Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МАЕ ПАДАРОЖЖЫ У БРЭСТ I ХАТЫНЬ

Я са сваей сям’ёй люблю падарожнічаць. Віды транспарту ў нашых падарожжах часта змяняюцца: ад аўтобуса і аўтамабіля да веласіпеда і байдаркі залежна ад маршрутаў. I кожнае падарожжа варта доўгага расказу.

У гэтым годзе мы святкуем 70-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Таму я раскажу пра свае падарожжы ў Брэсцкую крэпасць і мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Наша сямейная паездка ў Брэсцкую крэпасць планавалася цэлы год. I вось 22 чэрвеня 2014 года ў 4 гадзіны раніцы мы апынуліся ў крэпасці. Летась наша краіна адзначала 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму мітынг-рэквіем, які праходзіць у крэпасці штогод, быў асаблівы - прыехала вельмі многа гасцей.



"ДЗЯКУЙ ЗА ПЕРАМОГУ!”

Напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі піянеры атрада імя Ціхана Барана Наваельнянскай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Дзякуй за Перамогу!”, сімвалам якой стала чырвоная зорка з аднайменным надпісам.



3 МАЛІТВАЙ ПРАЗ УСЮ ВАЙНУ, 3 БОГАМ У СЭРЦЫ ПРАЗ ЖЫЦЦЁ

Васіль Зяновіч, вядомы на Дзятлаўшчыне як ветэран Вялікай Айчыннай вайны, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў гарпасёлку Казлоўшчына, дзе ён служыўз 1957 па 1987 год, усё свае жыццё прысвяціў Богу, Айчыне і людзям.

Нарадзіўся Васіль Зяновіч у 1911 годзе ў вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У мясцовым храме быў псаломшчыкам-рэгентам царкоўнага хору. У гады вайны пайшоў у Чырвоную Армію, каб абараняць Айчыну ад ворагаў. Прайшоў цяжкі шлях салдата, сумленна выконваючы свой вайсковы абавязак. На фронце быў на перадавых пазіцыях: вызваляў Прагу, удзельнічаў ва ўзяцці Берліна.

Праз усю вайну будучы святар прайшоў з гарачай малітвай да Бога. Ужо ў мірны час ён казаў, што менавіта малітва абараняла яго ад варожых куляў і снарадаў, правяла жывым і здаровым праз пекла вайны да роднага парога.



ПАТРЫЯТЫЗМ АНЛАЙН

"Хто такі патрыёт? Ён дарослы, як тата, ці маленькі, як я? Патрыёт - гэта прафесія такая?” Нашы маленькія дзеці-чамучкі часта задаюць пытанні, на якія дарослым бывае вельмі няпроста адказаць. Тут на дапамогу бацькам прыходзяць педагогі дашкольных навучальных установаў, якія маюць правільныя словы і цікавыя методыкі для гарманічнага, у тым ліку патрыятычнага выхавання нашай падрастаючай будучыні. Доказам таму - незвычайныя заняткі ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава, якія правяла педагог Аліна Гіго.

У занятках, прысвечаных абаронцам Айчыны, прымалі ўдзел выхаванцы старэйшай групы дашкольнай навучальнай установы. Аліна Аляксандраўна распавяла дзецям, хто такія абаронцы Айчыны і навошта яны патрэбны кожнай краіне. Педагог паспрабавала патлумачыць і нават паказаць дзецям, што такое вайна і чым яна страшная для чалавека.



ДОЎГІЯ ВЁРСТЫ ВАЙНЫ НАДЗЕІ ЯКАЎЛЕЎНЫ ШУЛЯК

КАЛІ ПРЫХОДЗЯЦЬ УСПАМІНЫ

Мой гарадскі пасёлак Наваельня размясціўся на беразе возера пад стромкімі соснамі. Улетку тут асабліва прыгожа і пахне хвояй, а неба такое высокае і блакітнае, што балюча вачам. Здаецца, так спакойна і мірна ў Наваельні было заўжды, але гэта не так. Вуліцы нашага пасёлка памятаюць фашысцкую акупацыю. Лёсы людзей многіх нацыянальнасцяў у час Вялікай Айчыннай вайны былі цесна звязаны з гэтым населеным пунктам, пра што сведчаць экспазіцыі народнага музея Наваельнянскай сярэдняй школы “Дзеці ліхалецця”.

Але сёння хачу расказаць не пра дзяцей палітэмігрантаў, а пра лёс маёй зямлячкі, жыхаркі нашага гарпасёлка Надзеі Якаўлеўны Шуляк, дзяцінства якой апаліла вайна. Надзея Якаўлеўна добразычлівая, шчырая, ветлівая, спагадлівая. Яна змагла наперакор ударам лёсу захаваць усю веліч і прыгажосць чалавечай душы. А выпрабаванняў на яе долю выпала шмат. Мне толькі 14 гадоў, але і я разумею: не дай Бог зведаць такія пакуты. Бабуля Надзя - жывая сведка глумления і здзекаў фашысцкіх захопнікаў над людзьмі, якія трапілі пад акупацыю.



УЗНАГАРОДА БЫЛОМУ ПАРТЫЗАНУ

Днямі юбілейны медаль “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг. ” быў уручаны ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аляксандру Аляксандравічу Валуевічу. 3 1944 года ён абараняў Радзіму ў складзе партызанскай брыгады імя Дзяржынскага, атрада імя Жданава.

Партызаны дзейнічалі на малой радзіме ветэрана - у раёне вёсак Ходасы, Чарэшня, Баграва. Усяго ў брыгадзе было звыш 1200 чалавек. Як узгадвае сам партызан: “Не было і дня, каб мы проста сядзелі, кожны дзень нешта адбывалася. Хадзілі ў дазор, рабілі падрывы на чыгунцы, сядзелі ў засадзе.



ЗАПАЛЬШЧЫЦА НАСЦЯ

Сяло Гаршына, Андрэеўскі раён Арэнбургскай вобласці, пачатак вайны. Дзяўчынцы Насці споўнілася толькі 15 гадоў. Мужчыны пайшлі на фронт, працоўнай сілы не хапала. Таму ў 1942 годзе Насцю з сястрой Рымай адправілі працаваць у шахту №20 траста "Ленінвугаль", што ў Карагандзе.

Яе працоўны шлях пачаўся з нялёгкай і небяспечнай для дзяўчынкі пасады - запальшчыца. Яна вельмі добра памятае свой першы спуск у шахту: “Цёмна, нібы ў падвале з зачыненымі дзвярыма стаіш. Мяне адправілі на паверхню запаліць патухлыя лямпы Вольфа, якімі карыстаюцца шахцёры. Калі я зноў спусцілася, то ўбачыла спрэчку паміж работнікамі. Мужчыны на эмоцыях расхапалі лямпы і
пайшлі ў розныя бакі. А я засталася адна ў поўнай цемры, было вельмі жудасна".



АД НАШЧАДКАЎ - НІЗКІ ПАКЛОН

Днямі патрыятычную эстафету акцыі “Раўненне на Перамогу" пераняў Казлоўшчынскі сельскі савет.

На сёння казлоўшчынская зямля - самая багатая на ветэранаў: на тэрыторыі сельскага Савета жывуць восем былых воінаў Чырвонай арміі і партызан. Гэта Надзея Дзям'янаўна Бурцава, Аляксандра Пятроўна Савельева, Іван Іосіфавіч Зелянеўскі, Віктар Міронавіч Мазоль, Фёдар Васільевіч Шалесны, Марыя Якаўлеўна Цімафейчык, Іван Сяргеевіч Грабнёў, Ганна Кузьмінічна Робата.



АТРЫМАЛІ ЮБІЛЕЙНЫЯ МЕДАЛI

У рамках патрыятычнай акцыі “Раўненне на Перамогу” былі ўручаны чарговыя юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням канцлагерау, турмаў, гета і іншых месцау прымусовага ўтрымання.

70 ГАДОЎ ПЕРАМОГІ І ВЕК ЖЫЦЦЯ



У ВЕТЭРАНА - ДВАЙНЫ ЮБІЛЕЙ

У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў свой дзевяносты дзень нараджэння сустрэў жыхар гарпасёлка Наваельня ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Іванавіч Костан.

Семдзесят год таму, у далёкім 1944-м, ён быў прызваны ў войска. Ваяваў на 1-ым Украінскім фронце ў 28-й танкавай дывізіі ў складзе 664-га гвардзейскага палка. Вызваляў ад фашысцкай навалы Польшчу, Прагу, дайшоў да Берліна. Сустрэўшы Перамогу, Іван Іванавіч працягнуў вайсковую службу ў Брэсце, адкуль у 1947 годзе вярнуўся дадому. За ўзорную службу і гераізм ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй", “За ўзяцце Берліна", “За адвагу", падзячным лістом ад Вярхоўнага галоўнакамандуючага І.В. Сталіна за ліквідацыю паўднёва-ўсходняй групіроўкі Берліна, мае юбілейныя медалі.