час з'яўляецца буйнейшым забруджвальнікам навакольнага асяроддзя. У маштабах краіны доля транспарту ў агульных выкідах забруджваючых рэчываў у атмасферу ад усіх крыніц дасягае 72%.



МАНІТОРЫНГ САНІТАРНАГА СТАНУ ТЭРЫТОРЫЙ

15 мая адбыўся сумесны рэйд “Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі” і рэдакцыі газеты “Перамога” па маніторынгу санітарнага стану тэрыторый горада Дзятлава. Маніторынг высветліў, што на прылеглых да дамоў, у тым ліку праезнай часткі вуліц, тэрыторый жыхары складзіруюць дровы, пясок, каменне, будаўнічыя матэрыялы.

Так, па вуліцы Азёрнай, дом №23 захоўваюцца бетонныя слупы, апілкі, камяні, побытавае смецце. Ля тэррыторыі ЧТУП “Такси-Вираж” па той жа вуліцы на абочыне складзіруюцца дошкі. У парку па вуліцы Слонімскай ля дома 33/1 складзены горы дроў, побач з домам №21 па вуліцы Навагрудскай на газонах ляжаць цэментавыя груды, зямля вакол альтанкі пакрыта недакуркамі, урна перапоўнена пакетамі з побытавым смеццем. Гэта тэррыторыя ЖСПК №9, дзе старшыня Д. Н. Баковіч.



ПРЫРОДА ПРОСІЦЬ ДАПАМОГІ

Вясну сёлета чакалі доўга і цярпліва. Яна ж, гарэзніца, не спяшалася радаваць нас цяплом. Сонечныя дні змяняліся марознымі начамі, а замест вясновых цёплых дожджыкаў неба дарыла людзям завірухі. Так мінуў сакавік і частка красавіка.

А калі снег сышоў, замест вясновых кветак ветрагонкі і гусінай цыбулі на лясных палянах красаваліся… шкляныя і пластыкавыя бутэлькі, пачкі з-пад соку і малака, дзіцячыя падгузнікі і шмат іншага смецця.

Гледзячы на такое “хараство”, міжволі задаешся пытаннямі: чаму мы, людзі, так паводзім сябе? адкуль у нас столькі непавагі да людзей і прыроды? няўжо прыемна жыць у навакольным брудзе, стваральнікамі якога з’яўляемся мы самі?



РЭЙД-ПРАВЕРКА НА ВАДАЁМАХ

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, з 1 красавіка да 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства. Лоўля рыбы з заходам у ваду кваліфікуецца як парушэнне дзеючых Правілаў і караецца згодна з заканадаўствам. Таксама з 1 красавіка забаронена лоўля рыбы з лёду.

8 красавіка раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённым таварыствам ратавання на водах, рэдакцыяй раённай газеты была праведзена чарговая рэйд-праверка водных аб’ектаў раёна. Былі правераны вадаёмы ў г. п. Наваельня, в. Таркачы, Марозавічы, санаторыя “Радон”, п. Гезгалы.



БЯРОЗАВЫ СОК: ЗДАБЫВАЕМ ПРАВІЛЬНА

Той, хто хоць адзін раз піў бярозавік, не застанецца да яго абыякавым. Кожную вясну велізарная колькасць людзей або купляюць бярозавы сок, або імкнуцца нарыхтаваць яго самастойна.



ДАРАГІЯ ПЕРШАЦВЕТЫ

Па інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у Беларусі растуць такія першацветы, як пралескі, падснежнікі, майскія ландышы. Сярод першацветаў на тэрыторыі нашай краіны ёсць і расліны з Чырвонай кнігі Беларусі. Гэта сон лугавы, сон раскрыты, анемона лясная, пярэсна еўрапейская і іншыя. Збіраць такія расліны забаронена, за невыкананне гэтага правіла чалавеку пагражае штраф. За невялічкі букет першых веснавых кветак у Беларусі трэба будзе заплаціць штраф ад 2 да 5 мільёнаў рублёў. Гэтую ж суму давядзецца аддаць і ў тым выпадку, калі вы вырашылі нарваць букецік у лесе.

Інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя раіць не рваць першацветы і не набываць іх у гандляроў. Чым больш іх зрываюць вясной, тым менш кветак вырасце ў наступным годзе. Масавы збор дрэнна ўплывае на іх папуляцыю.

Забараняецца таксама збор і продаж такой рэдкай расліны, занесенай у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, як чарамша -- цыбуля мядзведжая ці цыбуля пераможная.



ВЫРАТУЕМ РЫБУ РАЗАМ

Заморы рыбы выклікаюцца недахопам або адсутнасцю кіслароду ў вадзе. Яны суправаджаюцца масавай гібеллю ўсіх відаў рыб і наносяць вялікія эканамічныя страты, бо ў вадаёме ў наступныя два-тры гады значна зніжаецца рыбапрадукцыйнасць. Рыбаловы-аматары могуць аказаць вялікую дапамогу ў папярэджанні замораў рыбы.

Што садзейнічае з’яўленню замора і як яго прадухіліць? Адмоўна адбіваецца на захоўванні рыбы зімой жорсткая водная расліннасць, якая гніе і адымае ў вады вялікую колькасць кіслароду, неабходнага для дыхання рыбы. Таму ў заморных вадаёмах у прыбярэжных зонах на зіму неабходна скошваць жорсткую расліннасць.

Снежнае покрыва робіць больш цяжкім газаабмен у вадзе, і водарасці з-за слабой асвятляльнасці выдзяляюць вельмі мала кіслароду. Для паляпшэння пранікнення свету, які садзейнічае працэсам фотасінтэзу і асіміляцыі раслін, што абагачаюць ваду кіслародам, у мяркуемых месцах канцэнтрацыі рыбы на зіму рэкамендуецца перыядычна расчышчаць снег. Мінімальная колькасць святла, неабходнага для асіміляцыі раслін, трапляе ў ваду, калі таўшчыня слою снегу на лёдзе не перавышае 5-10 сантыметраў.



НЕ КІДАЙЦЕ СМЕЦЦЕ АБЫ ДЗЕ!

Рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама №152 ад 01.04.2009 была зацверджана схема вывазу камунальных адходаў па Дзятлаўскім раёне, у якой былі абумоўлены перыядычнасць вывазу, месцы збору цвёрдых камунальных адходаў у населеных пунктах, замацаваны службовыя асобы. Так у горадзе Дзятлаве, гарпаселках Наваельня і Казлоўшчына, пасёлку Гезгалы і некаторых сельскіх населеных пунктах збор і вываз адходаў ажыццяўляецца тэхнікай РУП ЖКГ на падставе складзеных дамоваў.

Па вызначаных днях у пэўны час смеццявоз прыязджае да домаўладання, каб забраць назапашанае смецце. Аднак не ўсе жыхары ставяцца да гэтага адказна. Некаторыя забываюцца пра тое, што пакет смецця, калі яго вынеслі, абавязкова трэба кінуць у кантэйнер, а не пакідаць побач, ці кінуць у кантэйнер, прызначаны для збору другасных рэсурсаў (кардон, пластык, тэкстыль, шкло). Усяго ў раёне ўсталяваны 102 кантэйнеры для паасобнага збору смецця.