Дасягненні

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Перамаглі і песняй, і словам

Раз у два гады Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці "Прывітанне, свет!" па розных намінацыях - ад тэатральнай, харэаграфічнай, вакальнай творчасці да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурсу відэастужак. На гэты раз ён быў прымеркаваны да Года малой радзімы і праходзіў пад дэвізам: "Я бачу свет ад вытокаў да будучыні".

Па словах дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Таццяны Ваніслаўчык, у студзені ў рамках абласнога занальнага адборачнага этапу на конкурс была прадстаўлена праграма выступленняў навучэнцаў установаў
агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Дзятлаўскага раёна, якая ўключала 14 нумароў. Абласное журы адзначыла якасць падрыхтоўкі, змест праграмы, новыя актуальныя накірункі творчасці вакальна-інструментальных ансамбляў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (кіраўнік Валянцін Палухін), цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, (Дзяніс Клімовіч), ансамбля барабаншчыц гімназіі №1 горада Дзятлава (Святлана Андруніна).



Расцвілі тэкстыльныя цюльпаны

На выязным пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, якое сёлета праходзіла ў Шчучыне, рахункавалася работа галіны. За дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы за 2018 год Дзятлаўскі раён заняў другое месца.



П'едэсталы перамогі Насці Салата

Музычную адукацыю атрымаць няпроста. Асабліва, калі ты дзіця. Асабліва, калі твае аднагодкі гуляюць у двары, а ты вучыш чарговы музычны твор. Але гэта ўсё - толькі стэрэатыпы, якія сваім прыкладам разбурав маленькая цымбалістка Анастасія Салата.



Англійскі на 100 балаў

Паліна Губко, выпускніца гімназіі №1 горада Дзятлава, на цэнтралізаваным
тэсціраванні атрымала вышэйшы бал.

Яе знак задыяка належыць да знакаў вогненнай стыхіі, якія валодаюць такімі якасцямі, як рознабаковае развіццё, сумленнасць. прывабнасць, таленавітасць.



УЗНАГАРОДЫ АД ФОНДУ MIPУ

У гімназіі №1 горада Дзятлава і Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе сустракалі гасцей.



СТАРТ У НАВУКУ ДАДЗЕНЫ!

Навучэнка сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Дар'я Волкава нядаўна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу даследчых работ у секцыі "Лінгвістыка", узнагароджана дыпломам першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама яна атрымала Падзяку Федэрацый-нага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаваў "Россу працоўніцтва", дыплом за ўдзел у X адкрытай Міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі маладых даследчыкаў "Адукацыя. Навука. Прафесія", Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. Яе настаўніца і навуковы кіраўнік Святлана Уладзіміраўна Урбан узнагароджана граматай за якасную падрыхтоўку ўдзельніка X адкрытай Міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі маладых даследчыкаў "Адукацыя. Навука. Прафесія".



АДУКАЦЫЯ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ НА ВЫСОКІМ УЗРОЎНІ

Вынікі работы аддзела і ўстановаў адукацыі за 2015 год сведчаць аб павышэнні асноўных паказчыкаў якасці адукацыйнага працэсу. У абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы аддзелаў адукацыі, спорту і турызму раённых выканаўчых камітэтаў Гродзенскай вобласці па развіцці рэгіянальных сістэмаў адукацыі Дзятлаўскі раён заняў другое месца ў сваёй падгрупе. Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама I. С. Кухарэвіча, як удалося дасягнуць высокіх вынікаў.

— Якасць адукацыі — гэта найперш захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя ў кожнай установе. Галоўную ўвагу звяртаем на стварэнне належных умоваў жыццядзейнасці для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі. Значныя сродкі былі накіраваны на мадэрнізацыю харчблока гімназіі, абнаўленне тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, вытворчага і кухоннага інвентара, сталовага посуду. Яшчэ ў гімназіі памянялі аконныя і дзвярныя блокі, адрамантавалі фасад. У сярэдняй школе №1 г. Дзятлава таксама мянялі вокны. На стадыёне "Колас" адрамантавалі бегавыя дарожкі, а на стадыёне сярэдняй школы №3 г. Дзятлава на дарожках і сектарах паклалі спецыяльнае пакрыццё.



У ЛІКУ ПЕРАМОЖЦАЎ - ДЗЯТЛАЎЧАНЕ

Сёлета ўжо ў другі раз прайшоў Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва "ЛьВёнак" (Лідскі вянок). Ён сабраў больш за 2000 юных талентаў з дзіцячых музычных школаў мастацтваў, агульнаадукацыйных школаў і дзіцячых садоў з розных рэгіёнаў Беларусі і нават з літоўскага горада Шальчынінкая.

Наш раён на конкурсе прадставілі навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў: Вольга Гульнік (настаўніца Н. Р. Лішык), Караліна Капковіч (настаўніца — I. П. Сідорчык, канцэртмайстар Я. М. Крывіня), Марк Габайдулін, Вольга Іода (настаўніца А. Л. Хілевіч, канцэртмайстар. М. М. Пуйто), Данііл Шуляк (настаўніца Д. А. Мікуліч), Таццяна Марачынская (настаўніца Т. В. Царук), Эльвіра Задзярэй, Наталля Варабей (настаўніца А. I. Ярмак), узорны ансамбль скрыпачоў "Зорачкі".



ДЗЯТЛАЎСКАЕ ДТСААФ У ТРОЙЦЫ ЛІДАРАЎ

"Працаваць плённа і мэтанакіравана" -- гэта выслоўе даўно ўжо стала дэвізам работнікаў раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. На працягу апошніх пяці гадоў Дзятлаўскае добраахвотнае таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту стойка замацавалася ў тройцы лідараў ў абласным рэйтынгу сярод 67 галіновых арганізацый Гродзеншчыны. Не стаў выключэннем і мінулы, 2013 год: "па выніках работы і за дасягнутыя высокія паказчыкі ў выкананні пытанняў статутнай дзейнасці" калектыў узнагароджаны дыпломам другой ступені Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Валянцін Анатольевіч Верабей, старшыня арганізацыі, лічыць, што паспяховасць работы калектыву залежыць ад умення працаваць зладжана і адказна адносіцца да даручанай справы.