Бліц-апытанне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЭПРЭСІІ -- БОЙ!

У барацьбе з такой распаўсюджанай сёння з'явай, як дэпрэсія, у кожнага свая тактыка і стратэгія. Кажучы ж больш простымі словамі, у кожнага існуе свая тэрапія. А які сродак барацьбы з дэпрэсіяй у вас -- на гэтае пытанне я папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.

Марына (26 гадоў):
-- Галоўнае -- не даваць дэпрэсіі ўкараняцца. Яе трэба пачынаць "душыць" адразу ж, ні ў якім разе нельга зацыклівацца на непрыемных думках. Адагнаць іх асабіста мне дапамагаюць праслухоўванне добрай музыкі, заняткі танцамі на аматарскім узроўні. Дарэчы, гэта ўвогуле дазваляе падтрымліваць арганізм у тонусе. Выдатны сродак ад дэпрэсіі -- і прагляд цікавай кінастужкі, чытанне добрай кнігі. Толькі тут трэба выбіраць штосьці жыццесцвярджальнае. Напрыклад, ні ў якім разе ў час сезоннай дэпрэсіі, на мой погляд, нельга чытаць таго ж Дастаеўскага. Цяжкі для ўспрымання аўтар, які яшчэ больш прымушае расчароўвацца ў жыцці.



ПАЦАЛУНАК З "ВОДАРАМ" ТЫТУНЮ

Дзяўчына ці жанчына, якая курыць, ужо нікога не здзіўляе. Гэта стала нормай. Як і тое, што ў продажы з'явіліся спецыяльныя жаночыя цыгарэты. Прыгожыя брэндавыя назвы, кампактныя ўпакоўкі нібыта падкрэсліваюць міф аб тым, што цыгарэты ў жаночай руцэ глядзяцца элегантна. Існуе і меркаванне наконт таго, што жаночыя цыгарэты больш бяспечныя для здароўя. Аднак...

-- Гэта зусім не так, -- адзначае фельчар-валеолаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Крупенік. -- Памылковае меркаванне ўзнікла з-за таго, што жанчыны аддаюць перавагу цыгарэтам з ментолам: мяккі і лёгкі халадок асвяжае горла, пасля такіх цыгарэт застаецца прыемны смак у роце. Аднак ментол, хоць і маскіруе непрыемныя адчуванні пасля зацяжкі, пры гэтым раздражняе слізістую абалонку рота. Гэта ў сваю чаргу вядзе да расшырэння каранарных сасудаў і бронхаў. Такім чынам, усмоктванне ў кроў нікаціну і тытунёвых смолаў адбываецца хутчэй, чым пры курэнні звычайных цыгарэт.



КРОК НАСУСТРАЧ

Вядомы анекдот адзначае: "Стаўся да людзей так, як ты хочаш, каб яны ставіліся да цябе... Падары мужу кветкі". Мяркую, што гэта даволі незвычайна: усё ж такі кветкі традыцыйна мужчыны дораць жанчынам, а не наадварот. Традыцыйным з'яўляецца і меркаванне наконт таго, што мужчына павінен быць лідарам ва ўзаемадносінах. А калі наадварот? Ці патрэбна дзяўчыне рабіць першы крок насустрач хлопцу, які ёй спадабаўся? Вось у чым пытанне. І на яго я папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.

Аксана (22 гады):
-- Лічу, што не. На мой погляд, ініцыятыву павінны праяўляць хлопцы. Асабіста я, нават, калі мне падабаецца хлопец, першапачаткова імкнуся не паказваць гэтага.
Неяк у магазін, дзе я працую, зайшоў прывабны хлопец. Ён мне вельмі спадабаўся. Толькі я так і не асмелілася з ім пазнаёміцца. А мужчына, які працуе ў магазіне ахоўнікам, сказаў мне, што я дапусціла памылку. Маўляў, мне трэба было праявіць ініцыятыву, тым больш, што гэта цяпер прынята. Толькі я з гэтым не згодна. Напэўна, для прадстаўнікоў моцнага полу на генетычным узроўні характэрна тое, каб яны былі лідарамі ў адносінах. На жаль, сёння гэтыя традыцыі ламаюцца.



КРОК НАСУСТРАЧ

Вядомы анекдот адзначае: "Стаўся да людзей так, як ты хочаш, каб яны ставіліся да цябе... Падары мужу кветкі". Мяркую, што гэта даволі незвычайна: усё ж такі кветкі традыцыйна мужчыны дораць жанчынам, а не наадварот. Традыцыйным з'яўляецца і меркаванне наконт таго, што мужчына павінен быць лідарам ва ўзаемадносінах. А калі наадварот? Ці патрэбна дзяўчыне рабіць першы крок насустрач хлопцу, які ёй спадабаўся? Вось у чым пытанне. І на яго я папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.

Аксана (22 гады):
-- Лічу, што не. На мой погляд, ініцыятыву павінны праяўляць хлопцы. Асабіста я, нават, калі мне падабаецца хлопец, першапачаткова імкнуся не паказваць гэтага.
Неяк у магазін, дзе я працую, зайшоў прывабны хлопец. Ён мне вельмі спадабаўся. Толькі я так і не асмелілася з ім пазнаёміцца. А мужчына, які працуе ў магазіне ахоўнікам, сказаў мне, што я дапусціла памылку. Маўляў, мне трэба было праявіць ініцыятыву, тым больш, што гэта цяпер прынята. Толькі я з гэтым не згодна. Напэўна, для прадстаўнікоў моцнага полу на генетычным узроўні характэрна тое, каб яны былі лідарамі ў адносінах. На жаль, сёння гэтыя традыцыі ламаюцца.



ХЛЕБ, ЯКІ Я ЛЮБЛЮ

Каб насамрэч упэўніцца, што прадукцыя Дзятлаўскага хлебнага цэху сапраўды запатрабаваная, наведаем магазін “Верасок”, дзе а 17 гадзіне, акурат пасля прывозу, выстройваецца да касы чарга людзей з хлебабулачнымі вырабамі. Да іх карэспандэнт звярнулася з пытаннем: “Які хлеб вам падабаецца і чаму?”.

Святлана Раманаўна: “Звычайна бяру подавы хлеб, ён мне найбольш падабаецца. Калі няма подавага – з задавальненнем бяру “кірпічык”, смак у яго нейкі родны, свой, знаёмы. Лепш за модныя хлябы са смакавымі дабаўкамі і араматызатарамі”.



ГАЮЧАЯ СІЛА ХРЫШЧЭНСКАЙ ВАДЫ

19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначылі адно з вялікіх святаў -- Хрышчэнне Гасподне. Сімвалам гэтай падзеі з'яўляецца хрышчэнская вада. Што яна значыць для вернікаў і з якой мэтай яны выкарыстоўваюць яе? Гэтае пытанне карэспандэнтка газеты задала некалькім рэспандэнтам.

Таццяна Нікіпорчык, спецыяліст сацыяльнай сферы:
-- Для мяне хрышчэнская вада -- гэта вялікая святыня. Яе ўжыванне дапамагае ачысціцца душэўна і духоўна, абараніць сябе, сваіх блізкіх, свой дом ад негатыву. Мае родныя таксама ўжываюць гэтую святую ваду. Здараецца, у час хваробы. Яна дапамагае вылечыцца. Зразумела, прымаць хрышчэнскую ваду трэба з верай.



АБ ЛІТАРАТУРНЫХ ГУСТАХ

Год кнігі наблізіўся да завяршэння. Год, багаты на цікавыя мерапрыемствы, сустрэчы і знаёмствы, год павышанай увагі да літаратуры. І ў першую чаргу -- роднай, беларускай. На ёй акцэнтавалі ўвагу шматлікія мерапрыемствы, выставы і віктарыны, літаратурныя вечарыны, прымеркаваныя да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Танка. Цікавыя мерапрыемствы рыхтавалі работнікі бібліятэк, ну, а чытачы, заўзятыя аматары кнігі сёлета папоўнілі культурны багаж, пазнаёміліся з дагэтуль яшчэ не прачытанымі кнігамі, якія чакалі сваёй чаргі.

Асабіста я ў Год кнігі нарэшце пазнаёмілася з некаторымі творамі беларускай класікі. Чытаючы іх, разам з мэтай атрымаць эстэтычнае задавальненне, пашырыць свой кругагляд, я стаўлю і даволі практычную мэту -- палепшыць веданне беларускай мовы. Усё ж такі, працуючы ў беларускамоўнай газеце, ведаць гэтую мову -- абавязковая ўмова. І кнігі класікаў -- найлепшы слоўнік і дарадца.



РЫХТУЙ ЁЛКУ… ВОСЕННЮ!

Яшчэ нават зіма не прыйшла, а ў паветры ўжо лётае пах навагодніх святаў. Дзятлаўчане паціху разлічваюць будучы снежаньскі бюджэт, каб і на падарункі, і на дастойны святочны стол хапіла. Многія ж арганізацыі і прадпрыемствы раёна ўжо пачалі рыхтавацца да надыходзячага 2013 Новага года.

“Апярэджваем навагоднія пажаданні” – Дзятлаўскае аддзяленне паштовай сувязі сустракае наведвальнікаў багатым выбарам навагодніх і калядных паштовак і… ёлкай з гірляндамі і агеньчыкамі.

У Дзятлаўскім аддзяленні ўжо працуе кірмаш-продаж навагодніх тавараў. Гэта паштоўкі, спецыяльныя тэматычныя канверты, таксама канверты з укладаннем (упрыгожаным аркушам паперы) беларускіх і расійскіх вытворцаў. Пакуль адкрыта адна вітрына з паштоўкамі, да якой хутка дадасца другая.



ШТО ПРЫНЁС НАМ ПЕРШЫ СНЕГ?

“Першы снег – гэта такі нечаканы сюрпрыз ад восені, – па-дзіцячы непасрэдна разважаюць выхаванцы дзіцячага сада №2. – Восень яшчэ абавязкова вернецца да нас”. А што першы снег прынёс нам, дарослым? Ці рады яму ў арганізацыях і на вуліцах Дзятлава? Пра гэта даведаемся з апытання.

Для медыкаў – амаль нічога новага. У прыёмным пакоі Дзятлаўскай ЦРБ адзначаюць, што пасля выпадзення снегу ўсплеску зваротаў з траўмамі няма, усё застаецца ў ранейшых межах. Але дадаюць, што і надво’е яшчэ галоўнай бяды – паўсюднага галалёду – не падкінула. І што чакаць ад такой ранняй зімы – не загадваюць.



САКРЭТЫ ПОСПЕХУ -- АД ЛЕПШЫХ ПЕДАГОГАЎ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

7 кастрычніка -- Дзень настаўніка. Сваё прафесійнае свята будуць адзначаць людзі, якія даюць падрастаючаму пакаленню пуцёўку ў дарослае жыццё, вучаць дзяцей разумнаму, добраму, вечнаму. Сваёй працай яны будуюць надзейны падмурак нашага грамадства. Дасягненні педагогаў -- гэта поспехі іх вучняў, а значыць: будучыня нашай краіны. Ад асобы педагога, ад яго працы залежыць, якім будзе наш заўтрашні дзень.

На Дзятлаўшчыне працуе шмат таленавітых настаўнікаў, пра поспехі якіх ведаюць не толькі ў нашым раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы. Як яны дасягнулі такіх вышыняў? Што дапамагае ім працаваць творча і вынікова? У чым сакрэт поспеху кожнага з іх? Пра гэта ў лепшых з лепшых пацікавілася карэспандэнтка газеты.