Да ўвагі грамадзян

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ ДА ЗНАХОДАК У ЗЯМЛІ

З года ў год вайна нагадвае пра сябе страшнымі выбухованебяспечнымі знаходкамі, якія да гэтай пары ляжаць у зямлі.

Па статыстыцы, пік выяўлення снарадаў і мін прыпадае на перыяд правядзення пахатных работ ў полі вясной і восенню.

Будзьце асцярожныя, калі раптам вы знойдзеце старую ржавую міну, гранату ці снарад. Не спрабуйце дастаць яе з зямлі, перавозіць яе і тым больш біць ці разбіраць. Праляжаўшы працяглы час, дэталі ўзрывальніка часткова разбурыліся, і нават ваш лёгкі дотык можа прывесці механізм у дзеянне, адбудзецца непапраўнае.



ВЫЯЗНОЕ КОНСУЛЬСКАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ

19 лістапада 2012 года з 11 да 13 гадзін у будынку Гродзенскага гарвыканкама Генеральнае консульства Украіны ў Брэсце будзе праводзіць выязное консульскае абслугоўванне грамадзян Украіны, якія пражываюць у г. Гродне і Гродзенскай вобласці.



РКЦ №5 ААТ "Белаграпрамбанк" у Наваельні спыняе сваю дзейнасць

У сувязі з закрыццём разлікова-касавага цэнтра №5 у г.п. Наваельня аддзялення ААТ "Белаграпрамбанк" у г. Навагрудку, згодна з рашэннем Праўлення банка №18 ад 15.03.2011 года, РКЦ НАВАЕЛЬНЯ НЕ ПРАЦУЕ
з 27 красавіка 2012 года.

Разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных і фізічных асобаў будзе праводзіцца ў РКЦ №3 у г. Дзятлаве.

На працягу другога квартала 2012 года ў г.п. Наваельня будзе ўстаноўлены банкамат.



Калі нельга лавіць рыбу

Слонімская інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармуе рыбаловаў-аматараў аб забароне з 1 па 31 сакавіка лоўлі шчупака звычайнага. Інспекцыя напамінае аб норме вылаву, устаноўленай правіламі ў памеры 5 кг. Аб забароне лоўлі рыбы з адначасовым выкарыстаннем аднаго ці розных відаў прыладаў рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш за 10 штук, а таксама аб забароне прымянення на прыладах рыбалоўства двайных і трайных кручкоў без блясны, натуральней ці штучнай нажыўкі.

Пры аматарскім рыбалоўстве дазваляецца лоўля рыбы, якая не дасягнула прамысловай меры, прыведзенай ніжэй, па норме не больш за 20 працэнтаў ад колькасці вылаўленай рыбы кожнага з відаў, для якіх устаноўлена прамысловая мера: шчупак звычайны - 35 см, язь - 25 см, лінь - 22 см, амур белы - 40 см, карп (сазан) - 25 см, жэрах -34 см, сом звычайны - 70 см, судак - 40 см, налім - 36 см, галавень - 25 см, рак - 9 см.



Будзьце гатовыя да паводкі

Каляндарная вясна ўжо прыйшла, а вось прырода яшчэ не спяшаецца прачынацца. Павышэнне сярэднясутачных тэмператур вышэй за норму чакаецца ўжо хутка, а значыць, паводкі нам не пазбегнуць.

Паводку, якая чакае нас гэтай вясной, спецыялісты называюць "нармальнай". Але, верагодна, разводдзе будзе моцным - снегу толькі ў лютым выпала больш за норму. Таўшчыня покрыва - ад 20 да 40 см. Гэта дастаткова вялікія запасы вады, якая пагражае нам падтапленнем.

Вада на большасці рэк выйдзе на пойму, магчыма, будуць падтоплены сельгасугоддзі пойменных участкаў рэк. Разам з тым, нават пры звычайным развіцці паводкавай сітуацыі, насельніцтву і сельскай гаспадарцы рэспублікі наносіцца вялікая шкода.



Прыём вядуць юрысты: кожную апошнюю пятніцу ў раённай бібліятэцы

Згодна з Пастановай Міністэрства юс-тыцыі Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2007 года № 86 са зменамі ад 14 жніўня 2008 № 47 бясплатная юрыдычная дапамога аказваецца істцам у судах першай інстанцыі пры вядзенні справаў, звязаных з працоўнымі адносінамі, аб спагнанні аліментаў, аб кампенсацыі шкоды, нанесенай калецтвам, звязаным з працай, аб кампенсацыі шкоды, прычыненай смерцю кармільца.

Таксама бясплатная юрыдычная дапамога аказваецца дзецям у іх інтарэсах, іх бацькам (апекунам, папячыцелям) у інтарэсах дзяцей пры дачы кансультацый, састаўленні прававых дакументаў аб узбуджэнні справаў у судах, а таксама ў судах першай інстанцыі пры вядзенні справаў, звязаных з працоўнымі адносінамі, аб спагнанні аліментаў, аб кампенсацыі шкоды, прычыненай пагаршэннем здароўя, звязаным з работай.