Чалавек справы

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ

Алена Віктараўна Якімчык працуе тэхнікам-тэхнолагам на ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Працуе з сырамі яна ўжо больш за 17 год, пасля таго, як у 1995 годзе скончыла Слуцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №97 па спецыяльнасці “Майстар вытворчасці малочнай прадукцыі”.

Затым завочна атрымала адукацыю ў Пінскім тэхнікуме мяса-малочнай прадукцыі. У 2008 годзе Алене Віктараўне быў прысвоены 6 разрад сырароба-майстра.

За гады працы ў яе сферы змянілася шмат: “Калісьці ў нас не было такого камфорту, і праца была цяжэйшая”.



ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ

Ірына Анатольеўна Белая працуе ў Дзятлаўскім раённым вузле электрасувязі спецыялістам па продажы паслугаў. З электрасувяззю яе жыцё звязана ўжо амаль 15 год.

Пачынала працаваць у абаненцкім аддзеле ў студзені 1998 года. Сярэднюю адукацыю атрымала ў дзятлаўскай школе №2, а затым вучылася ў Гродзенскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме па спецыяльнасці “Бухгалтарскі улік”.

Ірына Анатольеўна адзначае, что за час яе працы ў сферы электрасувязі змянілася шмат: адбылася камп’ютэрызацыя, аўтаматызацыя, але ніякі камп’ютар не змог замяніць чалавека ў рабоце з кліентам.