Дэкрэт №18

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎСТАНОВЫ ЗАМЕСТ СЯМ'І

ХВАРОБА ЦІ ПРАБЛЕМЫ ВЫХАВАННЯ?

На выхаванне ў дзяржаўныя ўстановьі замест сям'і дзеці трапляюць не толькі па віне бацькоў (калі непаўналетніх прызнаюць маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне), a і з-за ўласных паводзінаў.



ГАРЭЛКА ДАВЯЛА ДА БЯДЫ

НЕ ЎСЕ ПРАБЛЕМЫ ВЫРАШАНЫ

Дачка гэтай жанчыны чатыры месяцы таму была прызнана маючай патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за таго, што маці злоўжывала спіртнымі напоямі. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў сацыяльным прытулку і марыць вярнуцца дахаты. Маці таксама перажывае за лёс свайго дзіцяці і амаль кожны дзень наведвае дачку, тэлефануе ёй, набывае і прыносіць неабходныя рэчы. Жанчына ідзе на кантакт са службамі прафілактыкі і ўжо выканала большасць іх патрабаванняў. Увесь гэты час яна працуе, ніхто не бачыў яе п'янай. Аднак маці павінна наведаць доктара-нарколага, каб канчаткова вызначыцца з далейшым лячэннем ад алкагольнай залежнасці: якім яно будзе — вырашыць спецыяліст.



Памыліцца лягчэй, чым выправіць памылку

ДЗЯЦЕЙ ВЯРНУЛІ МАЦІ

У сакавіку непауналегнія былі прызнаны маючымі патрэбу ў сацыяльнай абароне і накіраваны ў сацыяльны прытулак. 3 іх бацькамі, якія сталі абавязанымі асобамі, вялася работа па ліквідацыі сацыяльнага недабрабыту ў сям'і. Бацька і маці разведзены, але некаторы час жылі ў адной хаце, якая з'яўляецца маёмасцю, нажытай у час шлюбу. Іх сумеснае жыццё і стала прычынай адабрання дзяцей. Справа ў тым, што бацька падоўгу не затрымліваўся ні на адным з працоўных месцаў, злоўжываў алкаголем. Час ад часу выпівала і былая жонка, паміж дарослымі здараліся скандалы і бойкі.



ГАДАВАЦЬ ДЗЯЦЕЙ - АБАВЯЗАК БАЦЬКОЎ

МАЦІ ДЗЕЦІ НЕ ПАТРЭБНЫЯ

Маці траіх дзяцей, малодшаму з якіх усяго год, жыве з сужыцелем — родным бацькам непаўналетніх. Жанчына знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, мужчына працуе і станоўча характарызуецца на рабоце. Раней двое старэйшых дяцей з гэтай сям'і ўжо прызнаваліся маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за п'янак дарослых. Пасля іх вяртання бацька ўзяўся за розум, па яго паводзінах пытанняў не ўзнікае, чаго не скажаш пра маці. Жанчыну неаднаразова заставалі нецвярозай. Нядаўна маці разам з дзецьмі накіравалася ў вёску да бабулі, дзе энайшла сабе кампанію, выпівала і была затрымана праваахоўнікамі па падазрэнні ў крадзяжы мабільнага тэлефона. Пры гэтым дзяцей жанчына пакінула на чужых людзей. Работнікам адказных службаў давялося перадаваць непаўналетніх бацьку.



ВЫБАР ЁСЦЬ У КОЖНАГА

ЖЫЦЬ ТРЭБА ПА-HOBAMУ

Трое непаўналетніх дзяцей з гэтай сям'і паўгода назад былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. За гэты час бацькі наладзілі быт, добраахвотна прайшлі курс лячэння ад алкагольнай залежнасці, выконвалі патрабаванні службаў прафілактыкі, працавалі без прагулаў. Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прынялі рашэнне вярнуць дзяцей бацькам. Сям'я будзе знаходзіцца пад пільным кантролем. Дарослых папярэдзілі, што ў іх няма права на памылку.



АБАВЯЗАК БАЦЬКОЎ - КЛАПАЦІЦЦА ПРА ДЗЯЦЕЙ


ПІЛІ ПІВА НА СТАДЫЁНЕ

На дзятлаўскі стадыён "Колас" часта прыходзіць кампанія хлопцаў-падлеткаў. Звычайна яны гуляюць тут у футбол, з карысцю бавяць вольны час. У школе непаўналетнія таксама характарызуюцца станоўча, паспяхова вучацца, асаблівых заўвагаў па паводзінах не маюць. Аднак нядаўна работнікі міліцыі затрымалі іх на вуліцы Міцкевіча — узнікла падазрэнне, што падлеткі нецвярозыя. Медыцынскі агляд пацвердзіў, што алкаголь яны і сапраўды ўжывалі.

Як прызналіся абодва сябры на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, яны ў той вечар пілі піва на стадыёне, а пасля пайшлі дахаты і былі спынены праваахоўнікамі. На бацькоў падлеткаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за тое, што яны недастаткова ўвагі надаюць выхаванню дзяцей, якія дапусцілі адразу два правапарушэнні: распіццё алкаголю ў грамадскім месцы (на стадыёне "Колас") і знаходжанне ў грамадскім месцы (на вуліцы Міцкевіча) у стане алкагольнага ап'янення. Сваю віну школьнікі прызналі поўнасцю. Улічыўшы станоўчыя характарыстыкі на непаўналетніх, члены камісіі вырашылі папярэдзіць бацькоў парушальнікаў аб недапушчэнні аналагічных сітуацый у далейшым. Хлопцам жа параілі ўмацоўваць здароўе, а не псаваць яго алкаголем.



ЛЕС ДЗЯЦЕЙ - У РУКАХ БАЦЬКОЎ

ТРЭБА АФОРМІЦЬ ДАКУМЕНТЫ

У гарадскім пасёлку Наваельня дзяржаўтаінспекцыя спыніла падлетка на скутары. У хлопца мелася вадзіцельскае пасведчанне, але не было дакументаў на транспартны сродак. У выніку праваахоўнікі склалі на юнага парушальніка адразу тры пратаколы: за кіраванне транспартным сродкам без тэхагляду, без дагавора абавязковага страхавання, без рэгістрацыі.

Як высветлілася ў час пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, бацькі ўжо спрабавалі зарэгістраваць скутар, але ў іх не знайшлося неабходных дакументаў, таму хлопец і карыстаўся незарэгістраваным транспартным сродкам.



БАЦЬКІ П'ЮЦЬ - ПАКУТУЮЦЬ ДЗЕЦІ

HE СТРАЦІЦЬ АПОШНІ ШАНЦ

У сям'і гадуюцца чацвёра дзяцей, але бацькі больш клапоцяцца аб тым, дзе знайсці спіртное, чым аб іх выхаванні. Сын жонкі, наогул, жыве з бабуляй, дзе чыста, спакойна, ёсць харчовыя прадукты і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Дзецям мужа даводзіцца цярпець неналаджаны быт.

На падворку і ў хаце, дзе жыве сям'я, брудна і няўтульна. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях папярэджвалі гора-бацькоў, што трэба прыбраць смецце, адрамантаваць дымаход і печ. Медыкі скардзіліся, што дарослыя мала ўвагі надаюць здароўю непаўналетніх: не прыходзілі на ФАП па лекі, не набылі вітаміны. Патрабаванні адказных службаў бацькі выконваюць часткова. Іх неаднаразова выклікалі на школьны савет прафілактыкі, прасілі добраахвотна прайсці лячэнне ад алкагольнай залежнасці, аднак просьбы ігнараваліся.



ЧАМУ ДЗЕЦІ БАЦЬКАМ НЕПАТРЭБНЫЯ

СЯМ’Я ЗАСТАНЕЦЦА ПАД КАНТРОЛЕМ

На пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама выклікалі гора-бацькоў. Дваіх непаўналетніх дзяцей гэтай сямейнай пары некалькі месяцаў таму прызналі маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. За гэты час муж і жонка, якія раней злоўжывалі алкаголем, паспелі прайсці курс лячэння, яны працавалі і пагашалі расходы на ўтрыманне непаўналетніх. Прадстаўнікі адказных службаў пацвердзілі, што бацькі жадаюць самі выхоўваць дзяцей і стараліся выконваць усе патрабаванні плана па выхадзе сям'і з крытычнагастановішча. Члены камісіі падтрымалі рашэнне дарослых стаць на шлях выпраўлення і спадзяюцца, што яно будзе цвёрдым. Дзеці вернуцца ў сям'ю, але на працягу года дарослыя будуць пад кантролем работнікаў адказных службаў. Бацькоў папярэдзілі, што пры першых парушэннях дзяцей зноў забяруць.



ПОЗНА АДУМАЛІСЯ

Дзяцей гэтых гора-бацькоў прызналі маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне ўжо трэці раз. На чарговае пасяджэнне камісіі маці і бацька ішлі з надзеяй, што сям'я зноў аб’яднаецца, як гэта было раней, калі яны на некаторы час пераставалі піць і браліся за розум. Аднак практыка паказала, што давяраць дарослым не варта.

Толькі нядаўна яны выканалі патрабаванні супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях: замацавалі дома разеткі, адрамантавалі дымаход. За некалькі дзён да пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама напісалі заяву, каб з іх зарплаты ўтрымлівалася частка грошай на пагашэнне запазычанасці за дзіцячы сад, якая складае больш за мільён рублёў.