Дэпутаты

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПЕРШАЯ СЕСІЯ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ 27 СКЛІКАННЯ

Адбылася ўстаноўчая сесія Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. На пасяджэнне былі запрошаны дэпутаты раённага Савета, члены раённай выбарчай камісіі, члены райвыканкама, кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў. У сесіі прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук, старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Іван Іосіфавіч Крахмальчык. На першым пасяджэнні на парадак дня былі вынесены наступныя пытанні: выбары старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, намесніка старшыні Савета, стварэнне пастаянных камісій Савета дэпутатаў, іх саставаў.

Адпаведна артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” старшынёй Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання аднагалосна быў абраны Аляксандр Станіслававіч Бараноўскі, дэпутат па Сніткоўскай выбарчай акрузе №27, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Старшыня Савета дэпутатаў быў выбраны з ліку дэпутатаў на сесіі Савета шляхам тайнага галасавання. Кандыдатура на пасаду была ўнесена старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў І. Г. Жуком, старшынёй Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта І. І. Крахмальчыкам, дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў. Намеснікам старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў шляхам адкрытага галасавання выбраны Канстанцін Уладзіміравіч Змітрэвіч, дэпутат ад Чырвонаармейскай выбарчай акругі №12, дырэктар гандлёва-сэрвіснага цэнтра “Сырная страна” ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.



На прыёме ў дэпутата

11 жніўня ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прыём грамадзян вёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Сяргеевіч Орда.

За час прыёму паступілі 12 зваротаў ад жыхароў Дзятлаўшчыны У іх ліку і падзяка ад 3. Міровіч за вырашэнне пытання, з якім жанчына звярталася ў час мінулага прыезду М. Орды.

Большасць праблем, якія хвалявалі гра мадзян, тычыліся будаўніцтва і капіталь нага рамонту жылля, падвядзення камунікацый. Так, жыхары вуліцы Багдановіча ў горадзе Дзятлаве скардзіліся, што іх не падключылі да цэнтральнай каналізацыі. Палова жыхароў гэтай вуліцы карыстаецца ўсімі выгодамі цывілізацыі, у той час як другая палова, з-за памылкі ў праекце, павінна па два разы на месяц выклікаць асінізатараў для адкачкі адстойнікаў, што каштуе даволі дорага. Ім было прапанавана ўстанавіць энергазберагальныя паплаўковыя помпы, з дапамогай якіх змесціва адстойніка будзе трапляць у цэнтральную каналізацыю.



10 сессія раённага Савета дэпутатаў 26 склікання

Адбылася 10-я сесія Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання.

На яе запрашаліся намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні пасялковых і сельскіх Саветаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, установаў, арганізацый і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў раёна.