Беларусь маладая

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


В. Макарэвіч: "Не спыняцца на дасягнутым"

Вераніка Макарэвіч працуе аператарам малочнай лініі на участку канцэнтрацыі сыроваткі ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Адміністрацыя прадпрыемства характарызуе маладую работніцу станоўча: "Яна і адукаваны спецыяліст, і актывістка, і спартсменка, і проста прыгажуня. Сама Вераніка ў жыцці прытрымліваецца прынцыпу: не спыняцца на дасягнутым". I прыступка за прыступкай бярэ новыя "вяршыні".

Вераніка — з вёскі Сачыўляны. Яна скончыла спачатку Яварскую сярэднюю школу, затым — Гродзенскі каледж лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці "тэхнік-праграміст". Пасля гэтага чатыры гады адпрацавала майстрам вытворчага навучання Нёманскага прафесійна-тэхнічнага ліцэя. Аднак доўга выкладаць "сухую тэорыю" Вераніка не збіралася — імкнулася выкарыстаць свае веды на практыцы, таму вярнулася на Дзятлаўшчыну і ўладкавалася на сыраробны завод.



ВІРТУАЛЬНАЕ ПАДАРОЖЖА ПА РАДЗІМЕ

Некалькі гадоў запар Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць у нашай краіне конкурс для таленавітай, творчай, крэатыўнай моладзі — "100 ідэяў для Беларусі". Прыняць у ім удзел могуць маладыя вынаходнікі, рацыяналізатары ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў.



"АЗБУКА МАЛЯВАННЯ" АД АЛЕНЫ СЯМЁНАВАЙ

Ці спыняліся вы хоць на хвілінку сярод імклівай плыні будняў, каб глянуць на свет вакол вас? У час такіх неспадзяваных прыпынкаў і неба, і зямля, і ўся родная прырода здаюцца чароўнымі, незвычайнымі. Нібыта трапіў у царства прыгажосці, у палон дзівосных уражанняў, калі нават слова сказаць баішся, каб не спужаць нечаканае дзіва. Затое невядома адкуль з'яўляецца жаданне схапіць у рукі пэндзлік і фарбы — і маляваць, перадаць паперы для надзейнага захоўвання свой настрой, сваю радасць. Калі з вамі такое здаралася — вы чалавек творчы.

Мне таксама нядаўна пашанцавала пазнаёміцца з творчай, крэатыўнай асобай, маладым спецыялістам Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Аленай Сяргееўнай Сямёнавай. Сёлета яна прыехала працаваць на Дзятлаўшчыну па размеркаванні ў ліку 32 маладых настаўнікаў, якія папоўнілі шэрагі педагогаў раёна.



Цікавая ідэя, якую падтрымалі дарослыя

У кожнага з нас ёсць свае захапленні або справы, якімі нам падабаецца займацца. Цудоўна, калі гэтыя справы прыносяць поспех і зацікаўліваюць іншых. Паспяховай стала ідэя навучэнца Наваельнянскай сярэдняй школы Ягора Сокала (сёлета ён ідзе ў дзявяты клас). Спроба хлопца дапамагчы бацьку ў сямейнай справе пры падтрымцы дарослых перарасла ў перспектыўны навуковы праект. Як гэта адбылося, карэспандэнтцы газеты расказаў сам школьнік.

— Ягор, як узнікла ідэя твайго навуковага проекта? Што гэта за проект?
— Назва маёй работы — "Штучнае развядзенне карася серабрыстага". Развядзеннем рыбы мы пачыналі займацца разам з бацькам Сяргеем Уладзіміравічам Сокалам. Перад гэтым ён арэндаваў сажалку, запусціў туды малькоў. Гэта рыба падрасла, і мы сабраліся зарыбіць сажалку зноў. Аднак малькі каштуюць дорага. Каб сэканоміць, я прапанаваў паспрабаваць вывесці карасёў самастойна. Тэарэтычна ведаў, што для гэтага спатрэбіцца нескладанае прыстасаванне — апарат Вейса. Ён уяўляе сабой дзве ёмістасці з вадой, куды змяшчаюць ікру. Ёмістасці падключаны да маторчыка, які прымушае ваду цыркуліраваць у апараце, каб ікрынкі пастаянна рухаліся на працягу ўсяго інкубацыйнага перыяду. Бацьку задумка спадабалася, і ён дапамог яе ажыццявіць. Варта зазначыць, што без падтрымкі дарослых мае ідэі, хутчэй за ўсё, засталіся б тэорыяй.
Біяматэрыял для будучых малькоў мы таксама здабылі самастойна. Для гэтага вылавілі ў нашай сажалцы дарослых рыбін, атрымалі з іх ікру і малокі, пачалі інкубіраваць. Пасля першых поспехаў я вырашыў на аснове нашага практычнага вопыту напісаць навуковую работу.



ЖАДАННЕ РАСКРЫЦЬ ТАЯМНІЦЫ МОВЫ

Міхаіл Іваноў — навучэнец 11 класа Наваельнянскай сярэдняй школы. У навучальнай установе яго характарызуюць як паспяховага вучня,
які цікавіцца гуманітарнымі прадметамі, добра ведае рускую, беларускую, англійскую мовы, сябруе з кнігай, захапляецца філасофіяй.



А. РОЎБА: "ГУМАР НАТХНЯЕ"

Аксана Віктараўна Роўба — педагог-арганізатар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, класны кіраўнік 10 класа. На рахунку настаўніцы і яе вучняў — паспяховы ўдзел у творчых конкурсах, праектах, калектыўныя справы, сумесныя паездкі і экскурсіі, працоўныя дэсанты. Школьныя будні ў Вензаўцы цікавыя і разнастайныя. Адкуль жа педагог-арганізатар чэрпае новыя ідэі?

Па словах Аксаны Віктараўны, працаваць творча і натхнёна ёй дапамагаюць любоў да педагагічнай справы, дзеці і пачуццё гумару. Toe, што гумар натхняе, настаўніца і вучні пераканаліся некалькі гадоў таму, калі ў Вензавецкай школе была сабрана каманда ўдзельнікаў клуба вясёлых і знаходлівых. У склад яе ўвайшлі не толькі цяперашнія дзесяцікласнікі. Справа ў тым, што Вензавецкая школа небагатая на хлопчыкаў — іх запрашалі ў каманду і з іншых класаў. Цяпер гумарысты з "Магніта" — гэта сем прывабных, арыгінальных, хуткіх на жарты і вострых на язычок мясцовых школьнікаў.



ЯНА МАРМЫШ: АДКРЫВАЮ ДЛЯ СЯБЕ НОВЫЯ ГАРЫЗОНТЫ

Яна Мармыш, навучэнка Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, удзельніца і прызёр многіх абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў песні, па выніках 2015 года стала стыпендыяткаи прэміі імя Аляксандра Дубко "За высокія дасягненні ў галіне культуры".

Гэта ўзнагарода Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта штогод на конкурсная аснове прысуджаецца адораным навучэнцам Гродзеншчыны. Якім быў шлях нашай зямлячкі да ўзнагароды? Ці плануе дзяўчына і надалей займацца вакалам на прафесійным узроўні? Пра гэта і іншае ў Яны Мармыш цікавілася карэспандэнтка газеты.



ТАРАС ОPCIК: "СВАЁЙ ПРАФЕСІЯЙ ГАНАРУСЯ!"

Самарэалізацыя ў выбранай прафесіі — мара ўсіх маладых спецыялістаў, многія з іх гэтую мару ўжо ажыццявілі. Чатыры педагогі, журналіст, аграном выхавальнік дэманстравалі свае прафесійныя навыкі і таленты на Гродзенскім абласным конкурсе "Малады спецыяліст 21 стагоддзя". У фінал пасля раённых і занальных этапаў выйшлі 8 удзельнікаў з розных куткоў Прынёманскага краю. Геаграфія конкурсу даволі шырокая: Воранаўскі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Лідскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Астравецкі раёны і горад Гродна.

Дзятлаўшчыну на абласным фінале прадставіў настаўнік англійскай мовы і інфарматыкі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Тарас Орсік. Кожны з фіналістаў імкнуўся даказаць журы, што ён дастойны звання "Лепшы малады спецыяліст Гродзенскай вобласці". Для гэтага ўдзельнікі падрыхтавалі эсэ, відэаролікі, візітоўкі.



Яўген Дворык: «Маладосць даецца толькі раз»

Яўген Дворык, галоўны заатэхнік СВК «Граніт-Агра», родам з вёскі Лапушна Данілавіцкага сельскага савета. Цікавы, актыўны, ініцыятыўны — так яго характарызуюць сябры і калегі. Яўген любіць сваю малую радзіму і заўсёды марыў тут жыць і працаваць. Як зазначае сам хлопец, не ўсіх прывабліваюць шумныя гарады са шматпавярховымі дамамі, інтэнсіўным рухам, запоўненым пасажырамі гарадскім транспартам і раўнадушнымі тварамі незнаёмых людзей. Іншая справа — родныя прасторы, з роснымі летнімі ранкамі, бліскучай белізной зімовых краявідаў, цёплым золатам і грыбным пахам восеньскіх лясоў. А яшчэ — шчырыя ўсмешкі знаёмых з дзяцінства людзей, якія абавязкова пацікавяцца, як у цябе сёння справы.

Ужо ў дзявятым класе Яўген Дворык вырашыў, што стане заатэхнікам і абавязкова вернецца працаваць у СВК «Граніт-Агра»:
— У нашай гаспадарцы я ў свой час праходзіў пераддыпломную практыку, паспеў станоўча сябе зарэкамендаваць, таму і быў сюды накіраваны па размеркаванні. Цяпер нават і не ведаю, як бы склаўся далейшы лёс, калі б працаваў не ў «Граніт-Агра», у іншым сельгаскааператыве, магчыма б, і не застаўся пасля адпрацоўкі.



Яна Мармыш: "Мне ёсць да чаго імкнуцца"

Яна Мармыш, навучэнка Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, сёлета прыняла Ўдзел у абласным моладзевым фестывалі патрыятычнай песні "Сэрца зямлі маёй". Школьніца стала пераможцай фіналу раённага адборачнага этапу у намінацыі "Салістка-вакалістка", а на абласным этапе конкурсу у Гродне у той жа намінацыі заняла другое месца. Карэспандэнтка газеты "Перамога" сустрэлася з навучэнкай, каб пагутарыць аб яе музычных поспехах, захапленнях, жыццёвых планах.

— Яна, гэта першы музычны конкурс, у якім ты змагла дасягнуць значных вынікаў?
— Не першы. Я ўжо прымала ўдзел у творчым конкурсе па падтрымцы юных вакалістаў "Звонкая раніца", арганізатарамі якога з'яўляюцца "Настаўніцкая газета" і Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня", а таксама ў абласным фестывалі эстраднай дзіцячай творчасці "Масты Надзеяў", які традыцыйна праходзіць на Гродзеншчыне.
У моладзевым фестывалі патрыятычнай песні "Сэрца зямлі маёй" сёлета я ўдзельнічала ўпершыню.