Дэпартамент аховы

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Першыя ў вобласці сярод узводаў міліцыі

Гродзенскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі 2019 года. Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны лепшыя па прафесіі. На цырымоніі ўручэння ўзнагарод пабылі і дзятлаўчане.



3 чыгуначнікаў - у міліцэйскі строй

У студзені асабовы састаў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па добрай традыцыі ўрачыста праводзіў на заслужаны адпачынак былога работніка - міліцыянера ўзвода міліцыі Сяргея Грыцука.



У СТУДЗЕНІ СПРАЦАВАЛІ АПЕРАТЫЎНА

У Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь на чарговай аператыўнай нарадзе асабовага саставу абмяркоўвалі рабочыя пытанні, таксама начальнік аддзела Дзмітрый Іванавіч Харошка пахваліў лепшых супрацоўнікаў за выніковую работу ў студзені 2016 года.

9 студзеня міліцыянер-кінолаг узвода міліцыі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы сяржант міліцыі Дзмітрый Барысавіч Абрамчык выехаў на месца злачынства разам з аператыўна-следчай групай. У вёсцы Пенчыцы ў мясцовай жыхаркі з незамкнёнага склепа невядомы скраў прадукты харчавання: 6 слоікаў са свіной каўбасой, 2 — з паляндвіцай, 3 — з салам. Знайсці злодзея міліцыянеру-кінолагу ўдалося з дапамогай службовага сабакі Нінзаны. Нінзана змагла ўзяць след і вывела праваахоўнікаў спачатку да хаты, дзе знаходзілася частка скрадзеных прадуктаў, а затым — на дарогу да вёскі Засецце, па якой ішоў злодзей. Беспрацоўны, раней судзімы, без пастаяннага месца жыхарства грамадзянін быў затрыманы. Узбуджана крымінальная справа.



СЛУЖЫЎ, КАБ ЛЮДЗЯМ ЖЫЛОСЯ СПАКОЙНА

Служыць Айчыне, абараняць свой народ — прафесія для сапраўднага мужчыны. Менавіта яе вырашыў абраць для сябе Уладзімір Яўгенавіч Лашчэўскі.

Служыць яму давялося ў Гезгалах, дзе на той час знаходзілася ракетная дывізія. Аднак пасля падзелу Савецкага Саюза адбыўся вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі незалежнай Беларусі і ваенных накіравалі ў далёкую Чыту. Пакідаць Радзіму Уладзіміру Яўгенавічу не хацелася, ён вырашыў, што яго прафесійныя навыкі спатрэбяцца тут, на Дзятлаўшчыне. Перавёўся ў Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Так былы ваенны стаў міліцыянерам, пачаў ахоўваць спакой і законныя правы сваіх землякоў.



У АДДЗЕЛ АХОВЫ ЗАВІТАЛІ ШКОЛЬНІКІ

Нядаўна Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь арганізаваў цікавую, пазнавальную экскурсію для вучняў 9 і 11 класаў сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. Дзень адкрытых дзвярэй ладзіўся, каб папулярызаваць дзейнасць органаў унутраных спраў і міліцыі, зацікавіць школьнікаў прафесіяй праваахоўніка, а таксама з мэтай прафілактыкі падлеткавай злачыннасці. Такія сустрэчы ў аддзеле сталі добрай традыцыяй і адбываюцца штоквартальна.

У час мерапрыемства падлеткі мелі магчымасць даведацца аб асноўных накірунках дзейнасці Дзятлаўскага аддзела аховы, на свае вочы пабачыць сродкі аховы -- бронежылеты, шлемы, гумавыя дубінкі, наручнікі, біноклі. Прапаршчык міліцыі Андрэй Жэгалік і сяржант міліцыі Віктар Жынко прадэманстравалі наведвальнікам умоўны захоп злачынцы з дапамогай службовага сабакі, аўчаркі па мянушцы Форум. Пасля гэтага школьнікі мелі магчымасць сфатаграфавацца на памяць у сродках індывідуальнай абароны (бронежылеце і шлеме) з сабакам.