Дошка Гонару

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Сельская гаспадарка - на ўсе жыццё

Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Хвінявічы" - флагман у жывёлагадоўлі сярод сельгаспрадпрыемствау Дзятлаўшчыны. Сваімі вытворчымі поспехамі гаспадарка абавязана вопытным, дасведчаным, адданым сваёй справе работнікам.



В. БЯЛЯТКА: “ДОБРА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛІ АДЧУВАЕШ ПАДТРЫМКУ”

Штогод раённая Дошка гонару папаўняецца новымі імёнамі лепшых працаўнікоў і калектываў. Сёлета права звацца лепшым заслужыў Казлоўшчынскі пасялковы выканаўчы камітэт. Пра прыемныя дасягненні і справы ў клопатнай “гаспадарцы” карэспандэнт гутарыць з яе кіраўніком Вадзімам Бяляткам.

-- Вадзім Аляксандравіч, што сёння ўяўляе сабой Казлоўшчынскі пасялковы савет? Ці вялікая ваша “гаспадарка”?
-- На тэрыторыі Казлоўшчынскага пасялковага савета цяпер знаходзяцца 33 населеныя пункты, у тым ліку сам гарпасёлак Казлоўшчына. З агульнай колькасці насельніцтва 4258 чалавек – прыкладна палова прыходзіцца на цэнтр пасялковага савета і палова – на сельскія населеныя пункты. Геаграфія пассавета знаходзіцца ў ранейшых межах, аднак штогод у вёсках становіцца ўсё менш жыхароў. Асабліва гэта тычыцца тэрыторыі па-за ракой Шчара: Гарадкі, Чарлёнка, Скрундзі, Малая Воля, Пархуты – многія з гэтых вёсак налічваюць ужо менш за дзясятак сталых жыхароў. Аднак ёсць і буйныя вёскі, якія актыўна развіваюцца – Дзянісава, Лявонавічы.



У бібліятэчнай справе - трыццаць семь гадоў

— Я люблю кнігу, — кажа намеснік дырэктара Дзятлаўскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ганна Вікенцьеўна Юркевіч. — Шмат чытала ў дзяцінстве, з задавальненнем чытаю і цяпер. Мяркую, што менавіта любоў да кнігі і прывяла мяне ў прафесію бібліятэкара.

Пачаўся гэты шлях у роднай для жанчыны Сцяткоўшчыне. Там, у мясцовай бібліятэцы, яна працавала пасля заканчэння школы, засвойвала азы прафесіі.

— Тады бібліятэка налічвала шмат чытачоў, — успамінае Ганна Вікенцьеўна. — Людзі любілі чытаць, былі сапраўднымі аматарамі літаратуры. Памятаю, што аднаму з чытачоў было ўжо больш за 90 гадоў. Нягледзячы на такі пажылы ўзрост, ён працягваў цікавіцца літаратурай, кнігай.



Пашана за працу

На пачатку мерапрыемства да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык. Ен павіншаваў дзятлаўчан з Першамаем, выказаў пажаданні далейшых поспехаў у працы, такога ж сонечнага настрою, як гэты дзень - у кожны дом, у кожны калектыў.

— Дзякуючы стараннай рабоце працаўнікоў раёна, дасягнуты добрыя вынікі і поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, сацыяльнай сферы, — сказаў I. Крахмальчык. — Дзякуй усім за любоў да роднай зямлі, за стваральную працу дзеля яе працвітання і дабрабыту.



Залатыя рукі Анатоля Саланца

Анатоль Уладзіміравіч Саланец больш за дваццаць гадоў працуе ў вытворчым упраўленні "Дзятлаварайгаз". Пра тое, што чалавек знаходзіцца на сваім месцы і любіць сваю работу, сведчаць шматлікія станоўчыя водгукі калегаў. Яны кажуць, што Анатоль Саланец — электрагазазваршчык ад Бога.

Родам Анатоль з Міншчыны, з вёскі Стражы, што знаходзіцца ў Старадарожскім раёне. Свой працоўны шлях электрагазазваршчыка ён пачаў у 1978 годзе ў саўгасе "Палажэвічы".

— Спачатку працаваць было складана, — расказвае Анатоль Уладзіміравіч. — Шмат чаго не атрымлівалася. Але з цягам часу набываў вопыт — вучыўся на сваіх памылках, раіўся з іншымі, больш вопытнымі людзьмі. Памалу стала спорыцца работа, тым больш, што гэтая прафесія мне пачала падабацца.



Да лічбаў - творча, да сям'і - з любоўю

Галіна Уладзіміраўна Гоман працуе галоўным бухгалтарам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. Прафесію абрала невыпадкова: яшчэ падлеткам Галіна часта наведвалася да цёткі Марыі Сямёнаўны, якая працавала галоўным бухгалтарам у раённым вузле паштовай сувязі ў горадзе Слоніме.

Яе кар'ерны шлях пачаўся ў 1985 годзе — пасля заканчэння Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума па спецыяльнасці "Бухгалтар-фінансіст", Галіна атрымала размеркаванне ў Дзятлава. Спачатку тут працавала бухгалтарам, а праз год атрымала пасаду галоўнага бухгалтера. На той час памочнікамі ў яе рабоце з'яўляліся лічыльнікі ды калькулятар, які ўключаўся ў разетку. Уся дакументацыя тады пісалася ад рукі. 3 прыходам сучасных тэхналогій жанчына хутка асвоіла камп'ютар, інтэрнэт. А ў мінулым годзе павысіла свой прафесійны ўзровень — паспяхова скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Бухгалтар-эканаміст". Галіна Уладзіміраўна сваёй працай задаволена і лічыць сваю прафесію цікавай і нават у чымсьці творчай.



Раённая дошка гонару - 2012

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый,



Юрый Белавус:"Люблю сваю сям'ю, работу і прыроду"

Нямала на Дзятлаўшчыне добрасумленных, працавітых людзей, у чыіх руках спорыцца работа. I адзін з такіх — Юрый Аркадзьевіч Белавус, які працуе электрагазазваршчыкам на "Дзятлаўскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм".

3 СОНЦАМ, ВЕТРАМ I ДАЖДЖОМ

Дзяцінства Юрыя прайшло ў вёсцы Пацавічы, што каля Казлоўшчыны. Сям'я была невялікая. Маці Тэрэза Аляксандраўна працавала будаўніком, бацька — столярам на дрэваапрацоўчым камбінаце. Падрастала малодшая сястра Галіна.



Артыстка гутарковага жанру

Ірына Аляксандраўна Цяцерына — дырэктар Дварэцкага сельскага дома культуры, артыстка гутарковага жанру, абаяльная жэнчына, маці дваіх дзяцей.

Дзеці, сям'я, любімая справа складаюць сэнс жыцця Ірыны Аляксандраўны, у якім, як упэўнена гэтая аптымістычная, энергічная жанчына, заўсёды варта шукаць пазітыў.

СЯМ'Я — АДНО ВЯЛІКАЕ СЭРЦА

Магчыма, гэтыя аптымізм і жыццярадаснасць Ірына Аляксандраўна атрымала ў спадчыну. Як і талент ствараць, дарыць людзям радасць — жартам, прыгожай песням і музыкай. Гэтым талентам валодалі яшчэ яе бабуля і дзядуля па мацярынскай лініі, бацькі — Клаўдзія Аляксееўна і Аляксандр Сямёнавіч. Ён, дарэчы, быў ураджэнцам Расіі, выхадцам з Алтая, мама — карэнная беларуска. Пазнаёміліся яны ў Беларусі, у Карэліцкім раёне, куды Аляксандр Сямёнавіч прыехаў наведаць брата. На танцах сустрэў дзяўчыну, якая пазней стала яго жонкай. У Беларусі яны пазнаёміліся, на гэтай зямлі пусціла карані і іх сям'я, нарадзіліся дзеці.



Яго жыццёвая дарога

Ёсць такі выраз: "Моцным — лёс дапамагае, слабых — валачэ". Вячаслаў Віктаравіч Балабанскі належыць да першых — тых, каму лес дапамагае. Але не надта лёгкая доля выпала яму: у чэрвені 1986 года амаль месяц ён разам з іншымі людзьмі ўдзельнічаў у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аднак гэты чалавек не "схіліўся" перад цяжкасцямі лесу, наадварот — моцна трымае "руль" свайго жыцця і паспяхова ім кіруе.

ПРА ЖАЛЕЗНЫ РУБЕЛЬ, ЦІ ДЗЕДАВА НАВУКА

Сям'я Славы, якая жыла ў вёсцы Гезгалы, была немалая — старэйшая сястра Вольга, малодшая — Тамара, маці Зінаіда Вікенцьеўна, дзед, які не меў нагі, ды бабуля, прыкаваная хваробай да ложка. Бацька Славы памёр, калі малому было ўсяго пяць гадоў.