Да ўвагі жыхароў раёна

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


БУДЗЕ СФАРМІРАВАНЫ АДДЗЕЛ ПРЫМУСОВАГА ВЫКАНАННЯ

Суд Дзятлаўскага раёна інфармуе фізічных і юрыдычных асобаў, што, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 года №530, з 1 студзеня 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь ствараецца адзіная сістэма органаў прымусовага выканання судовых пастановаў і іншых выканаўчых дакументаў. Яна будзе сфарміравана на базе Міністэрства юстыцыі і Галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў.

Ва ўсіх судах Рэспублікі Беларусь усе судовыя выканаўцы, якія раней былі ў штаце, будуць выведзены са штату судоў.



РАДЫЁ “ДЗЯТЛАВА” ЗМЯНЯЕ ЧАС ВЯШЧАННЯ

З 1 верасня 2013 года радыё “Дзятлава” змяняе час вяшчання. Перадачы раённага радыё вы зможаце пачуць: з 6.25 да 6.40 у панядзелак; з 22.05 да 22.30 у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу. Усе перадачы будуць трансліравацца як па правадной, так і па эфірнай сетцы вяшчання (частата 66,56 МГц).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-10-30.



СКАСАВАННЕ І ЗМЯНЕННЕ МЕЖАЎ СЕЛЬСАВЕТАЎ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на разгляд грамадзян Дзятлаўскага раёна інфармацыю аб плануемым разглядзе пытання аб зменах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскага раёна: скасаванне Рудаяварскага і Раготнаўскага сельсаветаў, змяненне межаў Парэцкага і Дварэцкага сельсаветаў.

У склад Парэцкага сельскага савета плануецца ўключыць землі Рудаяварскага сельсавета агульнай плошчай 75,4 квадратных кіламетра з населенымі пунктамі Руда Яварская, Вялікая Воля, Гута, Капці, Навасёлкі. У гэтых населеных пунктах жывуць 452 чалавекі. Аб'яднанне тэрыторый дадзеных сельсаветаў звязана з улікам дзеючых межаў СВК "Хвінявічы". Цэнтрам сельсавета будзе аграгарадок Хвінявічы.



КРУГЛАСУТАЧНА ПРАЦУЕ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ "П'ЯНСТВУ -- НЕ"

У дзяжурнай часці палка патрульна-паставой службы міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама створана і кругласутачна працуе тэлефонная лінія “П’янству – не”.

Патэлефанаваўшы, вы можаце паведаміць пра факты незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагона і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, а таксама пра факты насілля ў сям’і і іншую інфармацыю аб злачынствах і правапарушэннях.

Ананімнасць гарантуецца.



ЖКГ: Аб устанаўленні тарыфаў на паслугі па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых бытавых адходаў

Дзятлаўскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі паведамляе, што з 16 лістапада 2012 года ўступіла ў сілу Рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 8.11.2012 года №635 “Аб устанаўленні тарыфаў на паслугі па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых бытавых адходаў, якія аказваюцца насельніцтву”, згодна якім тарыф на вываз і абясшкоджванне ЦБА для насельніцтва складае 20700 рублёў за 1 кубічны метр, а тарыф, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне – 33500 рублёў за 1 кубічны метр.

Сярэдняўзважаны тарыф на вываз і абясшкоджванне ЦБА для насельніцтва за лістапад 2012 года складзе 14490 рублёў за 1 кубічны метр, а тарыф, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне -- 27850 рублёў за 1 кубічны метр.



ШАНОЎНЫЯ ТЭЛЕГЛЕДАЧЫ

З мэтай рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па ўкараненні лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2005 года №1406 і згодна з графікам паэтапнага адключэння аналагавага ТБ, з 1 кастрычніка 2014 будзе адключана вяшчанне аналагавага сігнала ў зоне вяшчання Слонімскага цэха УКВР (в. Н. Стража).

Па пытаннях інфармавання аб пераходзе на лічбавае вяшчанне арганізавана служба “гарачых” тэлефонных ліній даведачна-кансультацыйнага характару па пытаннях, звязаных з дзейнасцю Слонімскага цэха УКВ радыёстанцый па аўторках з 10 да 12 гадзін па тэлефоне 8-01562-5-00-37, 5-00-39. Па пытаннях укаранення лічбавага вяшчання інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (СІС) 172, а таксама на сайце brtpc.by. Неабходную інфармацыю можна атрымаць у начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага райвыканкама (2-29-50), начальніка абласнога аддзела ідэалагічнай работы (77-15-49).



ПРАПАНОВА АБ КУПЛІ АКЦЫЙ

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, тэл. 8-0152-72-31-90, УНП 500199703) набывае акцыі ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” (г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 103) у фізічных асобаў-акцыянераў ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.

Колькасць набываемых акцый: 12870 простых (звычайных) акцый. Кошт набыцця -- 200000 беларускіх рублёў. Аплата за набытыя акцыі будзе праводзіцца на рахунак прадаўца на працягу 10 рабочых дзён з моманту залічэння адчуджаемых акцый на рахунак “дэпо” Гродзенскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці. Расходы па дзяржаўнай рэгістрацыі дагавораў куплі-продажу і дэпазітарных пераводах нясе пакупнік акцый.



АКЦЫЯ “ЧЫСТЫ ЛЕС”

Вырашаючы важныя дзяржаўныя задачы ў галіне ўзнаўлення, аховы і абароны лясоў, арганізацыі лясной гаспадаркі штогод накіроўваюць значныя сілы і сродкі на добраўпарадкаванне лясоў, навядзенне парадку ў лясным фондзе.

13 кастрычніка бягучага года ў рэспубліцы праводзіцца добраахвотная акцыя “Чысты лес” пад дэвізам “Лёс лесу ў нашых руках. Гэтае грамадскае мерапрыемства мае за мэту садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванню лясоў, прыцягненню ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносінаў да лясных багаццяў Беларусі.



Аб правядзенні вакцынацыі

У красавіку-маі 2012 года з мэтай прафілактыкі шаленства праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёлаў. Прымяняюцца прынады з вакцынацыяй. Раскідваць іх будзе авіяцыя.

Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага ці жоўта-карычневага колеру масай да 30 грамаў, зробленага з кампанентаў кармоў, прыдатных да ежы драпежных жывёлаў. Прынада мае спецыфічны пах. У ёй змешчана капсула з вакцынай.

Забараняецца браць прынаду рукамі і скормліваць яе хатнім жывёлам. Не дапускаецца кантакт дзяцей з прынадай. Пры выпадковым пападанні вакцыны (змесціва капсулы) на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, роту ці носу іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% растворам пітной соды, звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.



Пасведчанні ліквідатараў будуць мяняцца

Згодна з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 года № 407 "Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы" з 1 студзеня па 31 снежня 2012 года ў рэспубліцы праводзіцца абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на пасведчанні пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ад іншых радыяцыйных аварый.

Для гэтага грамадянам неабходна звярнуцца ў дзяржаўны орган (арганізацыю), якая праводзіла перарэгістрацыю пасведчання, падаць заяву, арыгінал (дублікат) пасведчання, два фотаздымкі 3x4 см, пашпарт.