Нездарма Дошка гонару Дзятлаўскага раёна знаходзіцца практычна ў цэнтры горада, на перасячэнні вуліц Леніна і Чырвонаармейскай. Штогод сваё месца тут займаюць партрэты васямнаццаці лепшых з лепшых работнікаў розных працоўных калектываў Дзятлаўшчыны. Уцешна побач з вопытнымі працаўнікамі бачыць тут маладых.
Маладыя спецыялісты - жаданыя і запатрабаваныя работнікі ў кожнай з арганізацый Дзятлаўшчыны. Творчыя і неардынарныя, яны не толькі хутка і ўдзячна вучацца ў старэйшых калег, але і самі прыносяць у працоўныя калектывы новыя ідэі.
Каляндар - рэч простая, але патрэбная дома і на рабоце. На пачатку года асабліва актуальныя пытанні, дзе прыдбаць новы каляндар і які з іх будзе найбольш зручны - насценны, настольны, перакідны. Многія выданні, у тым ліку газета "Перамога", у студзені парадавалі сваіх падпісчыкаў календарамі.