Будаўніцтва

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У. IOДА: “РАДОН-АЛЬФА” – УЖО БЛІЗКАЯ ПЕРСПЕКТЫВА”

Яшчэ паўгода таму мы маглі ўявіць, як будзе выглядаць новы лячэбна-аздараўленчы цэнтр “Радон-Альфа” толькі па макеце на пашпарце новабудоўлі. Сёння корпус будынка ўжо стаіць, актыўна ідуць аддзелачныя і ўнутраныя работы. Мы працягваем сачыць за ходам будаўніцтва новага санаторыя-курорта на Дзятлаўшчыне і даведаемся яго падрабязнасці ў намесніка генеральнага дырэктара фірмы-забудоўшчыка ТАА “ТОРВЛАД” Уладзіміра Ioды.

-- Уладзімір Міхайлавіч, што змянілася на будаўніцтве “Радона-Альфа” з лета?
-- Змены, якія адбыліся за паўгода, істотныя і ўражлівыя. Калі летам быў толькі катлаван, мы закладвалі першы камень, то сёння, як бачыце, будынак стаіць, яго каробка гатовая, застаецца толькі вывесці дах. Часткова ўжо пастаўлены вокны, выконваецца тынкоўка, вядуцца работы па мантажы сістэмы ацяплення, электрыфікацыі і сантэхнікі. Работы ідуць добрымі тэмпамі, вядуцца ў дзве змены поўны светлавы дзень, без выхадных. Адны будаўнічыя брыгады змяняюць другія – і будоўля працягваецца. Працуючы ў такім рытме, спадзяёмся да вясны завяршыць усе чарнавыя аддзелачныя работы. Разам з тым, устанаўліваецца сістэма падачы і падагрэву радонавых водаў і сапрапелевых гразяў. Згодна з інвестыцыйнай дамовай мы абавязаліся ўзвесці будынак за два гады (пачаўся другі год тэрміну), і мы імкнёмся да таго, каб усе ўзятыя намі абавязальніцтвы былі выкананыя. Гэтаму нішто не перашкаджае: фінансаванне праекта ідзе стабільна, на аб’екце працуюць тры падрадныя будаўнічыя арганізацыі. Сёння мы ўжо больш задумваемся над напаўненнем установы абсталяваннем, размяшчэннем кабінетаў і падборы персаналу цэнтра.



ПАРАДАК ПАЧАТКУ БУДАЎНІЦТВА

Адпаведна Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года №300-3 “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” праектаванне, узвядзенне, рэканструкцыя, рэстаўрацыя, капітальны рамонт аб’екта (за выключэннем садовых домікаў, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, неабходных для вядзення калектыўнага садоўніцтва на зямельных участках, прадастаўленых членам садоўніцкага таварыства для гэтых мэтаў) ажыццяўляюцца на аснове дазвольнай дакументацыі.

Трэба адзначыць, што адпаведна артыкула 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь дзейнасць асобы па стварэнні або змяненні нерухомай маёмасці шляхам будаўніцтва, рэканструкцыі (прыбудоўвання, надбудоўвання, перабудоўвання) капітальнага збудавання (будынка), калі яна выканана без атрымання неабходных дазволаў на будаўніцтва, з’яўляецца самавольным будаўніцтвам. Такая дзейнасць караецца адпаведна Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КоАП).



“РАДОН-АЛЬФА” – НОВЫ САНАТОРЫЙ НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

“Радон-Альфа” – лячэбна-аздараўленчы цэнтр, будаўніцтва якога поўным ходам ідзе ў Дзятлаўскім раёне, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад санаторыя “Радон”. У назве ўстановы невыпадкова фігуруе першая літара грэцкага алфавіта, Альфа, як пачатак нечага асаблівага: з цягам часу санаторый будзе прэтэндаваць на атрыманне статусу першага беларускага курорта. Пра сам праект, ход будаўніцтва на Дзятлаўшчыне і новыя задумкі карэспандэнт гутарыць з намеснiкам генеральнага дырэктара фірмы-забудоўшчыка, ТАА “ТОРВЛАД”, Уладзімірам Бокіем.

-- Уладзімір Вікенцьевіч, з чаго пачынаўся “Радон-Альфа”?
-- З ідэі, якую два гады таму прапанавала санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемства “Белагроздравница”, зыходзячы з паспяховага вопыту ўжо працуючага на Дзятлаўшчыне санаторыя “Радон”. Праект быў падтрыманы, дапоўнены ў Гродзенскім аблвыканкаме і атрымаў ход. Мы, ТАА “ТОРВЛАД”, выступілі забудоўшчыкамі. Адразу ж пачалі праектаваць у сваім праектным бюро і ўзгадняць праект.



НОВАЯ АРХІТЭКТУРА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ: РАЗЛІК НА ПЕРСПЕКТЫВУ

Штогод раён папаўняецца новымі і абнаўляецца рэканструяванымі аб’ектамі жыллёвага і грамадскага будаўніцтва. Пра тое, якія архітэктурныя збудаванні з’явіліся ў раёне сёлета і што чакаць ад будаўнічай галіны ў наступным годзе, карэспандэнтка гутарыць з начальнікам аддзела архітэктуры Дзятлаўскага райвыканкама Аленай Латушка.

-- Алена Уладзіміраўна, ці вялося сёлета будаўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі? Якія праекты будуць ажыццяўляць у наступным годзе?
-- Сёлета завершана будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 777 дойных кароваў у Васявічах (СВК “Дварэц-Агра”); распачата будаўніцтва аналагічнай фермы ў Хадзяўлянах (“Русь-Агра”). Ужо распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва малочнатаварнай фермы ў Хвінявічах (СВК “Хвінявічы”), будаўніцтва якой пачнецца ў наступным годзе. Уведзены ў эксплуатацыю збожжасушыльны комплекс КЗСВ-30 у Таркачах. Згодна з Пастановай Савета міністраў ад 30.12.2011 № 1798, гаспадаркі павінны самі праводзіць рэканструкцыю некаторых сваіх аб’ектаў. У гэтай сувязі на працягу года за кошт уласных сродкаў вядзецца рэканструкцыя чатырох малочнатаварных фермаў: у СВК “Жукоўшчына”, СВК “Граніт-Агра”, СВК “Слава працы” і СВК “Войневічы”. Акрамя таго, праходзіць маштабная рэканструкцыя малочнатаварнай фермы ў вёсцы Ёцавічы (СВК “Вензавец”). У планах на наступны год – будаўніцтва даільных залаў на фермах у вёсках Явар (СВК “Вензавец”), Белагурна (СВК “Белагурна”) і Краглі (СВК “Жукоўшчына”).



НАСТРОЙ НА ПРАЦУ – ПАЗІТЫЎНЫ

Каб праца была ў радасць, патрэбны некалькі акалічнасцяў: зручныя ўмовы працы, добры калектыў і дастойная ацэнка старанняў. Усё гэта ёсць у работнікаў брыгады цесляроў Дзятлаўскай МПМК-147 пад кіраўніцтвам Вячаслава Ляўкевіча.

На пытанне, хто б распавёў пра штодзённую працу цесляра, усмешлівыя, але не надта гаваркія работнікі брыгады ўказалі на Леаніда Гізоўскага, маўляў, самы старэйшы, вопытны, ён раскажа.
– Лёня, – проста прадстаўляецца сам Леанід Уладзіміравіч.

Вядома. Будоўля не церпіць фамільярнасці. Тут усё проста. Будзь добрым спецыялістам і не лайдаком. А тытулы ды афіцйныя звароты цвік у дах не заб’юць.



Аляксандр Кійко: "Хто хоча зарабіць - той працуе"

Хіба што вялікім цудам у малым маштабе можна назваць вяртанне ў строй Дзятлаўскай МПМК-147. Яшчэ ў мінулым годзе прадпрыемства знаходзілася ў складаным становішчы, а сёлета яно ўпэўнена трымае курс на пленную працу са стабільным прыбыткам. У чым сакрэт такіх глабальных пераменаў, дзеліцца дырэктар прадпрыемства А. Кійко.

— Аляксандр Дзмітрыевіч, як спрацавала прадпрыемства ў гэтым годзе?
— Апошні год складваецца для арганізацыі няблага. Калі ў мінулым годзе мне давялося выступаць у калектыве, было крыху боязна выходзіць на сцэну і рабіць прагнозы на будучыню, бо аб'ёмы будаўнічых работ складалі 150-300 мільёнаў рублёў за год. Сёння арганізацыя выконвае аб'ёмы ў раёне 1 мільярда 400 тысяч рублёў за кошт выканання будаўніча-мантажных работ і працы падсобнай гаспадаркі. Калі ў мінулым годзе мы працавалі ў стратах, то сёлета маем стабільны прыбытак, у тым ліку, чысты прыбытак ад рэалізацыі.