Да ўвагі грамадзян раёна

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“П’ЯНСТВУ – НЕ!”

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ёсць выпадкі атручвання грамадзян этылавым алкаголем і сурагатамі алкаголю.

Значнай таксама з’яўляецца колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, якія былі ўчынены ў стане алкагольнага ап’янення.

У сувязі з гэтым у дзяжурнай часці палка патрульна-паставой службы міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама створана і кругласутачна працуе тэлефонная лінія “П’янству – не!” Патэлефанаваўшы на яе, вы можаце паведаміць аб фактах незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагону і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, а таксама аб фактах гвалту ў сям’і, іншую інфармацыю аб злачынствах і правапарушэннях.



ЗАХАВАННЕ ПРАВІЛАЎ ВЫКАРЫСТАННЯ ПАВЕТРАНАЙ ПРАСТОРЫ – ПАТРАБАВАННЕ ДНЯ

У сувязі з пашырэннем магчымасцяў грамадзян Рэспублікі Беларусь набываць лятальныя апараты, павялічваецца колькасць выпадкаў выкарыстання паветранай прасторы на малых вышынях.

Толькі ў 2012 годзе зафіксаваны і прыпынены дванаццаць выпадкаў выкарыстання паветранай прасторы. Прычым, небяспека парушэння правілаў выкарыстання паветранай прасторы заключаецца ў тым, што гэта садзейнічае павышэнню рызыкі авіяцыйных здарэнняў, стварае пагрозу жыццю і здароўю грамадзян, бяспекі дзяржавы.



ПРОЙДУЦЬ ГРАМАДСКІЯ СЛУХАННІ

27 студзеня 2013 года ў 10 гадзін у сельскім Доме культуры аграгарадка Жукоўшчына будзе праводзіцца слуханне па пытанні выдалення аб’ектаў расліннага свету.

Выдаленне аб’ектаў расліннага свету будзе праводзіцца па хадайніцтве старасты аграгарадка Жукоўшчына з мэтай добраўпарадкавання тэрыторыі зоны адпачынку каля возера аграгарадка Жукоўшчына.

Адказны за правядзенне грамадскіх слуханняў галоўны спецыяліст Дзятлаўскай землеўпарадкавальнай службы і стараста аграгарадка Жукоўшчына В. П. Верамейчык. Тэлефон 2-40-41.