Добраўпарадкаванне



Жыві і прыгажэй, мая веска

Стараста вёскі. Гэта пасада, абавязак, прызначэнне, а, можа, заклік душы?



Людская ініцыятыва

Адным з галоўных накірункаў дзейнасці Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта з'яўляецца арганізацыя работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на тэрыторыі сельсавета. Радуе, што і жыхары мясцовых вёсак разумеюць значнасць гэтай справы.

Так, з ініцыятывы жыхароў вёскі Уланаўшчына тут быў праведзены суботнік. Работнікі зялёнага будаўніцтва сельвыканкама, вяскоўцы і дачнікі навялі парадак на тэрыторыі каля мясцовага возера, якое знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Тут было высечана дзікае кустоўе і спілаваны аварыйныя дрэвы. За актыўны ўдзел у суботніку варта падзякаваць С А. Пруцік і А. Ф. Пруцік, А. I. Баброўскай, Т. У. Аблажэй, С. А. Баброўскай, Ч. В. Болтач, А. М. Мыслівец, I. Б. Шлык, I. М. Мазуру, Г. М. Ціхановіч, Я. В. Літвінскаму, П. I. Ціхановічу.



У Белагурне паставілі паклонныя крыжы

Па выніках нарады Мяляхавіцкага сельскага выканаўчага камітэта і кіраўніцтва СВК "Белагурна" было прынята рашэнне паставіць праваслаўны і каталіцкі крыжы на ўездзе ў аграгарадок Белагурна, паколькі ранейшы праваслаўны крыж, які тут стаяў, і агароджа вакол яго сапсаваліся.

Звычай ставіць паклонныя крыжы прыйшоў да нас з сівой даўніны. Нашы продкі-хрысціяне ставілі іх на асабліва важных месцах: скрыжаваннях дарог, недалёка ад паселішчаў. Гэта рабілі дзеля таго, каб, збіраючыся ў дарогу або заходзячы ў вёску, чалавек узносіў падзячную малітву Госпаду і нябесным заступнікам. А яшчэ, як вядома, паклонны крыж — гэта духоўны шчыт ад усіх ворагаў, бачных і нябачных.

Каля падножжа крыжа звычайна клалі камяні так, каб атрымалася невялікае ўзвышэнне, якое сімвалізуе гару Галгофу, дзе быў укрыжаваны ісус Хрыстос.



ЗРОБІМ СВОЙ ДОМ ЧЫСТЫМ

10 красавіка на Дзятлаўшчыне адбыўся раённы суботнік, у якім прынялі ўдзел усе прадпрыемствы і арганізацыі нашага раёна.

Акрамя навядзення парадку на сваіх працоўных месцах - прыбірання тэрыторыі ля адміністрацыйных будынкаў, удзельнікі суботніка мелі задачы па добраўпарадкаванні сацыяльна значных аб'ектаў і вуліц. Так, у Дзятлаве сіламі работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў была добраўпарадкавана тэрыторыя ля абеліска Славы (акурат цяпер сродкі, сабраныя на мінулым суботніку, укладваюцца ў рэканструкцыю гэтага помніка, прысвечанага Вялікай Перамозе) прыбраны ўзбочыны дарог па вуліцах Слонімскай, Фрунзэ, Кастрычніцкай (да мяжы з вёскай Савічы), Чкалава.



І. КУНАХАВЕЦ: “ПАРАДАК ПАЧЫНАЕЦЦА З ДОМА"

3 2014 года галоўнае свята шанавання хлебаробаў змяніла свой фармат, аднак фестывалі-кірмашы па-ранейшаму ладзяцца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Абласныя "Дажынкі-2015” восенню гэтага года будзе сустракаць адміністрацыйны цэнтр нашага раёна - горад Дзятлава. Гэта значная і адначасова адказная падзея - своеасаблівы экзамен для кожнага з жыхароў Дзятлаўскага раёна, час падвесці вынікі зробленага і паставіць новыя задачы. Пра тое, што ўжо дасягнута і што яшчэ мае быць у гарпасёлку Наваельня, карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў старшыні Наваельнянскага пасялковага выканкама Ірыны Кунахавец.

— Ірына Іванаўна, вы ўзначальваеце пасялковы Савет з 2009 года. Што за гэты час было зроблена ў гарпасёлку?
— Я была прызначана на пасаду старшыні Наваельнянскага пасялковага выканкама ў лютым 2009 года, з таго часу нязменна працую тут. На працягу гэтага часу адным з прыярытэтаў у рабоце пасялковага выканкама было паляпшэнне ўмоваў жыцця насельніцтва, і ў гэтым напрамку за апошнія гады было зроблена нямала.



КВЕТКІ НА ПАДВОРКУ -- РАДАСЦЬ ДЛЯ ЎСІХ

Мяркую, у якойсьці ступені вясковыя падворкі сведчаць аб характары сваіх гаспадароў, нават адлюстроўваюць іх унутраны свет. Адзін падворак дагледжаны, утульны, ён радуе вока. Іншы -- занядбаны, на ім ўсё размешчана беспарадкава, брудна. Гаспадары такіх падворкаў нават і не імкнуцца навесці хаця б самую элементарную чысціню. Як ёсць, так і добра.

Штогод у кожным сельскім і пасялковым савеце Дзятлаўскага раёна праводзіцца агляд-конкурс на лепшы падворак. Мерапрыемства з'яўляецца своеасаблівым стымулам для жыхароў навесці парадак на сваёй прысядзібнай тэрыторыі. Толькі, думаю, тыя людзі, падворак якіх належыць да ўзорных, пастаянна падтрымліваюць чысціню і парадак не дзеля звання, а таму што па-іншаму жыць не могуць. У іх такі стыль жыцця -- у працы, клопатах, стварэнні ўтульнасці ў сваім доме і вакол яго. І такая прыгажосць радуе вока іншых.



ПРЫДАРОЖНЫ РЭЙД

Рэдакцыя газеты “Перамога” ўдзельнічала разам з прадстаўнікамі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў рэйдзе па аб’ектах прыдарожнага сэрвісу. У час рэйду наведалі пляцоўкі адпачынку, якія размяшчаюцца абапал дарог Дзятлаўскага раёна. Высветлілася, што адпачываць культурна, і не пакідаючы смецця, умеюць не ўсе карыстальнікі дзятлаўскіх дарог.

З надыходам вясны асноўнай праблемай зонаў адпачынку сталі стыхійныя месцы для развядзення вогнішчаў. Чорныя плямы сустракаюцца то там, то тут. Вогнішчы спецыяльна не абсталяваны, што можа стаць прычынай пажару, а таксама надаюць неахайны выгляд пляцоўкам для адпачынку. Адказным арганізацыям указана на неабходнасць прыбраць рэшткі вогнішчаў, абсталяваць месцы пад развядзенне агню.



ЧАС НАВОДЗІЦЬ ЧЫСЦІНЮ

Вясна -- час наводзіць на сваіх падворках парадак. Клапатлівыя і руплівыя гаспадары помняць пра гэта, ім не трэба лішні раз нагадваць. Менавіта з іх трэба браць прыклад і іншым, тым, хто не спяшаецца добраўпарадкаваць сваю прысядзібную тэрыторыю, чакае, што за яго гэта зробіць хтосьці іншы.

-- Тым не менш, -- зазначае Вадзім Аляксандравіч Бялятка, старшыня Казлоўшчынскага сельскага савета, -- падтрымліваць парадак на сваёй тэрыторыі з'яўляецца абавязкам кожнага чалавека, грамадзяніна краіны. Гэта прадугледжана і заканадаўча, у тым ліку адпаведным рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама.



ПАРАДАК У ВЁСЦЫ – ПРАБЛЕМА ДЭМАГРАФІЧНАЯ

У рэдакцыю газеты “Перамога” прыйшоў ліст з вёскі Данілавічы наступнага зместу:
“Выказваем шчырую падзяку старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Г. М. Жых, старшыні СВК “Граніт-Арга” С. С. Мазуру, галоўнаму інжынеру ДРБУ-119 А. І. Гірыку за добраўпарадкаванне вуліцы вёскі Данілавічы. Засыпаны ямы, зроблена грэйдзіраванне вуліцы. Работнікі сельвыканкама зрабілі высечку кустоўя па вуліцы.
Таксама ўдзячныя старасце вёскі А. У. Турчаніку за навядзенне парадку на могілках. Зроблены вароты і агароджа. Па перыметры могілак устаноўлены кантэйнеры для скідвання смецця”.



НАВЯДЗЁМ ЧЫСЦІНЮ І ПАРАДАК

Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна!

9-10 кастрычніка на Дзятлаўшчыне праводзіцца суботнік па добраўпарадкаванні горада і населеных пунктаў раёна, у якім прымуць удзел прадпрымествы, арганізацыі, установы раёна, жыхары.

Просім вас падтрымаць ініцыятыву, навесці належны парадак у сваіх дварах, на вуліцы, ля дамоў і пад'ездаў.