Дзятлаўскі райЦГЭ інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АБ ПРАВІЛАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАДУКЦЫІ

Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі інфармуе суб’ектаў гаспадарання і індывідуальных прадпрымальнікаў, што з 15 лютага 2014 года ўся рэалізуемая ў краіне (у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі) прадукцыя, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, цацкі, парфумерна-касметычная прадукцыя, якая трапляе пад дзеянне тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза “Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў” (ТР ТС 007/2011), “Аб бяспецы цацак” (ТР ТС 008/2011), а з 1 ліпеня 2014 года – “Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі” (ТР ТС 009/2011) і “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці” (ТР ТС 017/2011), павінна рэалізоўвацца толькі пры ўмове выканання ў поўным аб’ёме патрабаванняў дадзеных тэхнічных рэгламентаў, наяўнасці адпаведных дакументаў, прадугледжаных рэгламентамі (сертыфікатаў адпаведнасці, дэкларацый аб адпаведнасці, пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі Мытнага саюза), і маркіроўкі адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаваў-членаў Мытнага саюза з улікам пастановы Міністэрства гандлю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства аховы здароўя і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 21 чэрвеня 2013 года №9/26/50/32.



ПАЦВЯРДЖЭННЕ ЯКАСЦІ І БЯСПЕКІ ТАВАРАЎ

У сувязі з увядзеннем у дзеянне Тэхнічнага Рэгламента Мытнага Саюза 017/2011 “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці”, зацверджанага рашэннем камісіі Мытнага саюза ад 09.12.2011 года №876 з 01.06.2012 года і заканчэннем пераходнага перыяду з 01.07.2013 года, які дазваляе рэалізаваць рэшткі раней набытых тавараў без прад’яўлення дакументаў, Дзятлаўскі райЦГЭ інфармуе, што пастановай Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.06.2013 №9/26/50/32 вызначаны спрошчаныя спосабы пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў тавараў, рэалізуемых індывідуальнымі прадпрымальнікамі Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пацвярджаюць якасць і бяспеку тавараў, на якія распаўсюджваюцца тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза, пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб’ектах і на гандлёвых месцах на рынках адным з наступных спосабаў:
-- арыгіналамі сертыфікатаў адпаведнасці або дэкларацый аб адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза або іх копіямі;
-- арыгіналамі сертыфікатаў адпаведнасці або дэкларацый аб адпаведнасці адзінай формы Мытнага саюза або іх копіямі на тавары, уключаныя ў Адзіны пералік прадукцыі, якая належыць абавязковай ацэнцы (пацвярджэнню) адпаведнасці ў межах Мытнага саюза з выдачай адзіных дакументаў, на працягу перыяду, вызначанага рашэннем аб прыняцці тэхнічнага рэгламента Мытнага саюза;
-- наяўнасцю на таварах і (або) на іх спажывецкай тары адзінага знака абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаваў-членаў Мытнага саюза.



КАБ НЕ АТРУЦІЦЦА ГРЫБАМІ

У Дзятлаўскім раёне ў верасні бягучага года зарэгістраваны 2 выпадкі атручвання грыбамі. Верагодна, прычынай гэтага сталі сыраежкі, якія щжыли щ ежу муж і жонка. Яны былі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Дзятлаўскай раённай бальніцы. Дзякуючы своечасоваму звароту і дапамозе медыкаў, пацярпелыя засталіся жывыя.

Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае: атруціцца можна ядавітымі грыбамі, а таксама ядомымі -- у выпадку, калі яны сапсаваныя(доўга захоўваліся, заплесневелі), калі яны няправільна прыгатаваныя.



ПАВІННА ПРАВОДЗІЦЦА ЭКСПЕРТЫЗА

Што такое трыхінелёз і як ад яго засцерагчыся? -- на гэтыя пытанні адказвае доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Дзядовіч.

-- Заражэнне чалавека трыхінелёзам адбываецца пры ўжыванні мяса ці мясных прадуктаў з дзікіх кабаноў або дамашніх свіней, у якіх ёсць лічынкі трыхінел. Трыхінелёз суправаджаецца ліхаманкай, мышачнымі болямі, ацёкам твару, пры цяжкай форме -- паражэннем сэрца, лёгкіх, цэнтральнай нярвовай сістэмы.

Для трыхінелёзу характэрны групавыя захворванні і сезонныя ўспышкі хваробы. У хатніх умовах яны часцей за ўсё адбываюцца восенню -- у сезон, калі забіваюць свіней, рыхтуюць мясныя прадукты. Свініну захоўваюць у хатніх умовах доўга, таму заражэнне можа адбывацца і ў іншую пару года.



На аб'ектах гандлю - парушэнні

Гэта высветліў маніторынг, праведзены спецыялістамі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Акцэнт ставіўся на праверку выканання санітарных нормаў і правілаў пры захаванні, рэалізацыі прадуктаў харчавання.

Як высветлілася, асноўным і сістэматычным парушэннем гандлю застаецца рэалізацыя прадуктаў харчавання з сышоўшымі тэрмінамі прыдатнасці, без адпаведных дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку, а таксама без маркіроўкі на спажывецкай тары. Усяго з продажу зняты 621,9 кг прадуктау харчавання, у тым ліку з сышоўшымі тэрмінамі прыдатнасці — 464,8 кг, без дакументаў — 54 кг, без маркіроўкі на спажывецкай тары — 73 кг.

Выяўлены і той факт, што на прылаўках і ў халадзільным абсталяванні захоўваюцца прадукты харчавання з яўнымі прыкметамі псавання. 25,7 кг такой прадукцыі зняты з рэалізацыі.