Бліц-апытанне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Рэцэпт сямейнага шчасця

Цяжкасці ў сям'і з'яўляюцца вялікім выпрабаваннем у жыцці. Калі шлюб няўдалы, то нават поспех у працы не прыносіць радасці. Часта праблемы ў адносінах з роднымі забіраюць усе сілы і перашкаджаюць дасягненню вызначанай мэты. Нездарма ж у песні, якую выконвае Ларыса Доліна, гучаць словы: "Главней всего погода в доме..." Ці існуе рэцэпт сямейнага шчасця?

Можна пражыць доўгае жыццё або адкрыць любы падручнік, зайсці ў інтэрнэт, каб адказаць на гэта пытанне. На жаль, агульнага рэцэпту не існуе. У кожнага ён будзе асабісты. Таму я вырашыла запытаць у людзей розных прафесій, узростаў і сацыяльных груповак, што з'яўляецца складаючым шчаслівага сямейнага жыцця?



Як вы адпачываеце летам?..

Лета - час адпачынку, час, калі можна набрацца новых сіл і атрымаць зарад энергіі. Мінула ўжо большая яго частка, але наперадзе — яшчэ цэлы месяц. А як адпачывае сучасная моладзь? "Як вы адпачываеце летам? I як зрабіць адпачынак больш цікавым?" - з такім пытаннем я звярнулася да школьнікаў і студэнтаў.

Вераніка Марук, 19 гадоў: я атрымліваю асалоду ад лета, ад летняга адпачынку. Люблю загараць, сустракацца з сябрамі, адпачываць на прыродзе. Летам я стараюся паспець зрабіць тое, што немагчыма зрабіць у іншую пару года. Для таго, каб адпачынак быў больш разнастайны, можна было б арганізоўваць розныя мерапрыемствы, дзе збіралася б моладзь І з карысцю праводзіла вольны час.