Будзь з намі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МОЛАДЗЬ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ РАЗАМ У СПРАВАХ I АДПАЧЫНКУ

6 верасня 2002 года два грамадскія аб'яднанні — “Беларускі патрыятычны саюз моладзі” і “Беларускі саюз моладзі” — зліліся ў адно і ўтварылі "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Менавіта 6 верасня і лічыцца днём стварэння ГА "БРСМ”. На працягу дванаццаці гадоў гэтая арганізацыя аб'ядноўвае неабыякавых людзей, якія імкнуцца зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх равеснікаў актыўным, яркім, асэнсаваным.

Як жыве моладзь Дзятлаўшчыны, якія справы прывабліваюць юнакоў і дзяўчат нашага раёна, да чаго яны імкнуцца і аб чым мараць, карэспандэнтка газеты пацікавілася ў першага сакратара раённай арганізацыі ГА "БРСМ” А. Чурай.



МОЛАДЗЬ БЕЛАРУСІ 10 ГАДОЎ РАЗАМ

6 верасня 2002 года на з'ездзе Грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі патрыятычны саюз моладзі" і "Беларускі саюз моладзі" было прынята рашэнне аб стварэнні Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Сёння членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства і замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у нашай рэспубліцы, ва ўзросце ад 14 да 31 года, калі яны прызнаюць статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Дзесяць гадоў запар мы аб'ядноўваем неабыякавых людзей, якія прыкладаюць намаганні, выкарыстоўваюць уласныя здольнасці, каб зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх равеснікаў цікавым, яркім, асэнсаваным.