Дзень моладзі



А ў моладзі - асаблівы настрой

Усіх маладых, таленавітых, ініцыятыўных дзятлаўчан і гасцей раённага цэнтра 24 чэрвеня паклікала свята, прымеркаванае да Дня моладзі - свята творчасці і натхнення, запалу і энтузіязму, любові і рамантыкі, якое штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.



Узнагароджаны

Прэзідыум Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса
вырашыў узнагародзіць да Дня моладзі маладых работнікаў АПК раёна.

За добрасумленную працу і актыўны ўдзел у прафсаюзнай рабоце ўзнагароджаны Ганароваю граматаю Дзятлаўскага РК прафсаюза работнікаў АПК:
- Вольга Сяргееўна Бельская — галоўны эканаміст СВК "Хвінявічы";
- Аляксандр Анатольевіч Жых — будаўнік СВК "Граніт-Агра";
- Алег Валер'евіч Станіславовіч — намеснік старшыні СВК "Слава працы";
- Вячаслаў Мікалаевіч Ванькоў — трактарыст-машыніст СВК "Жукоўшчына".



Яўген і Вольга Бойка: лёс падарыў нам шчасце

Гэтая маладая сямейная пара жыве ў Хвінявічах. Абодва яны — ветэрынарныя дактары. Нядаўна іх сям'я стала большай на аднаго маленькага чалавека: напрыканцы зімы нарадзіўся сын, якога назвалі Ігнатам угонар дзеда Вольгі.

Вучыліся Яўген і Вольга ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце ў адной групе. Як прызнаецца Яўген, яшчэ з першага курса вясёлая прыгажуня Волечка моцна запала яму ў душу. Неўзабаве яны сталі сустракацца, на пятым курсе маладыя згулялі вяселле.

Родам Вольга з горада Свіслач, а Яўген — з Дзятлаўшчыны, з вёскі Лявонавічы. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён два гады працаваў спачатку ў Хвінявічах ветэрынарным доктарам, а потым год працаваў заатэхнікам у сельгасупраўленні ў Зэльве. Але гэтая "папяровая" работа не прыйшлася яму па душы: куды бліжэй Яўгену прафесія ветырынарнага доктара, дзе кожны дзень насычаны падзеямі, адбываецца новае.



Адбылася цырымонія ўзнагароджання журналістаў

15 чэрвеня 2012 года ў г. Астраўцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва сярод журналістаў абласных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё за 2011 год.

У намінацыі "Прафесійныя журналісты" Дыпломам 3 ступені, крыштальнай статуэткай пераможцы "Медыясфера" і грашовай прэміяй у памеры 15 базавых велічыняў была ўзнагароджана рэдактар радыёвяшчання "Дзятлава" I. Ч. Галомзік. Ірына Чаславаўна падзялілася сваімі ўражаннямі аб урачыстай падзеі:

— Адбывалася мерапрыемства ў канцэртнай зале горада. Дарэчы, шанаванне арганізавалі ў г. Астраўцы не выпадкова — газета "Астравецкая праўда" ў намінацыі "Лепшая газета вобласці" стала пераможцай абласнога конкурсу. У глядацкай зале прысутнічалі не толькі журналісты, афіцыйная дэлегацыя, але і жыхары горада, якія ці кавіліся святочнай падзеяй.



Медык. Псіхолаг. Музыкант

Валерый Макарчык — прадстаўніктворчай моладзі Дзятлаўшчыны. Ён пастаянны ўдзельнік розных мерапрыемстваў, конкурсаў. Нядаўна, ужо другі раз, Валера прадстаўляў Дзятлаўскі раён на абласным фестывалі аўтарскай песні "Новае пакаленне", які праходзіў у Зэльве.

Спявак адзначаны граматай за лепшы сцэнічны вобраз. Дапамаглі стварыць яго Марына Шыкуць, Лізавета Сайчык і Вікторыя Каракулька.

Першыя крокі на сцэну Валерый Макарчык зрабіў у гады вучобы ў Слонімскім медыцынскім вучылішчы. Пачаўся творчы шлях з удзелу ў студэнцкай камандзе вясёлых і знаходлівых. Затым, ужо працуючы фельчарам на Міроўшчынскім ФАПе, Валера выступаў за Дзятлаўскую сельгастэхніку ў адным з раённых творчых конкурсаў. Вакальны талент юнака быў заўважаны. Цяпер ён — пастаянны ўдзельнік раённых канцэртных праграмаў, адзін з лепшых самадзейных артыстаў Дзятлаўшчыны, у рэпертуары якога ёсць і аўтарскія песні.