Дзятлаварайгаз інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ГАЗАМ У БЫЦЕ

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў пры карыстанні прыродным газам у быце, неабходна ведаць і выконваць патрабаванні правілаў карыстання газам у быце. Забараняецца:
- дапускаць да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў, іншым газавым абсталяваннем -- дзяцей да 14 гадоў, асобаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, а таксама асобаў, якія не прайшлі інструктаж і не ведаюць правілаў бяспечнага карыстання гэтым абсталяваннем;
- карыстацца газакарыстальным абсталяваннем у выпадку яго няспраўнасці, пры выяўленні паху газу, пры няспраўнасці газаправодаў, арматуры, прыбораў аўтаматыкі;
- пакідаць без нагляду газакарыстальнае абсталяванне, якое працуе, акрамя разлічанага на бесперапынную работу і абсталяванага аўтаматыкай бяспекі;
- выкарыстоўваць газавыя пліты для абагрэву памяшканняў;
- сушыць рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;
- пакідаць адкрытымі вентылі балонаў (калі балон устаноўлены ў памяшканні), краны перад газакарыстальным абсталяваннем і на ім пасля заканчэння карыстання;



БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ: ПРАКЛАДЗЕНЫ ГАЗАПРАВОД

У апошні час назіраецца шмат выпадкаў выканання земляных работ без узгаднення з газазабяспечваючай арганізацыяй. Так, за другое паўгоддзе 2012 года на аб’ектах газаразмеркавальнай сістэмы адбыліся 4 здарэнні (2011 год – 5 здарэнняў).

12 чэрвеня 2012 года пры выкананні работ па бестраншэйнай пракладцы футляра для электракабеля работнікамі ТАА “Гарызантальнае свідраванне” быў пашкоджаны стальны газаправод высокага ціску Д=219 мм у горадзе Заслаўлі Мінскага раёна. Было ўстаноўлена, што земляныя работы па пракладцы футляра праводзіліся з парушэннем праектнага рашэння, без атрымання дазволу і без выкліку прадстаўніка газазабяспечваючай арганізацыі. На перыяд ліквідацыі пашкоджання газаправода былі адключаны ад газазабеспячэння 180 жылых дамоў, 2 прамысловыя прадпрыемствы і 2 камунальна-бытавыя аб’екты ў Заслаўлі. Матэрыяльная шкода склала 40757969 рублёў.

3 верасня 2012 года пры правядзенні земляных работ па планіроўцы тэрыторыі, якая мяжуе з зямельным участкам №10А ў вёсцы Заямачнае Мінскага раёна, быў пашкоджаны газаправод высокага ціску 2-й катэгорыі дыяметрам 108 мм. Земляныя работы праводзіліся без атрымання дазволу і без выкліку прадстаўніка газазабяспечваючай арганізацыі. Гаспадару зямельнага ўчастка выстаўлены рахунак на 10651174 рублі, а таксама на яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.



ПРАВІЛЬНА КАРЫСТАЙЦЕСЯ ГАЗАМ

Сёння бытавы газ стаў настолькі прывычным у нашым быце, што мы нават не задумваемся пра яго незаменнасць. Аднак можа таіць у сабе і сур’ёзную пагрозу – ён выбуховапажаранебяспечны. Пэўная канцэнтрацыя яго ў паветры памяшкання можа стаць прычычнай выбуху і, як вынік, пажару, разбурэння будынкаў, чалавечых ахвяраў.

Для пацвярджэння гэтага факта прывядзем некалькі прыкладаў выпадкаў, што адбыліся ў нашай рэспубліцы за апошні час.

15 жніўня 2012 года адбыўся пажар у жылым доме ў вёсцы Яновічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Гаспадар дома вырашыў самастойна замяніць газавы балон. Ён не ўстанавіў пракладку ў злучэнні балона з рэдуктарам, чым не забяспечыў герметычнасць злучэння, а праверку герметычнасці праводзіў адкрытым агнём (запалкай). Адбылося ўзгаранне газу, пачаўся пажар. Жылы дом поўнасцю згарэў.



МЕСЯЧНІК БЯСПЕКІ ПРЫ КАРЫСТАННІ ГАЗАМ У БЫЦЕ

З 25 верасня па 25 кастрычніка 2012 года вытворчым упраўленнем “Дзятлаварайгаз” праводзяцца мерапрыемствы па прапагандзе бяспечнага карыстання газам у быце.

За 6 месяцаў 2012 года на аб’ектах газаразмеркавальнай сістэмы рэспублікі адбыліся 4 інцыдэнты, звязаныя з пашкоджаннем газаправода. Пры карыстанні газам у быце за першае паўгоддзе 2012 года адбылося 7 здарэнняў, пры якіх пацярпелі 11 чалавек (3 чалавекі загінулі).

Нагадваем аб некаторых мерах перасцярогі пры карыстанні газам.

Забараняецца:
* дапускаць да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў, іншым газакарыстальным абсталяваннем – дзяцей да 14 гадоў; асобаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, а таксама асобаў, якія не прайшлі інструктаж і не ведаюць правілаў бяспечнага карыстання гэтым абсталяваннем;



Папярэджанне аб захаванасці сістэм газазабеспячэння

За першае паўгоддзе 2012 года на аб'ектах газаразмеркавальнай сістэмы адбыліся 4 інцыдэнты, звязаныя з пашкоджаннем пад-земнага газаправода (за першае паўгоддзе 2011 года — 5).

17 лютага 2012 года каля вёскі Смык Асіповіцкага раёна. Магілёўскай вобласці экскаватаршчык ДБУ-42 (г. Кобрын) пераганяў экскаватар да кар'ера для здабычы пяску. Не даязджаючы 80 метраў да дарогі, якая вядзе да кар'ера, экскаватар засеў у ахоўнай зоне газаправода. Пры маніпуляванні каўшом для выцягвання экскаватара быў пашкоджаны поліэтыленавы газаправод высокага ціску 2-й катэгорыі Д=110 мм. У выніку было спынена газазабеспячэнне н. п. Вярэйцы (94 кватэры) і н. п. Цэль (422 кватэры). Пярвічная інфармацыя аб падзенні ўваходнага ціску на ГРП паступіла ў АДС Асіповіцкага раёна газазабеспячэння па каналах тэлеметрыі. Нанесеная шкода на аднаўленне газазабеспячэння і кампенсацыю стратаў газу склала 38.927.536 рублёў.



Правільна карыстайцеся газам

ВУ "Дзятлаварайгаз" пастаянна інфармуе аб выкананні правіл карыстання бытавымі газавымі прыборамі, але, на жаль, многія ўсё роўна імі грэбуюць.

Так, 17—19 лютага 2012 года адбыліся тры выпадкі атручэння чадным газам у Баранавіцкім, Мінскім раёнах і горадзе Магілёве. У выніку пацярпелі сем чалавек, у тым ліку двое памерлі.

Што ж неабходна рабіць, каб падобныя трагедыі не паўтараліся?

Пры спальванні газу выдзяляюцца прадукты гарэння, сярод якіх — нябачны чадны газ (СО). Пры рабоце праточнага воданагравальніка або газавага катла чадны газ ідзе ў спецыяльна абсталяваныя дымаходы. Калі ў дымаходзе па нейкай прычыне адсутнічае цяга, то прадукты згарання могуць трапіць у памяшканне. У гэтым выпадку людзі, якія знаходзяцца ў кватэры, адчуваюць стомленасць, у іх пачынае кружыцца галава. Калі не спыніць паступленне газу ў пакой і не забяспечыць прыток свежага паветра, чалавек можа памерці ў сне (дастаткова ўсяго палову гадзіны пабыць у памяшканні з канцэнтрацыяй газу 0,5%). Цяга можа адсутнічаць у сувязі з засмечваннем дымаходу (цэглай, сажай, часам туды трапляюць птушкі).



З газам не жартуй!

У апошні час у жылых дамах пачасціліся выпадкі пажараў, якія ўзніклі з-за парушэнняў правілаў карыстання газам у быце.

Уладальнікі жылых дамоў абавязаны ўтрымліваць індывідуальныя балонныя ўстаноўкі ў спраўным стане, пры неабходнасці рамантаваць і фарбаваць шафы, абнаўляць надпісы на пярэднім баку шафы "Газ. Вогненебяспечна", рамантаваць незгараемы фундамент, які выключав прасадку шафы.

Шафа для захоўвання балонаў павінна быць устаноўлена на незгараемы фундамент, які выключав яе ад прасадкі, з мацаваннем да гэтага фундамента або сценаў будынка. Вышыня фундамента павінна быць не менш за 0,15 — 0,2 метра ад узроўню зямлі.

Балоны са звадкаваным вуглевадародным газам (ЗВГ) у памяшканні неабходна ўстанаўліваць на адлегласці не менш за 1 метр ад радыятараў ацяплення, іншых ацяпляльных прыбораў, печак і не менш за 0,5 метра ад газавай пліты.



Правярайце дымавыя каналы

У сувязі з рэзкім паніжэннем тэмпературы паветра ВУ "Дзятлаварайгаз" папярэджвае, што у індывідуальных жылых дамах, якія ацяпляюцца з дапамогай бытавых газавых катлоў, з-за дрэннага ўцяплення дымавых каналаў існуе верагоднасць абмярзання агалоукау дымавых і вентыляцыйных каналаў. Пры гэтым спрацоувае аўтаматыка бяспекі і адключаецца ацяпляльны кацёл.

Некаторыя абаненты з мэтай эканоміі цяпла свядома парушаюць правілы карыстання газам у быце, перакрываючы дымавыя вентыляцыйныя каналы рыззём і іншымі матэрыяламі, выводзяць з эксплуатацыі аўтаматыку бяспекі газавага абсталявання, што прыводзіць да паступлення прадуктаў згарання ў памяшканне кухні.



Ваша бяспека ў вашых руках

Пры карыстанні газам у быце ў 2011 годзе ў Рэспубліцы Беларусь адбыліся 3 здарэнні, у выніку якіх пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку 6 чалавек загінулі. Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў з'яўляюцца парушэнні правілаў карыстання газам у быце.



Папярэджанне аб захаванні сістэм газазабяспячэння

ВУ "Дзятлаварайгаз" папярэджвае, што на тэрыторыі нашага раёна знаходзяцца аб'екты газаразмеркавальнай сістэмы. Зыходзячы з гэтага, яшчэ раз нагадваем жыхарам г. Дзятлава і Дзятлаўскага раёна некаторыя важнейшыя палажэнні з Празілаў прамысловай бяспекі ў галіне газазабеспячэння Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб парадку ўстанаўлення ахоўных зон аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстання:

1. 3 мэтай забеспячэння бяспечных умоваў эксплуатацыі і выключэння пашкоіжання сістэмаў газазабеспячэння (пры любым відзе іх пракладкі) выкананне ремонтных, будаўнічых і земляных работ у зоне іх размяшчэння, абмежаванай умоўнымі лініямі, якія праходзяць за 2 метры ад восі газаправодаў нізкага ціску, 4 метры ад восі газаправодау сярэдняга ціску, 7 метраў ад восі газаправодау вьісокага ціску і 10 метраў ад межаў будынкаў газарэгулятарных пунктаў (ГРП), агароджаў рэзервуарных установак, без ордара і дазволу ВУ "Дзятлаварайгаз" на права выканання гэтых работ не дапускаецца.