Чырвоны Крыж

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Чырвоны Крыж дзякуе сваім партнерам

На публічных старонках у сацыяльных сетках, у грамадскіх месцах, а таксама ў сродках масавай інфармацыі абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа выказвае словы ўдзячнасці на адрас нераўнадушных грамадзян, якія яе падтрымліваюць.



"Мы робім свет лепшым!"

Пад такім дэвізам з 5 па 30 верасня праходзіць месячнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Мерапрыемства прымеркавана да 90-годдзя арганізацыі.

Датай нараджэння Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа лічыцца 6 чэрвеня 1921 года. Першыя крокі арганізацыя рабіла ў цяжкіх умовах, тым не менш у многіх гарадах працавалі пункты атрадаў Чырвонага Крыжа. Дзякуючы іх дзейнасці, да-памога была аказана тысячам людзей, якім яна патрабавалася.

3 часам матэрыяльная база таварыства Чырвонага Крыжа ўмацоўвалася. Ужо да пачатку 1930 года ў Беларусі дзейнічалі звыш 60 лячэбна-прафілактычных устано-ваў Чырвонага Крыжа, у тым ліку першая ў Беларусі паліклініка зубных хваробаў, шматлікія дамы адпачынку для дзяцей, яслі, лазні.