Дабрачыннасць



Дабрачыннасць як работа і стыль жыцця

У нашым раёне актыўна дзейнічаюць грамадскія арганізацыі. Адна з іх - Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. Гэта добраахвотнае рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне, якое заснавана на інтарэсах грамадзян з мэтай вырашэння сацыяльных праблем.



Сіла - у сяброўстве і дабрыні

Добрых цудаў чакаюць людзі напярэдадні калядных і навагодніх святаў. Цуды і сапраўды здараюцца, калі побач ёсць надзейныя сябры, гатовыя падаць руку дапамогі. 3 гэтай мэтай Дзятлаўшчыну чарговы раз наведалі ўдзельнікі дабрачыннай місіі "Рука ў руцэ".



Дапамога ад "Сяброў Дзятлава"

3 дабрачынным візітам наш раён чарговы раз наведалі валанцёры арганізацыі "Сябры Дзятлава" з Люксембурга. Арганізацыя супрацоўнічае з нашым рэгіёнам на працягу многіх гадоў і кожны год прыязджае з новай дапамогай.



Дапамога "Сафіі"

Ha Дзятлаўшчыне пабылі прадстаўнікі Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання "Сафія" — гуманітарныя валанцёры Пол і Уэндзі Дотсан і выканаўчы дырэктар МДГА "Сафія" Сяргей Зубовіч. Мэтай іх візіту было завяршэнне аднаго з гуманітарных праектаў.



Сябры з Галандыі наведалі Дзятлаўшчыну

Напярэдадні чарговай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі Дзятлаўскі раён наведалі прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі "Дзеці Чарнобыля". У Беларусь яны прыязджаюць двойчы на год, гэта іх 39-ы візіт.

Муж і жонка Дан і Ханні Пландсоен, а таксама іх сябар Пім прыехалі з галандскага горада Капэла, каб аказаць дапамогу людзям, якія жывуць на тэрыторыі, забруджанай у выніку аварыі на ЧАЭС. У нашым раёне яны падтрымліваюць стасункі з Дварэцкім і Мяляхавіцкім сельсаветамі. Па традыцыі госці з Еўропы прыязджаюць на Дзятлаўшчыну з фінансавымі сродкамі, каб тут набыць мясцовыя харчовыя тавары і сфарміраваць пасылкі для адраснай дапамогі. Сёлета толькі на тэрыторыі згаданых сельскіх саветаў іх перадалі 120.



ДАПАМОГА АД "СЯБРОЎ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ"

Арганізацыя "Сябры Дзятлаўшчыны" з Люксембургу якую складанщь 14 чалавек і якой кіруе Альфрэд Гіём, ужо на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з нашым рэгіёнам. Сёлета яны таксама наведали раён з дабрачыннымі мэтамі. Галоўная з іх — гэта дапамога адзінокім пажылым людзям, шматдзетным сем'ям.

У рамках сёлетняга візіту "Сябры Дзятлаўшчыны" набылі памперсы для бальніцы сястрынскага догляду ў Гезгалах, 7 камп'ютараў для раённай бальніцы.



ПАДАРУНКІ АД СЯБРОЎ 3 ЛЮКСЕМБУРГА

У чарговы раз Дзятлаўшчыну наведалі госці з Люксембурга — Рэнэ і Жоэль Фіш, муж і жонка, прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі "Сябры ахвяраў Чарнобыля", або проста "Сябры", як яны часта сябе называюць пры размове. Штогод "Сябры" наведваюць наш раён з дабрачыннымі візітамі, у час якіх імкнуцца дапамагчы тым жыхарам, якія маюць у гэтым найбольшую патрэбу.

Вось і на гэты раз у сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава іх чакалі з нецярпеннем, а сустракалі з вялікай радасцю. Справа ў тым, што кожны з сямі дзяцей, якія цяпер знаходзяцца ва ўстанове, склаў пералік самых неабходных або проста жаданых рэчаў: іх паабяцалі набыць спонсары. Сярод падарункаў, якія ўручалі Рэнэ і Жоэль Фіш былі цацкі, фен, плойка, касметычныя сродкі, школьныя рэчы, а таксама цукеркі і напоі. На памяць аб сустрэчы зрабілі агульны фотаздымак.



СЁСТРЫ МІЛАСЭРНАСЦІ. НА СЛУЖБЕ ДАБРЫНІ

Служба сясцёр міласэрнасці з'яўляецца ў многім візітнай карткай Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Створана яна для аказання медыка-сацыяльнай дапамогі найбольш неабароненым группам насельніцтва — людзям з абмежаванымі магчымасцямі, адзінокім састарэлым грамадзянам. I невыпадкова гэтая задача ўскладзена менавіта на сясцёр міласэрнасці. Сэнс назвы нібыта нагадвае чалавеку, які знаходзіцца на абслугоўванні, што побач з ім — блізкія і амаль родныя людзі, гатовыя заўжды прыйсці на дапамогу і проста выслухаць.



ДА ДЗЯЦЕЙ - 3 ДОБРЫМ СЭРЦАМ

Менавіта пад такім дэвізам прайшла дабрачынная акцыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Прымеркавана яна была да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Актыўна да дабрачыннага мерапрыемства падключыліся і прадстаўнікі іншых арганізацый і службаў раёна.



СПОНСАРСКАЯ ДАПАМОГА АД СЯБРОЎ 3 ГАЛАНДЫІ

Дан і Ханні Плгандсоен — прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі з Галандыі. На пачатку гэтага тыдня яны прыехалі ў Беларусь, наведалі Ваўкавыск і аграгарадок Дварэц Дзятлаўскага раёна.

На працягу многіх гадоў госці з Галандыі аказваюць спонсарскую дапамогу дзіцячаму касцёватуберкулёзнаму цэнтру ў Ваўкавыску, Дварэцкай амбулаторыі, яслі-саду, які размешчаны ў аграгарадку. Таксама яны дапамагаюць бальніцы сястрынскага догляду ў Гезгалах.

Цяперашні прыезд у Беларусь стаў 34-ым па ліку для Дана Пландсоена. Штогод — а гэта ў кастрычніку і красавіку—разам з ім прыязджаюць і іншыя прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі. На гэты раз — Арт і Нандэ. Яны працуюць, але каб паўдзельнічаць у дабрачыннай справе, узялі водпуск за свой кошт. Пераадольваць моўны бар'ер Дану і Ханні, іх сябрам дапамагае Рэгіна Мікалаеўна Каракулька, былая загадчыца Дварэцкай амбулаторыі.