Дабрыня ратуе свет

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НЯХАЙ ДОЎЖЫЦЦА ЖЫЦЦЁ

Гарачае лета… Спякота. Вельмі добры час для адпачынку, асабліва каля рэчкі або возера. Так-так, у нас, у Беларусі, каля нашых вадаёмаў. У такі час вельмі хочацца піць усім: людзям, жывёлам, раслінам.

Па вузкай сцяжынцы, што ўецца па лузе, ідзе невялікі хлопчык, гадоў сямі. І раптам чуецца зычны голас:
-- Бабуля, бабулечка, глянь на гэтую бярозку. Чаму на ёй жоўтыя лісцікі і некаторыя ўжо апалі? Яшчэ ж да восені далёка.

І сапраўды, сярод зеляніны жаўцела сваёй лістотай бярозка.
-- Можа, яна захварэла, -- адказала бабуля. – Ёй трэба дапамагчы!