Cлужба 102

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЯК ЗНІЗІЦЬ КОЛЬКАСЦЬ РЭЦЫДЫЎНЫХ ЗЛАЧЫНСТВАЎ?

За 7 месяцаў 2014 года па скончаных справах назіраецца нязначнае зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых асобамі з нязнятай і непагашанай судзімасцю (з 51 да 48), іх удзельная вага сярод іншых злачынстваў па скончаных крымінальных справах зменшылася з 60% да 51,6% (сярэднеабласны паказчык -- 45,2%).

З 48 злачынстваў, учыненых раней судзімымі асобамі, беспрацоўнымі ўчынены 32 (66,6%), у стане алкагольнага ап'янення -- 15 (31,2%). У параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года колькасць такіх злачынстваў знізілася на 5,9%. Рост адзначаецца на тэрыторыі 4 адміністрацыйных участкаў: Данілавіцкага (з 7 да 11), Наваельнянскага (з 9 да 10), Казлоўшчынскага (з 7 да 8), Войневіцкага (з 0 да 1). Не дапушчана ўчынення злачынстваў раней судзімымі асобамі на тэрыторыі Вензавецкага, Дзятлаўскага, Мяляхавіцкага сельскіх саветаў.



ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ МАНІТОРЫНГУ АБ РАБОЦЕ ДЗЯТЛАЎСКАЙ МІЛІЦЫІ

Як паведаміў карэспандэнтцы газеты начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Жалнерчык, падведзены вынікі сёлетняга маніторынгу сярод насельніцтва раёна аб рабоце дзятлаўскай міліцыі.

-- Згодна з загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, -- расказвае Анатоль Вацлававіч, -- у нашай краіне штогод праводзіцца маніторынг райаддзелаў міліцыі па вывучэнні меркавання грамадзян аб рабоце праваахоўнікаў, абгрунтаванасці мераў, прымаемых па ўмацаванні правапарадку. Мэты апытання -- высветліць рэальную абстаноўку, якая складваецца ў райаддзеле, ацаніць аб'ектыўнасць мераў, прымаемых міліцыяй па навядзенні парадку. Акрамя таго, насельніцтва дае сваю ацэнку дзеянням супрацоўнікаў, недахопам у іх рабоце. Даныя маніторынгу рахункуюцца на ўзроўні рэспублікі, вызначаюцца тыповыя недахопы ў рабоце беларускай міліцыі, шляхі іх ухілення і ўдасканалення супрацоўніцтва ахоўнікаў правапарадку з насельніцтвам. Такім чынам, ацэнка работы даецца не толькі па лічбавых паказчыках аб колькасці ўчыненых і раскрытых злачынстваў, а з пункту гледжання грамадскасці аб рабоце міліцыі ў цэлым. Гэта своеасаблівы кантроль насельніцтва за работай міліцыі, які дазваляе праваахоўнікам працаваць больш зладжана, аб'ектыўна рэагаваць на звароты грамадзян, іх заявы і паведамленні. Такім чынам, умацоўваецца сувязь насельніцтва з міліцыяй, мы знаходзім паразуменне ў грамадзян і чакаем ад іх садзеяння ў барацьбе са злачыннасцю і ва ўмацаванні правапарадку.



ЯК ЗНАЙСЦІ ЎПРАВУ НА ХАТНЯГА БУЯНА?

У народзе кажуць: "Милые бранятся -- только тешатся". На жаль, гэтая прымаўка не адпавядае рэчаіснасці. Як сведчыць практыка, пераважная большасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў учыняецца менавіта ў адносінах да блізкіх родных. Звычайна, гэта людзі, якія жывуць разам і вядуць сумесную гаспадарку, незалежна ад адзнакі ў пашпарце. Наогул, калі родныя або закаханыя кідаюцца адзін на аднаго з кулакамі, тут ужо не да ўсмешак і рамантыкі.

Згодна з артыкулам 12 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за цяжкія злачынствы законам прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 12 гадоў, за асабліва цяжкія -- на тэрмін звыш 12 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

За 2013 год з 4 забойстваў, зарэгістраваных на тэрыторыі Дзятлаўшчыны, 2 былі ўчынены былымі сужыцелем (Вензавецкі сельскі савет) і сужыцелькай (Гезгалаўскі сельскі савет). Разглядаючы абставіны гэтых злачынстваў, варта зазначыць, што яны не адбыліся выпадкова, ім папярэднічалі сямейна-бытавыя канфлікты.



НОВЫ ГРАФІК ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН ПА ПЫТАННЯХ АБАРОТУ ЗБРОІ

Згодна з загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2014 года №22, унесены змяненні ў прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў па пытаннях абароту зброі. У сувязі з гэтым, прыём будзе здзяйсняцца па новым графіку:

  • аўторак і чацвер з 15 да 20 гадзін;
  • серада і пятніца з 8 да 13 гадзін;
  • субота з 9 да 13 гадзін.

Прыём будзе весці старшы інспектар па дазваляльнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама маёр міліцыі Аляксандр Расціслававіч Лабар. У час яго адсутнасці прымаць грамадзян будзе старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама маёр міліцыі Сяргей Іосіфавіч Шпакоўскі.



РАЗАМ ЗМАГАЕМСЯ З ПРАБЛЕМАЙ АЛКАГАЛІЗАЦЫІ НАСЕЛЬНІЦТВА

З года ў год праблемы п'янства, алкагалізму, учынення злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення застаюцца актуальнымі для Дзятлаўшчыны. У 2013 годзе на тэрыторыі раёна былі ўчынены 196 злачынстваў (у 2012 годзе -- 244), 55 з іх учынены грамадзянамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення (у 2012 годзе -- 73). Удзельная вага "п'яных" злачынстваў у ліку астатніх склала 36,4%. Ад атручэння алкаголем летась памерлі 3 жыхары раёна.

Міліцыя канфіскавала з незаконнага абароту 1653 літры алкагольнай прадукцыі, 426 з якіх -- самагон, 57 -- спіртаўтрымліваючая вадкасць, 1170 -- самагонная бражка. Таксама праваахоўнікі знішчылі 21 самагонны апарат. Да адміністрацыйнай адказнасці за незаконны абарот алкаголю былі прыцягнуты 80 грамадзян.



"РАЗАМ СУПРАЦЬ НЕЛЕГАЛЬНАГА АЛКАГОЛЮ"

Агульнарэспубліканская прафілактычная акцыя пад такой назвай праходзіць у Беларусі з 12 па 18 снежня 2013 года. Мэта мерапрыемства -- зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, і зніжэнне колькасці грамадзян, якія памерлі ад атручэння алкаголем.

Барацьба з п'янствам і алкагалізмам, мінімалізацыя іх негатыўных наступстваў -- адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці органаў унутраных спраў. У Беларусі на заканадаўчым узроўні замацавана забарона на выраб і збыт самагону, распіццё алкагольных і слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах.



ЯК ПАДРЫХТАВАЦЬ КАДРЫ ЯШЧЭ СА ШКОЛЫ

З ініцыятывы аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, на базе СШ №3 г. Дзятлава сёлета пачаў працаваць юрыдычны клас. Дзевяць дзесяцікласнікаў, якія выявілі жаданне ў далейшым звязаць выбар сваёй прафесіі з прававым накірункам, з верасня пачалі наведваць дадатковыя заняткі, на якіх настаўнікі расказваюць ім аб патрабаваннях законаў Рэспублікі Беларусь, правах і свабодах грамадзян нашай краіны.

Група кадраў раённага аддзела міліцыі з мэтай прафарыентацыі старшакласнікаў наладжвае сувязь з кіраўніцтвам установы адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Белпрусь", якое паабяцала аказваць педагогам СШ №3 г. Дзятлава метадычную дапамогу і высылаць неабходную літаратуру для дадатковых заняткаў са школьнікамі.



ЗАПРАШАЕМ НА ПРАЦУ Ў МІЛІЦЫЮ

Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама запрашае грамадзян на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на пасады кіруючага і радавога саставу.

Хто служыць у міліцыі, той абараняе правапарадак, жыццё, здароўе, правы, волю і законныя інтарэсы грамадзян ад злачынных і іншых супрацьпраўных пасягальніцтваў. Атрымлівае дастойную аплату за працу, мае магчымасць кар'ернага росту, сацыяльныя гарантыі.

На службу ў райаддзел прымаюцца грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых і маральных якасцях, стане здароўя, узроўню асноўнай адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Узрост кандыдатаў -- ад 18 да 25 гадоў (у асобных выпадках магчымы прыём на службу грамадзян, старэйшых за 25 гадоў).



МІЛІЦЫЯ АДШУКВАЕ ВАДЗІЦЕЛЯ, ВІНАВАТАГА Ў СМЕРЦІ ЧАЛАВЕКА

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па арт. 317 ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах да невядомага вадзіцеля.

3 кастрычніка ў перыяд часу з 22.00 да 23.30 гадзін невядомая асоба, якая рухалася на неўстаноўленым аўтамабілі па вуліцы Азёрнай у вёсцы Раготна, каля дома №40 наехала на пешахода. Пацярпелы, мужчына 1992 года нараджэння, ляжаў на праезднай частцы дарогі, і не быў абазначаны святлоадлюстроўваючымі элементамі. У выніку наезда пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.



ЗАМЫКАЙЦЕ ДЗВЕРЫ НА ЗАМОК

З надыходам восені, калі жыхары вёсак займаюцца ўборкай агародаў, палеткаў, ходзяць у лес па грыбы, актывізуецца супрацьпраўная дзейнасць цыганоў. Яны заязджаюць у населеныя пункты нібыта для таго, каб прадаць тканіну, адзенне. Ставяць машыну ў мала прыкметным месцы, заходзяць да вяскоўцаў. Звычайна іх найбольш цікавяць хаты, дзе дзверы не замкнуты і гаспадары адсутнічаюць. Пасля візіту такіх "гасцей" у людзей знікаюць грошы, рэчы.

Так, 3 верасня 2013 года, каля 8 гадзін раніцы, з хаты жыхаркі вёскі Лугомавічы Іўеўскага раёна былі скрадзены каля 30 мільёнаў рублёў. Злачынцы зайшлі ў хату, калі гаспадары былі дома, адцягнулі іх увагу размовай і ўчынілі крадзеж. Паехалі на чырвонай машыне.