Чалавек і яго справа



Любімая праца на ўсё жыццё

Адзін мудрэц сказаў: "Настаўнік — гэта ахвярная прафесія". Сапраўды, не кожнаму чалавеку, які мае дыплом педагога, пад сілу гэта праца. Некаторыя, не вытрымаўшы яе складанасцяў, ідуць у іншую прафесію. Але большасць, наадварот, не можа расстацца са школай, не ўяўляе сябе без школьнага гоману, цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дораць педагогу сапраўдны стымул да творчасці і самаразвіцця.

Цёплыя словы варта сказаць пра былую настаўніцу і сацыяльнага педагога сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якая сорак гадоў жыцця прысвяціла любімай справе і сёння лічыць сябе шчаслівай, бо рэалізавалася ў прафесіі. Гэта — Яўгенія Яўгенаўна Конюх.



Сям'я Родзькіных: жыццё пад знакам чырвонага крыжа

Сёлета спаўняецца 35 гадоў, як сямейны дуэт загадчыка хірургічнага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Івана Міхайлавіча і доктара-педыятра Ірыны Станіславаўны Родзькіных працуе на Дзятлаўшчыне. Увесь гэты час, верныя клятве Гіпакрата і клятве быць разам у горы і радасці, крочаць яны па жыцці.



Выхавальнік - пуцяводная зорка

Залаты час свайго дзяцінства многія маленькія дзятлаўчане бавяць у дашкольных навучальных установах, дзе па шляху адкрыццяў іх вядзе першы педагог» выхавальнік.



Ажыццявіла мару дзяцінства

У скарбонцы ўзнагародаў былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Надзеі Міхайлаўны Абрамчык - Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі БССР, шэраг абласных і раённых узнагародаў. Надзея Міхайлаўна — прадстаўніца педагагічнай дынастыі. Работа ў школе стала для яе прызваннем, натхненнем душы.

За час прафесійнай дзейнасці Надзея Міхайлаўна выхавала не адно пакаленне вучняў, якія сталі годнымі людзьмі. Мінула шмат гадоў, а яны памятаюць, паважаюць і любяць сваю настаўніцу. Нядаўна яна адсвяткавала свой юбілейны дзень нараджэння. Мы папрасілі Надзею Міхайлаўну падзяліцца ўспамінамі.



ГІСТОРЫЯ - ЦАРЫЦА НАВУК

3 такім перакананнем жыве і працуе настаўніца гісторыі гімназіі №1 горада Дзятлава Лідзія Андрэеўна Ляўкевіч. А калі чалавек у нечым перакананы, то будзе несці святло сваіх перакананняў праз усе жыццё, працаваць так, каб гэта складаная навука, якая патрабуе не толькі ведаў, але і глыбокага аналізу, для школьнікаў перататрылася ў радасную дзею.

У кожнага настаўніка свой педагагічны лёс, свой шлях да сэрцаў дзяцей, свая дарога да педагагічнага майстэрства. Нельга сказаць, што ў некага яна лёгкая і бязвоблачная — усе прабіраюцца праз церні, шукаюць і знаходзяць, губляюць і ідуць наперад, да новых вяршыняў, інакш не будзе настаўніка, не будзе прафесіянала і проста Чалавека з вялікай літары, якім павінен быць кожны ў сваёй прафесіі.



САМАЕ ГАЛОЎНАЕ I КАШТОЎНАЕ - ЧАЛАВЕЧЫЯ АДНОСІНЫ

Дзякуючы намаганням сацыяльных работнікаў, жыццё многіх пажылых людзей напоўнена сэнсам, у іх ёсць надзея і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. На жаль, у наша стагоддзе высокіх тэхналогій пажылыя людзі найчасцей "выпадаюць" з хуткаплыннага жыцця, знаходзяцца на яго перыферыі. У многіх з іх ёсць дзеці, унукі, часам, і праўнукі, аднак наведаць бабулю ці дзядулю яны могуць толькі па выхадных або ў святы, а тыя, хто жыве за мяжой, дык і ўвогуле - раз на год. А старым людзям найчасцей не хочацца перабірацца ў гарады, бо дома і родныя сцены дапамагаюць, і з суседзямі, з якімі жыццё пражылі, шкада развітвацца. Вось і застаюцца яны ў неперспектыўных вёснах і пасёлках дажываць свой век. I як добрыя анёлы-ахоўнікі на дапамогу ім прыходзяць работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму.



ЛЕС ЯК ЛАД ЖЫЦЦЯ

Абход №3 - самы вялікі ў Казлоўшчынскім вопытна-вытворчым лясніцтве, 860 гектараў, раскіданы па мясцовасці. Яго лясы акружаюць Сачыўляны і Гярбелевічы, Малдавічы і Колкі, прасціраюцца аж да Нянадавічаў і Доўбневічаў. Не адзін дзясятак гадоў беражліва, па-гаспадарску, даглядае яго ляснік Алег Яфімік. Магчымасць пагутарыць з Алегам Тадэвушавічам выдалася на яго працоўным месцы, на ўскрайку лесу паблізу вёскі Гярбелевічы.

— Акурат цяпер праводжу высечку догляду, - тлумачыць ляснік, — фармірую лес. Выдаляю непатрэбныя пароды, пакідаю хвойнікі і цвёрдалісцёвыя дрэвы.



Лёс і прызванне настаўніка

"Ты памятаеш, было вакол мора кветак і гукаў. З цёплых маміных рук настаўнік узяў тваю руку"... І не толькі руку, але і маленькае добрае сэрцайка свайго вучня. Цяпер цэлых чатыры гады ён будзе асцярожна несці яго па жыцці, праяўляючы клопат, вучыць асновам навукі і культуры, выхоўваць з яго будучага грамадзяніна сваёй краіны, запаўняючы акуратным настаўніцкім почыркам чыстыя старонкі яго біяграфіі, якая толькі пачынаецца. А праз чатыры гады ўсё пачнецца спачатку. Гэта лёс настаўніка пачатковай школы. Справе адукацыі і выхавання дзяцей прысвяціла ўсё сваё жыццё Ганна Міхайлаўна Каско.

У 1964 годзе Ганна Міхайлаўна скончыла школу, паступіла на Гродзенскія паскораныя курсы педагагічнага вучылішча. Затым вучылася ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы.



А. ЛАМАКА: "СЛУЖУ, КАБ ДАПАМАГАЦЬ ЛЮДЗЯМ"

У кожнага, хто прыходзіць служыць у міліцыю, свая жыццёвая гісторыя, свае прычыны, якія падштурхнулі да выбару прафесіі. Начальнік ізалятара часовага ўтрымання міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Ламака — прадаўжальнік міліцэйскай дынастыі. У Дзятлаўскім райаддзеле міліцыі ён працуе больш за 20 гадоў, і работу сваю лічыць цікавай і запатрабаванай. Аляксандр Аляксандравіч расказаў карэспандэнтцы газеты пра свой жыццёвы выбар і прафесійныя будні.

— Нарадзіўся я ў вёсцы Дварэц, у сям'і ўчастковага інспектара міліцыі. Мой тата Аляксандр Вікенцьевіч Ламака ўсё свае жыццё прысвяціў службе ў міліцыі, а ў 1987-1993 гадах паспяхова ўзначальваў Дзятлаўскі райаддзел. Я старэйшы сын, у мяне ёсць яшчэ трое братоў — Сяргей, Слава і Руслан. Тата стараўся выхаваць нас сапраўднымі мужчынамі, шмат расказваў аб службе. Не дзіўна, што мне, Сяргею і Славе таксама захацёлася атрымаць міліцэйскую прафесію. У мяне дома і цяпер захоўваецца школьнае сачыненне на тэму "Кім я хачу стаць, калі вырасту", якое мы пісалі ў трэцім класе. Яшчэ тады я напісаў, што абавязкова буду міліцыянерам. На гэта паўплывала і вясковая трагедыя, якую мы перажылі ў дзяцінстве. Прапала і не вярнулася дахаты мая аднакласніца, на наступны дзень яе знайшлі ў лесе забітай. Дзяўчынцы было толькі восем гадоў. Такая несправядлівасць не давала мне спакою, я спадзяваўся, што падрасту і стану абараняць дзяцей і дарослых ад забойцаў, злодзеяў і хуліганаў. Цяпер так і адбываецца. Не важна: на службе я ці маю выхадны, ніколі не праходжу міма, калі парушаюць закон.



ДЗМІТРЫЙ КУЗЬМА: "ГІСТОРЫЯ - ГЭТА ЯК КАРАНІ Ў ДРЭВА"

Сёлета Дзятлаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею спаўняецца пяцьдзясят гадоў. Яго пачатковы шлях звязаны з імем заснавальніка і першага дырэктара музея Міхася Петрыкевіча. Цяперашні калектыў мурея ўзначальвае Дзінара Харошка. Працуе ў калектыве шэраг маладых супрацоўнікаў. Адзін з іх — Дзмітрый Кузьма, старшы навуковы супрацоўнік. У інтэрв'ю ён расказаў аб асаблівасцях сваёй работы і захапленнях.

— Дзмітрый, на пачатку раснажыце пра сябе? Адкуль вы родам?
— Я нарадзіўся на дзятлаўскай зямлі, у Раклевічах. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Мінску, на гістарычным факультэце БДУ. Затым паступіў у аспірантуру, Ужо амаль завершана кандыдацкая дысертацыя па тэме "Грамадска-палітычная думка ў Беларусі ў 19-ым стагоддзі".