Асяроддзе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У ЯКІМ СТАНЕ ГАРАЖНА-СПАЖЫВЕЦКІЯ КААПЕРАТЫВЫ I САДОЎНІЦКІЯ ТАВАРЫСТВЫ?

Рэдакцыя газеты “Перамога" сумесна з начальнікам інспекцыі прыродных рзсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрыем Балькоўскім і галоўным спецыялістам інспекцыі прыродных рзсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Лявончыкам накіравалася ў экалагічны рэйд па Дзятлаўскім раёне для таго, каб праверыць, як выконваецца прыродаахоўнае заканадаўства і захоўваецца санітарны стан тэрыторый гаражна-спажывецкіх кааператываў і садоўніцкіх таварыстваў.

Усяго ў Дзятлаўскім раёне 8 гаражна-спажывецкіх кааператываў (чытаць далей ГСК): “Лясны”, “Прырэчны”, “Раднічок плюс", “Лада", “Мара 2”, “Сосны”, "Ельнік", “Бярозка-Казлоўшчына" і 3 садоўніцкія таварыствы (чытаць далей СТ) - “Дубрава", “Бярэзіна", “Ураджай-Казлоўшчына".

У пяці ГСК былі выяўлены парушэнні. Так, напрыклад, вельмі забруджана тэрыторыя каля ГСК “Прырэчны” ў аграгарадку Гезгалы, у неналежным стане знаходзіцца і ГСК "Ельнік" у Наваельні.



ШТО ЎБАЧЫЦЬ ПРЫРОДА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ ПАСЛЯ ЗІМОВАГА СНУ?

А вы ўжо заўважылі, як прачынаецца прырода пасля зімы? Дрэвы, нібы скінуўшы рэшткі зімовага сну, цягнуць свае галінкі да ласкавага сонейка. Сонечныя прамяні замест таго, каб праграваць зямлю ад снежнай коўдры, грэюць рэшткі адпачынку чалавека: бляшанкі з-пад тушонкі, піўны пластык ды шкляныя бутэлькі, рознакаляровы цэлафан і кавалкі паперы. Рэдакцыя газеты "Перамога" сумесна з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрыем Балькоўскім і галоўным спецыялістам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Лявончыкам накіраваліся ў экалагічны рэйд па Дзятлаўскім раёне для таго, каб праверыць санітарны стан прыдарожных палосаў.



ПАПІЦЕ ВАДЗІЧКІ З КРЫНІЧКІ!

Вада з жукоўшчынскай крынічкі прыдатная для піцця — так адзначыў “Слонімскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

Яшчэ ў верасні былі ўзяты пробы крынічнай вады на адпаведнасць патрабаванням санітарных нормаў і правілаў. Аналізы рабілі ў санітарна-гігіенічнай лабараторыі Слонімскага занальнага ЦГЭ ў парадку дзяржаўнага санітарнага кантролю. Галоўнай мэтай такіх выпрабаванняў стала вызначэнне: ці можна бязбоязна для свайго здароўя піць крынічную ваду. Для гэтага крынічную ваду праверылі на колькасць утрымання ў ёй нітратаў, аміяку і іонаў амонію. Па норме ў вадзе можа ўтрымлівацца 45,0 мг/дмЗ нітратаў, а ў крынічнай вадзе гэты паказчык паніжаны і складае 30,5 мг/дмЗ. А паказчык аміяку і іонаў амонію паніжаны ад нормы ў 2,0 мг/дмЗ больш чым у паўтара раза і складае 0,33 мг/дмЗ. У адпаведнасці з лабараторнымі даследаваннямі мы бачым, што крынічная вада адпавядае ўсім патрабаванням санітарных нормаў і правілаў і прыдатная ў якасці пітной вады. А ад сябе дадам, што гэта вада не толькі крыштальна чыстая, але і незвычайна смачная.



“ЗА АСЭНСАВАНАЕ І РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ХАРЧАВАННЕ!”

5 чэрвеня – Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

У 2013 годзе Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя праходзіць пад дэвізам “Думай. Еш. Беражы”. Ён закліканы звярнуць увагу шырокай грамадскасці на пытанні харчовай бяспекі і на вялікую колькасць прадуктаў харчавання, якія становяцца адходамі.

З кожным годам усё складаней пракарміць насельніцтва планеты, якое расце (да 2050 года яго колькасць дасягне 9 мільярдаў чалавек). Пры гэтым штогод практычна трэцяя частка ўсіх прадуктаў харчавання прападае або згнівае. Праграма ААН па харчаванні і сельскай гаспадарцы адзначае, што аб’ём прадуктаў харчавання, якія становяцца адходамі, складае каля 1,3 мільярда тон кожны год. У той жа час кожны сёмы жыхар Зямлі галадае. Штодзень больш за 20000 дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў паміраюць ад голаду. Больш за тое, страта такога аб’ёму харчавання негатыўна адбіваецца на навакольным асяроддзі і падрывае і без гэтага спустошаныя прыродныя рэсурсы.



ЛЕБЕДЗЬ-ГОСЦЬ

Пра незвычайнага госця сваёй сядзібнай гаспадаркі расказвае жыхар Вензаўца, дырэктар Казлоўшчынскага ліцэя М. Губар

-- Раскажыце, Міхаіл Яўгенавіч, як з’явіўся ў вас лебедзь.
-- Тут трэба расказваць і пра з’яўленне ў нас гусей.

-- Расказвайце.
-- У леташнім лістападзе я святкаваў свой жыццёвы юбілей, і сябры ўчынілі для мяне сюрпрыз – падарылі пару добра падгадаваных халмагорскіх гусей…

-- А да падарунка гусі ў вас гадаваліся?
-- Не, падараныя былі першыя. І разгадоўваць гусей мы з жонкаю не збіраліся. Вырашылі, няхай падараныя пажывуць да Новага года, а там засячом. Гусей выпусцілі ў агарод, яны там асвойваліся. Мінулі два ці тры дні, мы падграбалі ў агародзе апалае лісце. Бачым, ляціць лебядзіная чарада: двое белых лебедзяў і чацвёра шэрых. Верагодна, гэта была сям’я. Адзін з чатырох шэрых крыху адстаў. Раптам ён зрабіў паўкруг, знізіўся і… прызямліўся ў наш агарод да гусей.



Дубароўшчына чакае сваіх буслоў

У пушчанскай вёсачкі Дубароўшчына свае, адметныя, стасункі з фаўнай дзікай прыроды. Тутэйшыя мясціны аблюбавалі для жыхарства алені, казулі, дзікі, буслы. Алені выходзяць у ваколіцы Дубароўшчыны статкамі і паводзяць сябе далікатна-асцярожліва, не турбуючы вясковых жыхароў. А вось у дзікоў сапраўды свінскі характер — нахабнічаюць у бульбяных сотках.

Вяскоўцы скардзяцца на паводзіны дзікоў у органы дзяржаўнай улады, экалагічныя інспекцыі, у лясгас. Паляўнічыя ўстройваюць на дзікае свінства засады. Нахабнікі на які час аціхаюць, але канчаткова сваіх дрэнных звычак не выракаюцца. Верагодна, і гэтаму лету наканаваны переменны поспех у барацьбе пушчанскіх дзікоў і жыхароў Дубароўшчыны.



Веснавое выпальванне

Вясной вельмі актуальней з'яўляецца праблема выпальвання сухой расліннасці, узнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках. Падпальваючы сухую мінулагоднюю траву ўздоўж дарог, на ўзлесках, на палях і лугаў, дарослыя і дзеці, магчыма, не думаюць аб тым, што веснавое выпальванне з'яўляецца экалагічным бедствам.

Няма нічога больш небяспечнага для жывой прыроды, чым агонь. Ад выпальвання сухой травы збядняецца Глеба, паколькі мінеральныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў попеле, легка сыходзяць з паверхневымі і грунтовымі водам! і толькі нязначная іх частка паспяхова засвойваецца раслінамі.

Працэс гарэння суправаджаецца выкідам у атмасферу вуглякіслага газу. На забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях у паветра з полымем і дымам трапляюць радыеактыўныя рэчывы, якія пераносяцца ветрам на значныя адлегласці. Рэшткі ўгнаенняў і ядахімікатаў, згараючы ў агні, ствараюць лятучыя таксічныя арганічныя і неарганічныя рэчывы. Пры выпальванні травы ўздоўж аўтадарог паветра забруджваецца цяжкімі металамі.



Смецце на дарозе і агароджы

Рэйд раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і рэдакцыі газеты "Перамога".

Днямі рэйдавая брыгада аб'ехала шэраг аб'ектаў у Жукоўшчынскім, Парэцкім і Вензавецкім сельскіх Саветах. Цікавіліся пераважна санітарным станам могілак і палігонаў для складвання смецця.

У прыватнасці, спадзяваліся ўбачыць належны парадак на нагародавіцкіх могілках. Амаль такі і ўбачылі, але ўражанне сапсавала вялікая куча смецця, якою была завалена агароджа з тыльнага боку.

Паўтарэнне сітуацыі ўбачылі на хвінявіцкіх могілках . Кучы смецця не вывезлі пасля Радуніцы.



Бярозавы сок - нарыхтоўка без парушэнняў

Нарыхтоўка бярозавага соку рэгламентуецца Правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання. Грамадзяне для задавальнення ўласных патрэбаў маюць права весці нарыхтоўку бярозавага соку на участках ляснога фонду, што будуць вызначаны для гэтых мэтаў юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку.

Для гэтага неабходна звярнуцца ў лясніцтва ці лясгас па месцы жыхарства або месцы, дзе грамадзянін хацеў бы нарыхтоўваць бярозавы сок.



15 050 000 рублёў - за забітага лася

Суд Навагрудскага раёна 17 лютага разгледзеў на адкрытым выязным судзебным пасяджэнні ў адміністрацыйным будынку ДЛГУ "Навагрудскі лясгас" крымінальную справу па абвінавачванні жыхара вёскі Бор Навагрудскага раёна А. Першукевіча, 1989 года нараджэння, які працуе трактарыстам СВК "Прынёманскі".

Восьмага студзеня гэтага года, знаходзячыся ў лясным масіве каля вёскі Бор, ажыццяўляў незаконнае паляванне. Пры гэтым ён не меў дзяржаўнага пасведчання на права палявання і адпаведнага дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі.

Каля 3.30 гадзін з незарэгістраванага паляўнічага двухствольнага ружжа мадэлі "ТОЗ-БМ 34" №76983 16 калібра А. Першукевіч застрэліў лася.