Дажынкі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВОПЫТ РАЁННЫХ "ДАЖЫНАК": РАКЛЕВІЧЫ

У раёне поўным ходам вядзецца падрыхтоўка да абласнога свята шанавання хлебаробаў, якое адбудзецца сёлета ў Дзятлаве. У гэтай сувязі дарэчы будзе згадаць, што немалы досвед правядзення "Дажынак" мае і сама Дзятлаўшчына. Свята работнікаў нівы, якое раней праводзілася ў райцэнтры, не так даўно перакачавала на раён — тры гады запар яго па чарзе прымалі Раклевічы, Жукоўшчына, Хвінявічы. Сёння варта пацікавіцца, як жывуць гэтыя аграгарадкі цяпер, і ўлічыць карысны вопыт падрыхтоўкі да свята "Дажынак" , які стане эфектыўным для развіцця раёна.

НАГОДА ДЛЯ СВЯТА - ПРАЦА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

Раённыя "Дажынкі-2012" праходзілі на базе аграгарадка Раклевічы Дзятлаўскага сельсавета і СВК "Русь-Агра", адной з буйных гаспадарак раёна. На сёння ў СВК 8,2 тысячы гектараў сельгасземляў, з іх 3,5 тысячы гектараў — ралля. У 2013 годзе быў узведзены новы збожжасушыльны комплекс "ЛідАрай" (кошт будаўніцтеа склаў 6,9 мільярда рублёў). У 2014 годзе валавы збор (у бункернай вазе) збожжа і кукурузы склаў 10,4 тысячы тон (пры ўраджайнасці 49,9 ц/га), бульбы — 2,5 тысячы тон (ураджайнасць — 194 ц/га), цукровых буракоў — 19,3 тысячы тон (ураджайнасць — 551 ц/га), рапсу — 805 тон (ураджайнасць — 25,2 ц/га), ільновалакна — 79 тон (ураджайнасць — 13,2 ц/га). Выручка ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства за 2014 год — больш за 21 мільярд рублёў.



“ДАЖЫНКІ" АДБУДУЦЦА НЕ Ў ДЗЯТЛАВЕ, А НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

На гэтым была засяроджана ўвага удзельнікау нарады аператыўнага штаба па “Дажынках-2015”, якія будзе сёлета прымаць наш раён.

Першае пасяджэнне, прысвечанае будучаму абласному святу-шанаванню хлебаробаў, прайшло пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Івана Жука, намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко і старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Івана Крахмальчыка, пры ўдзеле кіраўнікоў усіх арганізацый і прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, а таксама прадстаўнікоў абласных галіновых структураў.

Дата правядзення сёлетняга свята хлебаробаў будзе вызначана бліжэйшым часам. Верагодна, сёлета яна стане адзінай для ўсіх рэгіёнаў рэспублікі.



"ЁСЦЬ ХЛЕБ - БУДЗЕ I ПЕСНЯ"

У нядзелю, 24 жніўня, у аграгарадку Хвінявічы адбылося раённае свята-шанаванне хлебаробаў "Дажынкі-2014”, якое сабрала лепшых працаўнікоў палёў з сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўшчыны

Да раённых “Дажынак” аграгарадок Хвінявічы актыўна рыхтаваўся. Рупіўся на добраўпарадкаванні да свята мясцовы сельвыканкам пад старшынствам А. Ядэйкі, вялікі аб'ём работ выканалі мясцовыя СВК “Хвінявічы” пад кіраўніцтвам М. Бубноўскага і спіртзавод на чале з дырэктарам В. Доўгачам, шэраг раённых арганізацый і службаў.



ХВАЛА І ПАШАНА ВАМ, ХЛЕБАРОБЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ!

У нядзелю, 8 верасня, у аграгарадку Жукоўшчына адбылося раённае свята-шанаванне хлебаробаў “Дажынкі-2013”, якое сабрала лепшых працаўнікоў палёў з сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўшчыны.

Сёлета аграгарадок Жукоўшчына прыняў святочную эстафету ад Раклевічаў. Да ўрачыстасцяў паселішча падрыхтавалася не горш за папярэдні аграгарадок. Пра гэта парупіліся мясцовая гаспадарка СВК “Жукоўшчына”, Жукоўшчынскі сельвыканкам, раённыя арганізацыі і службы. На вуліцах Жукоўшчыны стала яшчэ больш утульна, упарадкавана, прыгожа. Пра гэта сведчаць водгукі не толькі мясцовых жыхароў, а і гасцей свята. Сёння ў Жукоўшчыне прыезджых багата. Наўрад ці бачыў аграгарадок столькі людзей! Гэта і дэлегаты ад сельгаскааператываў, якія вызначыліся на жніве, і шматлікія артысты, і гандляры. Уздоўж галоўнай вуліцы размясціліся палаткі, куды зазываюць пачаставацца, купіць прысмакі.



Раённыя “Дажынкі-2012”

ХВАЛА ЛЮДЗЯМ ПРАЦЫ, ХВАЛА ХЛЕБАРОБАМ!

Раённыя “Дажынкі-2012” адбыліся ў нядзелю, 9 верасня ў Раклевічах.

Да раённага свята хлебаробаў гаспадары ўрачыстасці – мясцовы СВК “Русь-Агра” і Дзятлаўскі сельскі Савет з дапамогай раённых арганізацый і службаў шмат зрабілі для добраўпарадкавання і абнаўлення Раклевічаў. Самыя аб’ёмныя работы выкананы на цэнтральнай вуліцы Новай – тут капітальна адрамантаваны Дом культуры, абноўлены аддзяленне сувязі, ФАП, магазін, зроблена сталовая, на месцы забалочанай пусткі выкапана возера, пакладзены асфальт і тратуары, зроблены газоны, пафарбаваны платы. Добраўпарадкаванне Раклевічаў прадоўжыцца і пасля святкавання “Дажынак”.



Праграма "Дажынак-2012"

Запрашаем усіх 9 верасня 2012 года наведаць раённае свята "Дажынкі-2012" у аграгарадку Раклевічы.

У праграме:
10.00 — выстава-продаж вырабаў майстроў раёна; работа гандлёвых кропак; работа тэатралізаваных пляцовак ("Бабуліны кросны", "Беларускі агарод", "Каравайная", "Чайна-мядовая", "Дзіцячая"). Тут вы зможаце паслухаць народныя песні, патанцаваць, паўдзельнічаць у гульнях, пачаставацца духмяным чаем, мёдам, вырабамі з цеста;

10.30 — шэсце герояў жніва (СВК раёна);



Аграгарадок Раклевічы. Добраўпарадкаванне

Доўжыцца добраўпарадкаванне аграгарадка Раклевічы. Самыя інтэнсіўныя работы вядуцца на капітальным рамонце мясцовага Дома культуры. Акрамя ўласна будаўнікоў, тут раз-пораз з'яўляюцца мабільныя атрады прадстаўнікоў гарадскіх установаў для выканання разавых работ.

Раённы камітэт ГА "БРСМ", паведаміў яго сакратар С. Валчкевіч, арганізаваў для добраўпарадкавання тэрыторыі вакол СДК працоўны дэсант старшакласнікаў дзятлаўскіх школаў. Хлопцам даручылі планіроўку тэрыторыі. Пастаўленую задачу яны выканалі ў сціслы тэрмін.



Дажынкі - 2011

Экстэр'ерам-аздобаю святкавання раённых "Дажынак-2011" у амфітэатры санаторыя "Радон" сталі "падворкі" сельгасвытворчых кааператываў, Дзятлаўскага раённага дома рамёстваў, гандлёвыя палаткі Дзятлаўскага райспажыўтаварыства, сыраробнага завода.

Да афармлення пляцовак гаспадары падышлі творча: падворкі былі дэкаратыўна аформлены, што надало ім утульнасць і гасціннасць. Завітаўшы ў гэты сялянскі гарадок, госці свята маглі паслухаць выступленні фальклорных калектываў, паспрабаваць прысмакі беларускай кухні — дранікі, блінцы, выпечку, набыць тавар, паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах.



Сімвал урачыстасці - каравай

Чацвёртага верасня Дзятлаўшчына святкавала "Дажынкі-2011". Сёлетняя раённая ўрачыстасць, сімвалам якой стаў каравай новага ўраджаю, адбылася ў летнім амфітэатры санаторыя "Радон".

Побач ля амфітэатра працавалі пляцоўкі сельгасвытворчых кааператываў, раённага Дома рамёстваў, гандлёвыя кропкі. Госці свята мелі магчымасць набыць тавары на любы густ, паслухаць выступленні фальклорных калектываў, а таксама музычныя варыацыі Наваельнянскага духавога аркестра.

Галоўная дзея свята пачалася з выступления першага намесніка старшыні райвыканкама, началь-ніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання I. Зубко. Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, ён адзначыў:
— Для ўборачнай кампаніі сёлетні год быў не з лёгкіх. Тым не менш мы дастойна справіліся з пастаўленай задачай. На ўборцы ўраджаю працавалі 84 камбайнавыя экіпажы, больш за 100 аўтамабіляў, больш за 1000 чалавек, 24 зернесушыльныя комплексы. I менавіта зладжаная работа ўсіх іх дазволіла сабраць новы ўраджай у аптымальныя тэрміны.