Духоўнасць

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Святар з адкрытым сэрцам

На прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц 13 гадоў таму быў прызначаны айцец Сергій Антошкаў. У мінулым годзе айцу Сергію споўнілася 50 гадоў. Мы хо-чам расказачь аб духоўным жыцці і служэнні Богу гэтага святара.



Атрымаць імпульс да жыцця

У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося асвячэнне малельнага пакоя.



У Дзятлаве ладзілася выстава

Святары праваслаўнага Цэнтра абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў Навагрудскай епархіі ў гонар іконы Жыровіцкай Божай Маці прывезлі ў Дзятлава выставу "Ратуй узятых на смерць".



УЗНАГАРОДА - ВІФЛІЕМСКАЯ КРЫШТАЛЬНАЯ ЗОРКА

Тры хоры Дзятлаўшчыны з фэсту праваслаўных спеваў "Слава ў вышніх Богу" прывезлі дыплом лаўрэатаў і Віфліемскую крыштальную зорку.
Фэст праваслаўных спеваў "Слава ў вышніх Богу" — самая значная культурная падзея ў жыцці праваслаўных вернікаў Навагрудскай епархіі.

Кожны год колькасць удзельнікаў, жадаючых паказаць свае вакальныя дадзеныя і любоў да царкоўных спеваў, павялічваецца. Дзевяць гадоў таму, калі форум зараджаўся, у епархіяльным конкурсе ўдзельнічалі шэсць калектываў. Сёлета толькі ад нашага благачыння на адборачны этап было заяўлена сем хораў.



Конкурс хрыcтаcлаваў

“Радуйся неба, зямля весяліся: Хрыстос нарадзіўся!” Гэтым узнёслым напевам у святыя дні, якія доўжацца з Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння, вітаюць людзей хрыстаславы. Яны нясуць светлую радасць Нараджэння Хрыстова ў кожны дом, расказваючы аб ёй у духоўных песнях і вершах. Атрыбут хрыстаславаў і сімвалічная Віфлеемская зорка, якая нібыта асвятляе іх шлях.

Традыцыя хрыстаславаў існуе і цяпер. Спрыяе яе адраджэнню і ўкараненню адпаведны конкурс хрыстаславаў. У Дзятлаўскім благачынні ён прайшоў 15 студзеня.



ПАДАРУНКІ АД СВЯТОГА МІКАЛАЯ

Хто такі святы Мікалай і чаму яго нельга атаясамліваць з Дзедам Марозам? Адказ на гзтыя пытанні вершкам дае дзень 6 снежня: у календары каталіцкіх святаў, якія папярзднічаюць Калядам, ён пазначаны менавіта як дзень святога Мікалая.

ЗдаЎна лічыцца, што ён з’яуляецца нябесным апекуном сіротаў і абяздоленых, дзяцей. А таксама для ўсіх вернікаў, як каталіцкіх, так і праваслаўных, святы Мікалай з’яуляецца прыкладам вернасці і адданасці Хрысту.

Святы нарадзіўся ў Міры — горадзе ў старажытнай Лікіі, у багатай сям'і. Калі бацькі памерлі, атрымаў у спадчыну вялікае багацце, якое аднак раздаў бедным. За богаўгоднае жыццё святы Мікалай быў назначаны епіскапам Міры Лікійскай.



ЖЫЦЦЁВАЯ МІСІЯ - НЕСЦІ СВЯТЛО ХРЫСТОВАЙ ВЕРЫ

За плячыма настаяцеля прыхода касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Дзятлаве ксяндза Здзіслава Пікулы працяглы пастырскі шлях. Значны адрэзак на ім займае місіянерскае служэнне ў Балівіі і Эквадоры.

Больш за дваццаць гадоў ён служыў у Варнянах, што ў Астравецкім раёне, быў настаяцелем касцёла ў гонар святога Георгія. Хаця ў юнацтве аб тым, што стане святаром, нават і не думаў.

Пасля заканчэння васьмігадовай школы Здзіслаў хацеў стаць механікам сельскагаспадарчых машын. Дзеля гэтага скончыў адпаведны тэхнікум, атрымаў размеркаванне на працу. Аднак Божы Промысел выбраў для юнака зусім іншы шлях...



БУДЗЕ НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛА Ў НАВАЕЛЬНІ

Мінулы тыдзень для жыхароў Наваельні адзначаецца адразу дзвюма святочнымі падзеямі: гэта і святкаванне 135-годдзя храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, і доўгачаканае адкрыццё і асвяшчэнне духоўна-асветніцкага Цэнтра ў гонар святога праведнага Іаана Кранштадскага.

Пачатак гэтым падзеям паклала святочная служба, якую ўзначальваў епіскап Смаргонскі Пётр, вікарый Навагрудскай епархіі. Затым усе святары Дзятлаўскага благачыння і жыхары Наваельні прайшлі хрэсным ходам вакол храма. А ўжо пасля гэтага ўладыка Пётр выказаў словы падзякі тым, хто дапамагаў у адкрыцці нядзельнай школы, і з благаславення епіскапа Гурыя ўручыў узнагароды: медалі і граматы “За старанную працу ў славу Божую”. Пасля ўсе адправіліся на ўрачыстае адкрыццё духоўна-асветніцкага Цэнтра.



ХРЭСНЫ ХОД У ЖЫРОВІЧЫ

Праваслаўныя вернікі ўшанавалі святога прападобнага Серафіма Жыровіцкага, духоўнага асветніка і змагара за маральны лад жыцця, памяць якога здзяйсняецца 6 верасня.

Са Свята-Благавешчанскага манастыра мікрараёна Лабазоўка горада Слоніма напярэдадні свята свяшчэнства і набожныя паломнікі Навагрудскай епархіі адправіліся ў хрэсны ход у Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.

Адна з мэтаў пешага падарожжа да святога манастыра — гэта пропаведзь словаў Божых, а таксама ўспомніць труды апосталаў і святых, якія пераходзілі ад адной мясцовасці да другой, несучы Добрую вестку, здзейсніць духоўны подзвіг для даравання грахоў самога чалавека. Па хрысціянскай традыцыі хрэсны ход благаслаўляе правячы архіерэй епархіі.



МОЖНА АТРЫМАЦЬ ВЕДЫ ПА БАГАСЛОЎІ

Летам у Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі будзе працаваць летні багаслоўскі інстытут. Ён прыме кожнага, хто захоча пашырыць свае веды па багаслоўі, Старым і Новым Запаветах, місіялогіі, расколазнаўстве, гісторыі царквы, іншых прадметах, якія вывучаюць студэнты Мінскай духоўнай семінарыі. Праводзіць заняткі будуць выкладчыкі Мінскіх духоўных школаў. Акрамя заняткаў у інстытуце, удзельнікі змогуць і адпачыць належным чынам.

Будуць ладзіцца пасяджэнні “круглых сталоў”, прагляд відэафільмаў з іх абмеркаваннем. Напрыканцы заняткаў слухачы курсаў атрымаюць спецыяльны сертыфікат, які пацвярджае іх вучобу ў летнім багаслоўскім інстытуце.