Дзень работнікаў пракуратуры



Закон. Нагляд. Прафесіяналізм

26 чэрвеня ў нашай рэспубліцы прафесійнае свята адзначаюць работнікі пракуратуры. Аб працоўных буднях і задачах ахоўнікаў закона карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарыла з намеснікам пракурора Аляксандрам Юркевічам.

- Аляксандр Паўлавіч, якім для пракуратуры раёна было першае паўгоддзе 2018 года?



Пракуратура: 90 гадоў на варце законнасці

26 чэрвеня 2012 года Беларускай пракуратуры спаўняецца 90 гадоў. Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнтка газеты сустрэлася з пракурорам Дзятлаўскага раёна В.Зайцам.

— Віталь Мікалаевіч, давайце зробім невялікі экскурс у гісторыю. Чаму 26 чэрвеня лічыцца днём заснавання беларускай пракуратуры?

— У гэты дзень у 1922 годзе трэцяя сесія Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР з мэтай здзяйснення нагляду за захаваннем законаў і ў інтарэсах правільнай арганізацыі барацьбы са злачыннасцю прыняла Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і заснавала ў складзе Народнага Камісарыята юстыцыі Дзяржаўную пракуратуру. У 1991 годзе Беларусь стала незалежнай суверэннай дзяржавай. 29 студзеня 1993 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь". Гэта самастойны прававы акт незалежнай дзяржавы, які падрабязна рэгламентаваў дзейнасць пракуратуры краіны і быў накіраваны на паспяховае вырашэнне задач па ўмацаванні законнасці, забеспячэнні верхавенства закона ў межах абароны правоў і свабод грамадзян, законных інтарэсаў дзяржавы, суб'ектаў гаспадарання, установаў, арганізацый, дзяржаб'яднанняў.