Дзятлаўскі ЦГЭ інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Хвароба, актуальная сёння

24 сакавіка 1882 года нямецкі вучоны Роберт Кох адкрыў мікабактэрыю туберкулёзу, якую назвалі "палачкай Коха". Гэта незвычайна жыццеўстойлівы мікраарганізм, які захоўвае свае ўласцівасці нават пры высыханні, замярзанні, пасля апрацоўкі спіртам, кіслатой, шчолаччу.

У глебе мікабактэрыя застаецца жыццяздольнай да года. У высахлай макроце можа захоўвацца да 10-12 месяцаў (у жылых, памяшканнях), у кнігах — 3-4 месяцы. У сырым малацэ міка-бактэрыі туберкулёзу выжываюць 14-18 сутак.

У масле і сыры не гінуць на працягу 8-10 месяцаў. Аднак бацыла хутка гіне пры ўздзеянні прамых сонечных прамянёў, высокіх тэмператураў. Наибольшая рызыка заражэння назіраецца ў цёмных, сырых і неправетрываемых памяшканнях.



Праведзены маніторынг гандлёвых аб'ектаў

У студзені— пачатку лютага спецыялісты Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзілі маніторынг гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу і міні-рынку г.Дзятлава. Праведзены 92 наведванні гандлёвых аб'ектаў. Практычна на ўсіх выяўлены парушэнні санітарных нормаў і правілаў.

Рэалізацыя прадуктаў харчавання з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці выяўлена ў магазінах вёсак Погіры, Хвінявічы, Раклевічы, Круцілавічы, Войневічы, Апаліна-Басіна, Горка, Вензавец, "Ветразь" г.п. Наваельня, СВК "Жукоўшчына", "Юбілейны", "Алеся", "Верасок" г. Дзятлава, кафетэрыі г.п. Наваельня.



Небяспечнае паляванне

У мінулым годзе ў Дзятлаўскім раёне была зарэгістравана ўспышка трыхінелёзу — цяжка захварэлі 12 чалавек (паляўнічыя і члены іх сем'яў). Прычынай хваробы стала ўжыванне ў ежу сыравяленай каўбасы, прыгатаванай з мяса дзікай свінні. Ветэрынарная экспертыза мяса не праводзілася.

У маі і верасні гэтага года ў мясе дзікіх свіней, якія былі адстрэлены ў Казлоўшчынскай і Гезгалаўскай лясных зонах, знойдзены ўзбуджальнікі трыхінелёзу. Заражанае мяса было знішчана. Для прафілактыкі трыхінелёзу варта ведаць, што лічынкі трыхінел устойлівыя да варкі, вэнджання, апрацоўкі ў мікра-хвалевай печы і замарожвання. У працэсе прыгатавання ежы не рэкамендуецца спрабаваць сыры мясны фарш.



Правераны санітарны стан рынка

Спецыялістамі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з прадстаўнікамі АУС райвыканкама, падатковай інспекцыі, рэдакцыі раённай газеты "Перамога" праведзены маніторынг па кантролі за выкананнем санітарных нормаў і правілаў рэалізацыі прадуктаў харчавання на міні-рынку горада Дзятлава.

Цяпер на рынку ідзе падключэнне ралетаў да гаспадарча-пітнога водазабеспячэння і каналізацыі.
Рэалізацыя агародніны і садавіны на рынку праводзіцца ў крытых гандлёвых радах і ралетах, мясной прадукцыі — у гандлёвым павільёне "Купава" індывідуальнага прадпрымальніка I. Гайдука.

Станоўчая ацэнка дадзена індывідуальным прадпрымальнікам А. Гірыч, Л. Зайцавай, Г. Волчак, Т. Варган. Яны рэалізуюць агародніну. На кожны від прадукцыі ёсць дакументы і цэннікі з указаннем краіны-вытворцы.



Прафілактыка клешчавых інфекцый

У 2010 годзе зацверджаны план прафілактычных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па абароне ад кляшчоў і гнюсу. Згодна з распрацаваным планам, праведзены супрацьклешчавыя апрацоўкі тэрыторыі ля аздараўленчых установаў (філіял "Санаторый "Радон", дзіцячае аддзяленне "Баравічок") шляхам стварэння абарончых бар'ераў шырынёй ад 50 да 100 метраў, апрацовактых тэрыторый, якія найбольш наведваюць людзі.

Значная работа па барацьбе з кляшчамі праведзена Дзятлаўскім лясгасам. Мерапрыемствы, якія скіраваны на стварэнне неспрыяльных для жыцця кляшчоў умоваў, у тым ліку расчыстка і добраўпарадкаванне ўчасткаў лесу, вызваленне ад завалаў, выдаленне нізкарослага кустоўя, скошванне травы, праведзены на плошчы больш за 500 гектараў.