Чалавек славіцца працаю

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


М.Юркевіч: "Каммунальнікі заўжды на вахце"

Прафесійнае свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі - нагода ўзважыць здабыткі працы і ўзнагародзіць лепшых работнікаў. Сёлета ў ліку перадавікоў, адзначаных дзяржаўнымі ўзнагародамі, машыніст экскаватара участка транспарту Дзятлаўскага РУП ЖКГ Мікалай Юркевіч. За шматгадовую пленную працу ён удастоены Ганаровай граматы Упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама.

Сам Мікалай Юркевіч пра адзнакі і ўзнагароды гаварыць не любіць, а вось аб працы расказвае ахвотна. Сучасным камунальнікам бесклапотна сядзець не выпадае, а сам машыніст заняты адразу на двух участках працы: сумяшчае абавязкі экскаватаршчыка і машыніста пагрузчыка.



“БЫЦЬ ПАТРЭБНАЙ” - ПРАФЕСІЯ НЯПРОСТАЯ

Менавіта так можна акрэсліць лад жыцця Марыі Адамчык - старшай медсястры Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, дзе яна працуе ўжо на працягу 15 гадоў.

3 віду мініяцюрная жанчына, але на яе плячах - столькі абавязкаў: кантроль за санітарным рэжымам, састаўленне працоўных графікаў і, безумоўна, нагляд за станам жыхароў дома-інтэрната.

Сама жанчына родам з Лідскага раёна, вёскі Тарнова. Скончыўшы Слонімскае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці акушэрка, жанчына па размеркаванні паехала працаваць у вёску Пруд. Там на фельчарска-акушэрскім пункце яна адпрацавала 10 гадоў. Пасаду старшай медсястры ў доме-інтэрнаце Марыя займае нядаўна, да гэтага была звычайнай медсястрой на пасту.



ЛЮДМІЛА ШАЛЕСНАЯ. ТРАКТАРЫСТКА I ПАМОЧНІК КАМБАЙНЕРА

Людміла Вікенцьеўна Шалесная жыве ў вёсцы Лозкі. За плячыма яе - гады працы спачатку ў калгасе “Іскра", а затым у "Слава працы”. Цяпер жанчына на пенсіі, тым не менш яна працягвае працаваць: восенню разам з іншымі вясковымі жанчынамі дапамагае мясцоваму СВК капаць бульбу, цяпер ходзіць на яе пераборку.

- Я не магу без працы, - гаворыць Людміла Вікенцьеўна. - Да яе я прывучана з дзяцінства.

Нарадзілася жанчына ў шматдзетнай сям'і, у якой было шасцёра дзяцей. Вучылася спачатку ў сямігодцы, якая працавала ў Лозках, пасля ў Казлоўшчынскай і Лявонавіцкай вячэрніх школах. А вось першую сярэднеспецыяльную - будаўнічую - адукацыю Людміла Вікенцьеўна атрымала ажно ў Бранску. Туды яна наехала па сямейных абставінах - дапамагаць брату выхоўваць дзяцей. Жанчына прызнаецца, што, жывучы ў вялікім горадзе, адчувала дыскамфорт.



Зямля на далонях

Спяшайцеся сустрэцца з легендам, пакуль яна жыве сярод нас. Непасціжны для нашага жыццёвага досведу лес часам дорыць такія сустрэчы, якія потым згадваюцца з вялікім здзіуленнем і захапленнем доўгія гады. Адна з іх - з заслужаным аграномам Беларусі Вольгай Сцяпанаўнай Пакроўскай.

3 Вольгай Сцяпанаўнай мне выпала пазнаёміцца спярша завочна, па калектыўным кінапартрэце лепшых работнікаў колішняга калгаса "Расія". Зацікаўленымі сур'ёзнымі вачыма з экрана глядзела жанчына, якая праславіла наш раён на ўсю вялікую савецкую краіну, а голас за кадрам агучваў немалы пералік яе заслуг і рэгалій: "Кавалер Ордэна Леніна, кавалер Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі", заслужаны аграном Беларусі, неаднаразовая ўдзельніца вьіставы дасягненняў народнай гаспадаркі. Вольга Сцяпанаўна - сапраўдны аматар зямлі: усё, што існуе новага ў рэспубліцы, ёсць на вопытным полі гэтага агранома". 3 часу, калі была знята гэта кінастужка, мінула не адно дзесяцігоддзе, аднак як тады, так і цяпер, маладым пакаленням ёсць чаму павучыцца ў заслужанага агранома.



ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ: ПЁТР АЎТУШКА

Пётр Аўтушка – механізатар СВК “Граніт-Агра”. У 1997 годзе ён прыйшоў працаваць у калгас “Беларусь”, пасля аб’яднання двух суседніх сельгаспрадпрыемстваў стаў гранітаўцам.

Штолета П. Аўтушка ўдзельнічае ў нарыхтоўцы кармоў. Яму даручана на першы погляд простая праца – трамбоўка зялёнай масы ў сенажных траншэях. Але простая яна толькі на першы погляд. Не кожны механізатар спраўляецца з гэтай работай. Тут і абачлівасць патрэбна, і акуратнасць, і цярплівасць.



Чалавек славіцца працай: Зайцаў Ф.Ф.

Імя Фёдара Фёдаравіча Зайцава, начальніка лінейна-тэхнічнага ўчастка Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам”, занесена ў Кнігу гонару прадпрыемства. Гэтага ён удастоены за сваю шматгадовую працу.

Яшчэ ў арміі ён служыў сувязістам, а з 1985 года пачаў працаваць у гэтай сферы кабельшчыкам-спайшчыкам. Гэта значыць, што ў лінейна-кабельнай гаспадарцы Ф. Зайцаў без малога ўжо 28 гадоў, дзевятнаццаць з якіх на пасадзе начальніка лінейна-тэхнічнага ўчастка. Адзначае, што, пэўна, ні ў якой іншай сферы не адбылося столькі пераменаў, як у сферы сувязі з прыыходам высокіх інфармацыйных тэхналогій.



ГАСПАДЫНЯ ЎЧАСТКА

Пад кіраўніцтвам Яніны Уладзіміраўны Ігнацік сельскагаспадарчы ўчастак №1 СВК “Дварэц -Агра” быў лепшы ў калгасе і адзін з лепшых у раёне